Ян Снядэцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: sv:Jan Śniadecki
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q536339 (translate me)
Радок 50: Радок 50:
[[Катэгорыя:Постаці матэматыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці матэматыкі]]
[[Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта]]

[[de:Jan Śniadecki]]
[[en:Jan Śniadecki]]
[[eo:Jan Śniadecki]]
[[es:Jan Śniadecki]]
[[eu:Jan Śniadecki]]
[[fr:Jan Śniadecki]]
[[lt:Janas Sniadeckis]]
[[pl:Jan Śniadecki]]
[[ru:Снядецкий, Ян]]
[[sk:Jan Śniadecki]]
[[sl:Jan Śniadecki]]
[[sv:Jan Śniadecki]]
[[uk:Ян Снядецький]]

Версія ад 01:13, 9 сакавіка 2013

Ян Снядэцкі
Jan Śniadecki
Ян Рустэм. Партрэт (1823)
Імя пры нараджэнні Jan Chrzciciel Władysław Śniadecki
Род дзейнасці астраном, матэматык, філосаф
Дата нараджэння 29 жніўня 1756(1756-08-29)
Месца нараджэння Жнін Польшча
Дата смерці 21 студзеня 1830(1830-01-21) (73 гады)
Месца смерці Яшуны пад Вільняй
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян-Баптыст-Уладзіслаў Снядэцкі (29 жніўня 1756, Жнін каля Гнезна21 верасня 1830, Яшуны) — астраном, матэматык, філосаф, педагог; прафесар і рэктар Віленскага ўніверсітэта, брат Андрэя Снядэцкага.

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1776 прафесар вышэйшай матэматыкі і астраноміі ў Кракаўскім універсітэце. З 1806 прафесар Віленскага ўніверсітэта і дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі, у 1807—1814 — рэктар. Выйшаў у адстаўку ў 1824. Пахаваны ў Яшунах.

У галіне чыстай матэматыкі навукова-літаратурная дзейнасць Я. Снядэцкага амаль не выходзіла за межы элементарных падручнікаў, адзін з якіх "Trygonometrya kulista analitycznie wyłożona, do użycia uczacych się w Imperatorskim Wilenskim Uniwersytecie" (Вільня і Варшава, 1817; 2-е выд. з дадаткам да астранамічных задач, Вільня і Варшава, 1820) быў перакладзены праф. Фельдтам на нямецкую мову (Лейпцыг, 1828). Іншыя матэматычныя працы Я. Снядэцкага былі, галоўным чын, папулярнага характару.

У галіне астраноміі Я. Снядэцкі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы ў абсерваторыях Кракава і Вільні (асабліва ў Вільні), рабіў астранамічныя назіранні: "О obserwacyach Astronomicznych... dysaertacya czytana na publicznem posiedzeniu Towarzystwa Przyjacioł nauk. Dnia 16-go Maja 1802" ("Rocz. Tow. Wars. Przy. N.", I), "Obserwacye astronomiczne, robione w Krakowie"... ("Rocz. Tow. Wars. Przy. N." I), "О nowym planecie, położonym między Marsem i Jowiszem, postrzeżonym nasamprzód w Sycylii roku 1801" ("Rocz. Tow. Wars. Przy. N." I), "Observations astronomiques faites à Pobservatoire de l'Univ. Imperiale de Vilna" ("Mémoires de l'Acad. Imp. des sc. de St. Pétersbourg", 1810). Я. Снядэцкі працягваў публікаваць вынікі сваіх назіранняў у мемуарах Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук да 1824. Астранамічныя назіранні Я. Снядэцкага, таксама публікаваліся ў Zach's "Monatl. Corr." (т. V, VI и IX) і Bode's "Jahrb ü chern 1809 bis 1826".

У сумежных з астраноміяй абласцях матэматычнай і фізічнай геаграфіі Я. Снядэцкаму належаць працы "Jeografia czyli opisanie matematyczne i fizyczne ziemi" (Варшава, 1804) і перакладзеная на рускую мову Канявецкім і надрукаваная ў Харкаве "Meteorologija" ("Dziennik Wileński" 1816, III).

Галоўнай працай Я. Снядэцкага, якая прынесла яму еўрапейскую вядомасць, была біяграфія Мікалая Каперніка: "О Koperniku, rozwiązanie zadania, które Towarzystwo Warszawskie Przyjaciół Nauk do odpowiedzi ogłosiło etc." (Bapшава, 1802). У 1803 гэта праца выйшла ў Варшаве на французскай мове, з некаторымі дадаткамі. У тым жа годзе яна было перавыдана, з некаторымі зменамі, пад загалоўкам "Discours sur Nicolas Kopernik". Пазней праца вытрымала яшчэ два перавыданні; апроч таго была перакладзеная на англійскую і італьянскую мовы. Іншай працай Я. Снядэцкага была біяграфія астранома Віленскага ўніверсітэта Марціна Пачобут-Адляніцкага: "Żywot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobuta. Czytany na publicznem posiedzeniu Imperatorskiego Wileńskiego Uniwersytetu przy zamknięciu rocznego biegu nauk dnia 30. Czerwca R. 1810" (Вільня, 1810).

Шаблон:Літ

Спасылкі

  1. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/sniadecki-jan/ Праверана 30 жніўня 2022.