Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4093379 (translate me)
Радок 74: Радок 74:
[[Катэгорыя:Мемуарысты Расіі]]
[[Катэгорыя:Мемуарысты Расіі]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках]]

[[ru:Бонч-Осмоловский, Анатолий Осипович]]

Версія ад 01:43, 9 сакавіка 2013

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі
Дата нараджэння 10 ліпеня 1857(1857-07-10)
Месца нараджэння Віцебск
Дата смерці 23 верасня 1930(1930-09-23) (73 гады)
Месца смерці Масква
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Адукацыя Пецярбургскі ўніверсітэт
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Зямля і воля, Чорны перадзел, Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Член у
Асноўныя ідэі народніцтва, дэмакратычны сацыялізм
Род дзейнасці прафесійны рэвалюцыянер
Бацька Іосіф Аляксандравіч Бонч-Асмалоўскі[d]
Дзеці Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі і Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі (10 ліпеня 1857, Віцебск — 23 верасня 1930, Масква) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, мемуарыст, рэвалюцыянер-народнік, член арганізацый «Зямля і воля» і «Чорны перадзел», член ЦК партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча»[1].

Біяграфія

Пасля Маскоўскага ліцэя ў 1875 годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі народнікаў «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жніўні 1879 «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «Чорны перадзел»[1].

У лістападзе 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён). У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку 1882, зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай Варварай і пры ўдзеле А. Я. Багдановіча арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі.

Арыштаваны ў красавіку 1886 у Канатопе Чарнігаўскай губерні, дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў 1901 разам з сынам Іванам і сасланы ва Усходнюю Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю эсэраў, у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку 1908 арыштаваны, у лютым 1910 аддадзены пад суд. У 1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.

У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (1917). З 1918 у Мінску, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны.

Бацька Радзівона Бонч-Асмалоўскага.

Літаратура

  • Попов И. А. О. Бонч-Осмоловский // Каторга и ссылка. 1931, ? 4
  • Савіцкая Л. Група Бонч-Асмалоўскага // Полымя. 1967, ? 5
  • Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний: Ист.-лит. очерки. Мн., 1986
  • ЭГБ, т. 2
  • АЗБ.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  1. а б Бонч-Осмоловский Анатолий Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.