Вавілон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ckb:بابل
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 76 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q5684 (translate me)
Радок 36: Радок 36:


{{Link FA|fr}}
{{Link FA|fr}}

[[am:ባቢሎን]]
[[ang:Babilōn]]
[[ar:بابل]]
[[arc:ܒܒܠ]]
[[az:Babil]]
[[be-x-old:Бабілён]]
[[bg:Вавилон]]
[[bn:ব্যাবিলন]]
[[bs:Babilon]]
[[ca:Babilim]]
[[ckb:بابل]]
[[cs:Babylón]]
[[cu:Вавѷлѡнъ]]
[[cy:Babilon]]
[[da:Babylon]]
[[de:Babylon]]
[[el:Βαβυλώνα]]
[[en:Babylon]]
[[eo:Babilono]]
[[es:Babilonia (ciudad)]]
[[et:Paabel]]
[[eu:Babilonia (hiria)]]
[[fa:بابل (دولت‌شهر)]]
[[fi:Babylon]]
[[fj:Na Matanitu ki Papiloni]]
[[fr:Babylone]]
[[gl:Babel]]
[[he:בבל]]
[[hi:बाबिल]]
[[hr:Babilon]]
[[hu:Babilon]]
[[hy:Բաբելոն]]
[[id:Babylon]]
[[io:Babilono]]
[[is:Babýlon]]
[[it:Babilonia]]
[[ja:バビロン]]
[[ka:ბაბილონი]]
[[kk:Вавилон]]
[[kn:ಬ್ಯಾಬಿಲೋನ್]]
[[ko:바빌론]]
[[ku:Babîl (bajar)]]
[[la:Babylon]]
[[lt:Babilonas (miestas)]]
[[lv:Babilona]]
[[mk:Вавилон]]
[[ml:ബാബിലോണിയ]]
[[mr:बॅबिलोन]]
[[ms:Babylon]]
[[nl:Babylon (stad)]]
[[nn:Babylon]]
[[no:Babylon]]
[[oc:Babilònia]]
[[pl:Babilon]]
[[pnb:بابل]]
[[ps:بابل]]
[[pt:Babilônia]]
[[qu:Babilun]]
[[ro:Babilon]]
[[ru:Вавилон]]
[[simple:Babylon]]
[[sk:Babylon]]
[[sm:Le Malo o Papelonia]]
[[sq:Babiloni]]
[[sr:Вавилон]]
[[sv:Babylon]]
[[sw:Babeli]]
[[ta:பாபேல்]]
[[te:బాబిలోన్]]
[[tl:Babilonya]]
[[uk:Вавилон]]
[[ur:بابل]]
[[vi:Babylon]]
[[yi:בבל]]
[[zh:巴比伦]]
[[zh-min-nan:Babylon]]

Версія ад 23:43, 8 сакавіка 2013

Сучасны выгляд

Вавілон (шумерскае Кадынгіра, акадскае Бабілу) — у старажытнасці горад у Месапатаміі на р. Еўфрат; руіны — каля сучаснага г. Хіла (Ірак). Паводле біблейскага падання назву атрымала ад сталічнага горада, пабудаванага Німродам, адным з нашчадкаў Хама.

Гісторыя

План старажытнага Вавілона

Уперпшню згадваецца пад канец ІІІ тыс. да н.э. 3 пач. ІІ тыс. да н.э. культурны цэнтр Пярэдняй Азіі. Пры цару Хамурапі (1792—50 да н.э.) стаў сталіцай Вавілоніі. Каля 1595 да н.э. захоплены хетамі, каля 1518 — касітамі. Пасля 1250 да н.э. неаднаразова трапляў пад уладу Асірыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у Новававілонскі перыяд (Халдзейскае царстеа) пры царах Набапаласару (625—605 да н.э.) і Навухаданосару II (605—562 да н.э.). У 612 г. да н.э. Мідыя ў саюзе з Вавілонам заваёўвае Асірыю. 3 гэтага часу Вавілон становіцца буйным гандлёвым, культурным і рэлігійным цэнтрам, вялікім, прыгожым і добра ўмацаваным горадам. Яго архітэктура развіваецца ў цеснай сувязі з выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Пры цараванні Навухаданосара II у дзяржаве разгортваецца грандыёзнае будаўніцтва.

Мастацтва Вавілона — адна з яркіх старонак культуры Пярэдняй Азіі, але яго развіццё было параўнаўча нядоўгім. У сярэдзіне VI ст. да н.э. дзяржаву заваявалі войскі Ахеменідаў, аднаго з плямён Іранскага нагор'я. Пасля заваявання Кірам II (539 да н.э.) і Дарыем I (522 да н.э.) Вавілон адна са сталіц дзяржавы Ахеменідаў. Гэтая дзяржава існавала да 331 і была заваявана Аляксандрам Македонскім. Да ІІ ст. н.э. Вавілон заняпаў.

