Граматычны лік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат дадаў: fa:شمار (دستور زبان)
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 46 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q104083 (translate me)
Радок 49: Радок 49:
[[Катэгорыя:Лік, лінгвістыка|*]]
[[Катэгорыя:Лік, лінгвістыка|*]]
[[Катэгорыя:Часціны мовы]]
[[Катэгорыя:Часціны мовы]]

[[bar:Numerus]]
[[bg:Число (граматика)]]
[[br:Niver (yezhoniezh)]]
[[ca:Nombre (gramàtica)]]
[[cs:Číslo (mluvnice)]]
[[cv:Хисеп (грамматика)]]
[[cy:Rhif gramadegol]]
[[da:Grammatisk tal]]
[[de:Numerus]]
[[el:Αριθμός (γραμματική)]]
[[en:Grammatical number]]
[[eo:Gramatika nombro]]
[[es:Número gramatical]]
[[et:Arv (keeleteadus)]]
[[eu:Numero (gramatika)]]
[[fa:شمار (دستور زبان)]]
[[fi:Kieliopillinen luku]]
[[fr:Nombre grammatical]]
[[gd:Singilte]]
[[gl:Número gramatical]]
[[he:מספר (בלשנות)]]
[[hu:Szám (nyelvtan)]]
[[is:Tala (málfræði)]]
[[it:Numero (linguistica)]]
[[ja:数 (文法)]]
[[ka:რიცხვი (გრამატიკა)]]
[[ko:수 (문법)]]
[[la:Numerus grammaticus]]
[[ln:Bomɔ̌kɔ́]]
[[nds:Antall (Grammatik)]]
[[nl:Getal (taalkunde)]]
[[nn:Numerus]]
[[no:Grammatisk tall]]
[[pl:Liczba (językoznawstwo)]]
[[pt:Número (gramática)]]
[[ro:Număr (gramatică)]]
[[ru:Грамматическое число]]
[[sk:Číslo (gramatická kategória)]]
[[sl:Slovnično število]]
[[sr:Број (граматика)]]
[[sv:Numerus]]
[[te:తెలుగు వచనములు]]
[[uk:Число (мовознавство)]]
[[vi:Số ngữ pháp]]
[[wa:Nombe (linwince)]]
[[zh:数 (语法)]]

Версія ад 02:30, 9 сакавіка 2013

Лікграматыцы) — граматычная катэгорыя, якая выказвае колькасную характарыстыку прадмета.

Падзел на адзіночны і множны лік, магчыма, з'яўляецца перажыткам той аддаленай эпохі, калі лічэнне рэдка ўжывалася на практыцы, і граматычных формаў, што азначалі «адзін» і «шмат», было дастаткова ў большасці практычных выпадкаў.

Шмат якія мовы не маюць граматычнага ліку (у тым ліку сучасная кітайская — першая ў свеце па колькасці носьбітаў). У шматлікіх мовах свету ёсць два лікі — адзіночны і множны. У некаторых мовах ёсць таксама парны лік, траісты лік, чацвярны лік ці паукальны лік (для пазначэння невялікай колькасці аб'ектаў).

Напрыклад, у старажытнарускай мове існаваў парны лік, рэшткі якога прасочваюцца для парных аб'ектаў, такіх як «вушы», «плечы» і да т.п. і пры выкарыстанні некаторых слоў з лічэбнікамі ад 2 да 4: дзве ракі, тры ракі, чатыры ракі, але пяць рэк… і да т. п.

Да моў, якія маюць парны лік, належаць арабская, славенская, ісландская і іншыя, а таксама шматлікія старажытныя мовы: стараславянская, старажытнагрэчаская, гоцкая, санскрыт і іншыя.

Мовы, што не маюць граматычнай катэгорыі ліку, тым не менш валодаюць усімі магчымасцямі для перадачы сэнсу колькасці. Звычайна гэта робіцца даданнем слоў, аналагічных беларускім «адзін», «два», «некалькі», «кожны», «шмат» і гэтак далей. У беларускай мове колькасны сэнс можа перадавацца абодвума метадамі або іх спалучэннем. У некаторых мовах, напрыклад, вугорскай, множны лік не спалучаецца з іншымі спосабамі выказвання колькасці: virág «кветка»; virágok «кветкі»; hat virág «шэсць кветак».

У беларускай мове, нароўні з адзіночным і множным лікамі, ёсць наступныя з'явы лікавага характару:

  • зборны лік назоўнікаў, узгоднены з прыметнікамі ў адзіночным ліку (лісце, звяр'е, баб'ё супраць мн.л. лісты, зверы, бабы);
  • множны лік, які выказвае сукупнасць аб'ёмаў ці тыпаў незлічальнага назоўніка (пяскі, воды).

У беларускай мове множны лік без лічэбнікаў і іншых слоў, якія тлумачаць колькасць, можа мець наступныя значэнні:

  • «кожны»: «электроны маюць адмоўны зарад» = «кожны электрон мае адмоўны зарад».
  • «тыповы»: «птушкі ўмеюць лётаць» = «тыповая птушка ўмее лётаць».
  • «кожны з вышэйзгаданых»: «Да нас зайшлі Іван і Пётр. Госці былі прыемнымі людзьмі».
  • «большасць»: «немцы на рэферэндуме прагаласавалі за ліквідацыю паста прэзідэнта».
  • «вялікая група»: «прусакі могуць зрабіць жыццё ў хаце невыносным».
  • родавае паняцце: «птушкі — клас хрыбетнікаў» (хоць ніводная птушка класам не з'яўляецца).
  • некаторыя гульні: «даганялкі», «хованкі» і да т.п..
  • некаторыя прадметы: «вілы», «штаны», «нажніцы» і да т.п.
  • прамова манарха: «Мы найвысока загадваем».
  • ветлівы зварот: «Іван Ілліч, Вы да нас завітаеце?»

Наяўнасць розных значэнняў у множнага ліку нярэдка выкарыстоўваецца для наўмыснага ўвядзення ў зман, напрыклад: «лекары лічаць нашы лекі лепшым сродкам ад бессані».

Ёсць розныя метады падання множнага ліку:

  • Паўтор: (у інданезійскай мове аранг — «чалавек», аранг-аранг — «людзі»).
  • Канчаткі, прыстаўкі, суфіксы: («крот» — «краты»).
  • Суплетыўны лік: («чалавек» — «людзі»).
  • Змена агаласоўкі (так званае «ламанае множнае»): (у арабскай мове кітаб — «кніга», кутуб — «кнігі»).

Некаторыя аўтары лічаць паданнем множнага ліку таксама злічальныя словы (нумаратывы, класіфікатары), напрыклад, у выразах «сорак галоў быдла», «тры скарыначкі хлеба» слова «галоў», «скарыначкі» з'яўляюцца нумаратывамі. Гэты пункт гледжання не з'яўляецца агульнапрынятым.

Гл. таксама

Крыніцы

  • І. Я. Лепешаў. «Сучасная беларуская мова: спрэчныя пытанні». Гр., 2002

Шаблон:Link FA