Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
мапа па-беларуску
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 25 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q76236 (translate me)
Радок 125: Радок 125:


{{Гісторыя Беларусі 2}}
{{Гісторыя Беларусі 2}}

[[be-x-old:Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі]]
[[br:Republik Sokialour Soviedel Lituania-ha-Bielorusia]]
[[cs:Litevsko-běloruská sovětská socialistická republika]]
[[de:Litauisch-Weißrussische Sozialistische Sowjetrepublik]]
[[en:Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic]]
[[es:República Socialista Soviética Lituano-Bielorrusa]]
[[et:Leedu-Valgevene NSV]]
[[fa:جمهوری سوسیالیستی لیتوانی-بلاروس]]
[[fi:Liettualais-valkovenäläinen sosialistinen neuvostotasavalta]]
[[fr:République socialiste soviétique lituano-biélorusse]]
[[hr:Litavsko-bjeloruska sovjetska socijalistička republika]]
[[it:RSS Lituano-Bielorussa]]
[[ja:リトアニア=白ロシア・ソビエト社会主義共和国]]
[[ka:ლიტბელი]]
[[lt:Litbelas]]
[[nl:Litouws-Wit-Russische Socialistische Sovjetrepubliek]]
[[pl:Litewsko-Białoruska Socjalistyczna Republika Rad]]
[[pt:República Socialista Soviética Lituano-Bielorrussa]]
[[ru:Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика]]
[[simple:Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic]]
[[sk:Litovsko-bieloruská sovietska socialistická republika]]
[[sr:Литванско-Белоруска Совјетска Социјалистичка Република]]
[[sv:Litauisk-vitryska SSR]]
[[uk:Літбіл (республіка)]]
[[vi:Cộng hòa Xã hội chủ nghĩa Xô viết Litva - Belorussia]]

Версія ад 23:33, 8 сакавіка 2013

Гістарычная дзяржава
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Lietuvos –Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika
Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика
Litewsko-Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka
סאָציאַליסט סאָוועטן רעפובליק פון ליטע און ווייַסרוסלאַנ
Сцяг
Сцяг
< 
< 
 >
 >
 >
 >

Сталіца Вільня
Найбуйнейшыя гарады Вільня, Мінск, Коўна
Мова(ы) літоўская, беларуская, руская, польская, ідыш
Афіцыйная мова беларуская, літоўская мова, польская, ідыш і руская
Плошча 207 тыс.км²
Насельніцтва 4 млн (1919)
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Старшыня Савета Народных Камісараў
 • 1919 Вінцас Міцкявічус-Капсукас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літбел, Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з'явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) 27 лютага 1919 шляхам аб'яднання ССРБ і Літоўскай ССР.

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня.

Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

Адзін з галоўных ініцыятараў утварэння ЛітБел Я. Свярдлоў у тэлеграме ад 30 студзеня ў ЦК КП Літвы як аб звяршыўшымся факце паведамляў, што

" на з'ездзе Саветаў Беларусі будзе вынесена рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне. ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры "

[1].

16 лютага 1919 Часовы рабоча-сялянскі ўрад Літоўскай ССР і ЦВК ССРБ накіравалі ноту польскаму ўраду з прапановай стварыць змешаную камісію для мірнага ўрэгулявання спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж толькі што абвешчанай ЛітБел і Польшчай[2]. 28 лютага 1919 ЦВК ЛітБел выдаў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой зноў выказвалася гатоўнасць «вырашаць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва». Канстатавалася тое, што ўрад Польшчы не адказаў на прапанову аб стварэнні змешанай камісіі і працягвае наступленне. У Дэкларацыі змяшчаўся паўторны (першы быў у Маніфесце аб стварэнні ССРБ) заклік «да ўсіх народаў і іх урадаў» прызнаць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі і ўступіць з ёю ў зносіны[3]. 1 сакавіка 1919 СНК ЛітБел ССР у ноце да ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі даў згоду на ўдзел у канферэнцыі на прынцавых астравах для вырашэння спрэчных пытанняў паміж ўрадамі, што ўтварыліся на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Але ўсе гэтыя прапановы засталіся без адказу. Польшча і краіны Антанты не прызнавалі ЛітБел і адмаўляліся ўступаць з ёй у перагаворы[4].

У красавіку-верасні 1919 тры чвэрці Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і другога абвяшчэння незалежнасці ССРБ 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Свердлов, Я. Избранные произведения: В 3 т. Т. 3. — М., 1960. — С. 143.
  2. Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.
  3. Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. — С. 116—117.
  4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917—1945 гг. / А. Вабішчэвіч, Н. Васілеўская, І. Ігнаценка [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома М. Касцюк. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — 613 с.: іл. — С. 113. — ISBN 985-469-149-7.