Архітэктура

«Брама багіні Іштар». Каля 570 да н.э.

Расхопкамі нямецкага археолага Р. Колвдэвея ў 1898—1917 узноўлены план горада VII—VI сг. да н.э. і архітэктурны ансамбль, створаны ў перыяд росквіту Вавілона пры цару Навухаданосару ІІ. У I—VI ст. да н.э. Вавілон — выцягнуты ў плане прамавугольнік (плошча каля 10 км²), падзелены р. Еўфрат на дзве часткі (Стары і Новы горад), абкружаны цаглянымі вонкавымі і ўнутранымі сценамі з зубчастымі вежамі і 8 варотамі, названымі імёнамі багоў. Ён быў абнесены магутнымі сценамі вышынёй каля 12 м, у якіх зроблена восем брам, прысвечаных розным багам. Самай вялікай з'яўлялася «Брама багіні Іштар». Яна складалася з чатырох квадратных у плане вежаў, паміж якімі знаходзіўся арачны праход. Вонкавыя плоскасці зубчатых вежаў ўпрыгожвалі выявы быкоў, фантастычных жывёл — драконаў («мушрушаў»), грыфонаў са змяінымі галовамі, тулавамі, пакрытымі луской, нагамі, падобнымі на лапы сабак або птушак. Выкладзеныя з кафлі-цэглы, выявы былі сімваламі багіні Іштар і бога Мардука. Колеры рэльефаў — блакітны, чырвоны, жоўты і белы — стваралі ўрачыстае уражанне, прываблівалі незвычайнасцю форм, гарманічным спалучэннем фарбаў. Убранне «брамы» дапаўнялі арнаменты, якія размяшчаліся ў выглядзе фрызаў па нізе сцен, у завяршэннях вежаў, вакол арак праходаў.

«Бык». Дэкор «Брамы багіні Іштар»

Ад «брамы» пачыналася «дарога працэсій» (Свяшчэнная дарога), якая вяла да галоўнага свяцілішча Вавілона — Эсагіла, прысвечанага вярхоўнаму богу Мардуку. 3 двух бакоў яе абмяжоўвалі высокія, глухія сцены, выкладзеныя з цэглы. Па іх версе ішлі зубцы і арнаментаваныя палосы з паліваных рэльефных разетак. Сцены мелі шырокія плоскія выступы, а іх ніжнія часткі на працягу ўсёй дарогі дэкарыраваў керамічны фрыз метровай вышыні. Праз кожныя два метры былі рытмічна размешчаны выявы фантастычных ільвоў-ахоўнікаў па шэсцьдзесят на кожным баку. Выкладзеныя з рознакаляровай кафлі-цэглы, яны надавалі «дарозе працэсій» грозную ўрачыстасць, велічнасць, паколькі лічылася, што па ёй мог ступаць сам бог Мардук. Гэта быў завершаны, стрыманы і лаканічны ансамбль, кожная частка якога (колер, пластыка, прасторавыя суадносіны архітэктурных элементаў) злівалася ў адзінае магутнае праслаўленне бога, зразумелае сваёй сімволікай кожнаму, хто ступаў на дарогу і ішоў да галоўнага свяцілішча Вавілона.

Свяцілішча бога Мардука займала плошчу 16 га і было абнесена падвойнай цаглянай сцяной з дванаццаццю ўваходнымі брамамі. Перад адной з іх, галоўнай, заканчвалася «дарога працэсій». Насупраць гэтай брамы, на другім баку комплексу ўзвышаўся вялікі зікурат Этэменанкі (архітэктар Арадахешу), «Дом асновы нябёс і зямлі», вядомы як легендарная Вавілонская вежа. Ён меў квадратную аснову 91,5 х 91,5 м і падымаўся на вышыню 90 м сям'ю ўступамі, якія былі абкладзены абпаленай цэглай, замацаванай бітумам. Усе часткі зікурата аб'ядноўваліся лесвіцамі, а яго вяршыню вянчаў верхні храм невялікіх памераў, упрыгожаны блакітнай паліванай цэглай.

У Вавілоне існавала некалькі царскіх рэзідэнцый — умацаваных палацавых комплексаў, збудаванні якіх традыцыйна групаваліся вакол адкрытых двароў. Напрыклад, у так званым Паўднёвым палацы меліся разнастайныя памяшканні жылога і гаспадарчага прызначэння, а таксама вялікая тронная зала, аздобленая пышнымі дэкаратыўнымі пано з паліванай цэглы, выявамі свяшчэнных ільвоў-ахоўнікаў. У комплекс палаца ўваходзілі і «вісячыя сады Семіраміды» (адно з сямі дзівосаў свету), якія размяшчаліся на тэрасах са скляпеністымі перакрыццямі. Па-за горадам размяшчаўся летні палац Навухаданосара II.

Панарама старажытнага горада

Гл. таксама

Літаратура

  • Вавілон // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4


Шаблон:Link FA