Тадэвуш Тышкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3646475 (translate me)
Радок 68: Радок 68:
[[Катэгорыя:Род Тышкевічаў|Тадэвуш]]
[[Катэгорыя:Род Тышкевічаў|Тадэвуш]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Virtuti Militari]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Virtuti Militari]]

[[be-x-old:Тадэвуш Тышкевіч]]
[[lt:Tadas Tiškevičius Logoiskis]]
[[pl:Tadeusz Tyszkiewicz]]

Версія ад 04:10, 9 сакавіка 2013

Тадэвуш Тышкевіч
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Нараджэнне 1774(1774)
Бельвядэр (Падубіс), Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае
Смерць 1852(1852)
Парыж, Францыя
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька граф Станіслаў-Антоні Тышкевіч (1727—1801)
Маці Людвіка Белапятровіч
Жонка графіня Юзэфа Салагуб
Веравызнанне каталік
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
кавалерскі крыж ордэна Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш Тышкевіч (польск.: Tadeusz Tyszkiewicz, руск.: Тадеуш Станиславович-Антониевич Тышкевич), 6(17).9.17743(15).4.1852), — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі.

Паходжанне і сям'я

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», прадстаўнікі якога ў XVI—XVIII стст. адносіліся да праслойкі магнатаў Рэчы Паспалітай. Адносіўся да "украінскай" (бярдычаўскай) галіны роду Тышкевічаў.

Нарадзіўся ў сям'і графа Станіслава-Антонія Тышкевіча (1727—1801) і Людвікі Белапятровіч. Бацька Станіслаў-Антоніў займаў сенатарскія пасады мсціслаўскага кашталяна (1775—1783) і жамойцкага кашталяна (1783—1795) і быў двойчы жанаты — з Ганнай-Евай Белазор і Людвікай Белапятровіч.

Тадэвуш Тышкевіч у 1816 ажаніўся з графіняй Юзэфай з Салагубаў Патоцкай, для якой гэта быў ужо другі шлюб. Першым мужам Юзэфы быў генерал польскіх войск граф Станіслаў Патоцкі.

Выхаванне і адукацыя

Скончыў Віленскую школу-пансіён, вучыўся ў Варшаўскім піярскім калегіуме.

Службовая дзейнасць

З 1790 служыў у конным гвардзейскім Мірскім палку, з 1792 харунжы Пінскай пяцігорскай (легкаконнай) брыгады войска ВКЛ. Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792. Падчас паўстання 1794 быў ад'ютантам Якуба Ясінскага, які даручыў Тышкевічу ўзначаліць адзін з паўстанцкіх атрадаў у Вільні. Удзельнік абароны Прагі (прадмесце Варшавы), потым эмігрыраваў у Галіцыю (Аўстрыйская імперыя).

З 1801 у Парыжы, дзе скончыў ваенную школу інжынераў і артылерыстаў. У 1805 пераехаў у Варшаву, у 1806 сфарміраваў там конны атрад. Удзельнік аўстра-французскай вайны 1809 (узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары»).

Тадэвуш Тышкевіч

У вайну 1812 ваяваў на баку французаў, генерал кавалерыйскай брыгады 5-га корпуса Юзафа Панятоўскага (1763—1813), удзельнічаў у баях пад Мірам, Смаленскам, у Барадзінскай бітве. Паранены, пад Мядынню ўзяты ў палон і вывезены ў Астрахань. У 1814 вярнуўся ў Варшаву.

10 снежня 1813 граф Вінцэнт Антоніевіч-Казіміравіч Тышкевіч (1756—1816), вялікі рэферэндарый і кавалер ордэнаў Рэчы Паспалітай, граф на Лагойску і Свіслачы, міліянер, ажэнены з пляменніцай апошняга польскага караля і вялікага князя літоўскага Марыяй-Тэрэзай Панятоўскай (1761—1831), зацвердзіў тэстамент. Не маючы дзяцей, Вінцэнт Тышкевіч свае багатыя маёнткі перадаваў сваякам: Лагойск адпісаў графу Пію Тышкевічу (1756—1858), Белаполле – украінскім Тышкевічам, а Свіслач – графу Юзафу Тышкевічу (1724—1815), старосце вялятыцкаму, але апошні адмовіўся ад Свіслачы на карысць Тадэвуша Тышкевіча (1774—1852), з украінскай (бярдычаўскай) галіны роду Тышкевічаў.

Тадэвуш Тышкевіч прыняў у валоданне Свіслацкае графства (з цэнтрам у Свіслачы) у Ваўкавыскім павеце Літоўска-Гродзенскай губерні, дзе вырашыў пасяліцца.

З 1820 сенатар Царства Польскага, увайшоў у склад сеймавага суда, які 1828 вёў следства над членамі Патрыятычнага таварыства.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў, калі апошняе разгарнулася і ў літоўска-беларускіх губернях, графу Тадэвушу Тышкевічу было прапанавана ўзначаліць там паўстанне. Тышкевіч згадзіўся ўзначаліць Часовы паўстанцкі ўрад Літвы, створаны пры штабе паўстання ў Варшаве, і войскі. У чэрвені 1831 на чале паўстанцкіх войск Тадэвуш Тышкевіч штурмаваў Вільню, але беспаспяхова. Пасля паразы паўстання выехаў у Прусію, адтуль — у Дрэздэн, а ў пачатку 1832 — у Парыж, дзе стала пачаў жыць і скончыў жыццё.

Літаратура

  • Гарбачова, В.В. Паўстанне 1830—1831 гадоў на Беларусі / В.В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2001. — 186 с.
  • Гарбачова, В.В. Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі : бібліягр. слоўн. / В.В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2006. — 400 с.
  • Патоцкі, Л. Успаміны пры Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану / Л. Патоцкі ; укл., прадм., камент., А.М. Філатавай. Пер. з польск. І.У. Саламевіча. — Мінск : Полымя, 1997. — 270 с.