Юрый Караль Глябовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: be-x-old:Юры Караль Глябовіч
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2071963 (translate me)
Радок 70: Радок 70:
[[Катэгорыя:Старосты жамойцкія]]
[[Катэгорыя:Старосты жамойцкія]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

[[be-x-old:Юры Караль Глябовіч]]
[[pl:Jerzy Karol Hlebowicz]]
[[ru:Глебович, Юрий Николаевич]]

Версія ад 03:31, 9 сакавіка 2013

Юры Мікалаевіч Глебавіч
польск.: Jerzy Karol Hlebowicz
Герб Глябовічаў «Леліва»
Герб Глябовічаў «Леліва»
Сцяг Ваявода Смаленскі
1643 — 1653
Манарх Уладзіслаў IV (да 1648),
Ян II Казімір (з 1648)
Папярэднік Крыштаф Гасеўскі
Пераемнік Павел Ян Сапега
Сцяг Староста Жмудскі
1653 — 1668
Манарх Ян II Казімір
Папярэднік Ян Альфонс Ляцкі
Пераемнік Аляксандр Палубінскі
Сцяг Ваявода віленскі
1668 — 1669
Папярэднік Міхаіл Казімір Радзівіл
Пераемнік Міхаіл Казімір Пац

Нараджэнне 1605(1605)
Смерць 18 красавіка 1669(1669-04-18)
Заслаўе, Вялікае Княства Літоўскае
Род Глябовічы
Імя пры нараджэнні Ежы Караль Глябовіч
Бацька Мікалай Янавіч Глябовіч
Маці Марцэбела Карэцкая
Жонка Кацярына Радзівіл
Дзеці Марцэбела,
Крысціна Барбара
Дзейнасць дыпламат

Юрый (Ежы) Караль Мікалаевіч ГЛЯБОВІЧ (1603/1605? — 18 красавіка 1669, Заслаўе) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Мікалая Глябовіча[1] і Марцэбелы Карэцкай. У 1633 г. прызначаны старостай анікштанскім і радашковіцкім. Палітычную кар'еру пачаў у чэрв. 1639 г. атрымаўшы тытул каралеўскага падчашыя. У тым жа 1639 г. прызначаны на пасаду падстолія літоўскага. У 1640 г. жаніўся на Кацярыне Радзівіл[2] У 1643 г. прызначаны ваяводай смаленскім. Шмат часу адаў умацаванню фартыфікацый Смаленска, часова пакінуўшы за гэтым палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, дзе з'яўляўся рэдка. У сакав. 1644 г. і ў 1645 г. прымаў актыўны ўдзел у паседжаннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом Яна Казіміра Вазы. Падчас каранацыйнага сойму паднімаў пытанні датычныя абароны Смаленска. У 1650 г. удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска ВКЛ. У 1651 г. быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 г. У 1653 г. з ваяводства смаленскага прызначаны старастам жамойцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) удзельнічаў у ваенных дзеяннях. У 1655 г. прыняў пратэктарат Швецыі, у ліку іншых падпісаўшы Кейданскую ўнію. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 г. знаходзіўся ў перапісцы з Багуславам Радзівілам, з нагоды ўладанняў апошняга на тэрыторыі ВКЛ. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае перамір'е у студз. 1667 г. і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. Ю. Глебавіч прытрымваўся на перамовах пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і Дарагабужа губляў значную частку сваіх спадчынных ўладанняў. У 1668 г., у т.л. як узнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір'я, Ю. Глябовіч прызначаны ваяводай віленскім. Ю. Глябовіч, апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак — Марцэбелу[3] і Хрысціну[4].

Зноскі

  1. († 1632) ваявода смаленскі (з 1611), кашталян віленскі (з 1621).
  2. сястра Януша Радзівіла.
  3. жонка кн. Марцыяна Агінскага
  4. тымчасова адна з найбагацейшых нявест ВКЛ, жонка Казіміра Яна Сапегі. Казімір Ян і Хрысціна вядомыя сваёй дабрачыннасцю, фундавалі храмы розных канфесій, у т.л. у 1676 г. заснавалі дамініканскі манастыр у Заслаўі.

Літаратура

  • Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
  • Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.