Антон Аўсянік: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дапаўненне |
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920404 (translate me) |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[be-x-old:Антон Аўсянік]] |
|||
[[pl:Antoni Owsianik]] |
Версія ад 00:34, 9 сакавіка 2013
Антон Аўсянік (1888, в. Кабылля Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобл.) — 1933[удакладніць]), беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Скончыў Харкаўскі тэхналагічны інстытут, вучыўся на суднабудаўнічым факультэце Пецярбургскага політэхнічнага інстытута. Дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэса (снежань 1917). У час нямецкай і польскай акупацый 1918—1919 старшыня Беларускай рады ў Бабруйску, член Народнага сакратарыята БНР. Удзельнік шэрагу дэлегацый БНР на міжнародных перамовах[крыніца?]. У 1919—1920 намеснік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—1921 паўнамоцны прадстаўнік БНР у Літве. У 1922 пасол Польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, арыштоўваўся польскімі ўладамі. У пач. 1930-х выехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.
Літаратура
- ЭГБ, т. 1.
- БЭ, т. 2.
- Валахановіч А. І., Міхнюк У. М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мн., 1999.
- Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
- [1 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.