Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: — 28 ліпеня 1980 → — {{ДС|28|7|1980}}, ы у → ы ў using AWB (7893)
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919903 (translate me)
Радок 11: Радок 11:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]]

[[be-x-old:Уладзімер Парахневіч]]
[[ru:Парахневич, Владимир Алексеевич]]

Версія ад 03:00, 9 сакавіка 2013

Уладзімір Аляксеевіч ПАРАХНЕВІЧ (18 снежня 1918 — 28 ліпеня 1980)

Нарадзіўся 18 снежня 1918 г. ў в. Аўсімавічы Бабруйскага раёна. Скончыў БДУ (1941). З жніўня 1941 г. ў падпольнай групе Варатынскага сельсавета. З ліпеня 1942 г. партызан 537-га атрада, камандзір дыверсійнай групы атрада, якая дзейнічала на чыгунцы Жлобін-Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. З лістапада 1943 г. Парахневіч з'яўляўся палітруком роты 539-га партызанскага атрада, з чэрвеня 1944 г. камандзір 102-га атрада 9-й партызанскай брыгады імя С. М. Кірава. Пасля вайны на камсамольскай і педагагічнай рабоце ў Мінску.

Аўтар падручнікаў для школы, кнігі «Вогненныя віхуры» (1969). Памёр 28.7.1980 г.

Герой Савецкага Саюза (15.8.1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі. Заслужаны настаўнік БССР (1969).