Карл Фабержэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: cs, da, sr, uk
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 38 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q189762 (translate me)
Радок 50: Радок 50:
|WP=
|WP=
}}
}}

[[ar:بيتر كارل فابرجيه]]
[[be-x-old:Карл Фабэржэ]]
[[bg:Петер Карл Фаберже]]
[[ca:Peter Carl Fabergé]]
[[cs:Carl Fabergé]]
[[da:Carl Fabergé]]
[[de:Peter Carl Fabergé]]
[[el:Πέτερ Καρλ Φαμπερζέ]]
[[en:Peter Carl Fabergé]]
[[eo:Peter Carl Fabergé]]
[[es:Peter Carl Fabergé]]
[[et:Peter Carl Fabergé]]
[[fi:Peter Carl Fabergé]]
[[fr:Pierre-Karl Fabergé]]
[[he:פטר קארל פברז'ה]]
[[hr:Petar Karl Fabergé]]
[[id:Peter Carl Fabergé]]
[[it:Peter Carl Fabergé]]
[[ja:ピーター・カール・ファベルジェ]]
[[lb:Peter Carl Fabergé]]
[[mk:Петар Карл Фаберже]]
[[ms:Peter Carl Fabergé]]
[[nl:Peter Carl Fabergé]]
[[no:Peter Carl Fabergé]]
[[pl:Peter Carl Fabergé]]
[[pt:Peter Carl Fabergé]]
[[ro:Peter Carl Fabergé]]
[[ru:Фаберже, Карл]]
[[sh:Petar Karl Fabergé]]
[[sk:Peter Karl Gustavovič Faberže]]
[[sr:Карл Фаберже]]
[[sv:Peter Carl Fabergé]]
[[th:ปีเตอร์ คาร์ล แฟเบอร์เช]]
[[tr:Peter Carl Fabergé]]
[[uk:Карл Фаберже]]
[[vi:Peter Carl Fabergé]]
[[xmf:ფაბერჟე]]
[[zh:彼得·卡尔·法贝热]]

Версія ад 05:37, 9 сакавіка 2013

Карл Фабержэ
руск.: Карл Гу́ставович Фаберже́
Род дзейнасці ювелір, вынаходнік, ювелір
Дата нараджэння 30 мая 1846(1846-05-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1920(1920-09-24) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Gustav Fabergé[d]
Маці Charlotte Maria Fabergé[d]
Жонка Augusta Julia Fabergé[d]
Дзеці Evgeny Karlovich Fabergé[d], Agathon Fabergé[d] і Alexander Julius Fabergé[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт faberge.com/news/48-pete…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пе́тэр Карл Густававіч Фабержэ́ (18 (30) мая 1846, Санкт-Пецярбург — 24 верасня 1920, Лазана) — расійскі ювелір, заснавальнік сямейнай фірмы і дынастыі майстроў ювелірнага мастацтва.

Біяграфія

Петэр Карл Фабержэ нарадзіўся ў Расіі ў Санкт-Пецярбургу 30 мая 1846 года. Яго бацька — Густаў Фабержэ, паходзіў з нямецкай сям'і і быў родам з Эстоніі, а яго маці — Шарлота Юнгштэдт, была дачкой дацкага мастака. У 1842 годзе Фабержэ-старэйшы заснаваў ювелірную фірму ў Санкт-Пецярбургу.

Петэр Фабержэ падарожнічаў па Еўропе і першапачатковы навучаўся ў Дрэздэне, а затым пачаў асвойваць ювелірную справу ў франкфурцкага майстра Джозэфа Фрыдмана. Ва ўзросце 24 гадоў у 1870 годзе ён узяў фірму бацькі ў свае рукі.

У 1882 годзе на Усерасійскай мастацка-прамысловай выставе ў Маскве вырабы яго фірмы прыцягнулі ўвагу імператара Аляксандра III. Петэр Карл атрымаў заступніцтва царскай сям'і і званне «ювеліра Яго Імператарскай Вялікасці і ювеліра Імператарскай Эрмітажа».

Фірма Фабержэ славілася ў Еўропе. Шматлікія сваякі імператарскай сям'і ў Вялікабрытаніі, Даніі, Грэцыі і Балгарыі атрымлівалі вырабы ў падарунак. У 1900 годзе ў Парыжы, Фабержэ атрымаў званне «Майстры Парыжскай Гільдыі Ювелір», а таксама яго ўзнагародзілі ордэнам Ганаровага Легіёна.

Рэвалюцыя прымусіла Фабержэ закрыць сваю фірму ў 1918 годзе. Пасля гэтага ён з'ехаў за мяжу, і памёр у горадзе Лазана ў Швейцарыі 24 верасня 1920. Пахаваны на могілках Гран-Жас ў Канах.


Шаблон:Пачатак артыкулу