Заходні Берлін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: fa:برلین غربی
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 51 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q56036 (translate me)
Радок 120: Радок 120:
|WP=
|WP=
}}
}}

[[af:Wes-Berlyn]]
[[als:Westberlin]]
[[bar:West-Berlin]]
[[be-x-old:Заходні Бэрлін]]
[[bg:Западен Берлин]]
[[bs:Zapadni Berlin]]
[[ca:Berlín Oest]]
[[cs:Západní Berlín]]
[[cy:Gorllewin Berlin]]
[[da:Vestberlin]]
[[de:West-Berlin]]
[[el:Δυτικό Βερολίνο]]
[[en:West Berlin]]
[[eo:Okcidenta Berlino]]
[[es:Berlín Oeste]]
[[et:Lääne-Berliin]]
[[eu:Mendebaldeko Berlin]]
[[fa:برلین غربی]]
[[fi:Länsi-Berliini]]
[[fr:Berlin-Ouest]]
[[he:ברלין המערבית]]
[[hu:Nyugat-Berlin]]
[[id:Berlin Barat]]
[[it:Berlino Ovest]]
[[ja:西ベルリン]]
[[jv:Berlin Kulon]]
[[ko:서베를린]]
[[lt:Vakarų Berlynas]]
[[mk:Западен Берлин]]
[[mr:पश्चिम बर्लिन]]
[[ms:Berlin Barat]]
[[nl:West-Berlijn]]
[[nn:Vest-Berlin]]
[[no:Vest-Berlin]]
[[pl:Berlin Zachodni]]
[[pnb:لیندا برلن]]
[[pt:Berlim Ocidental]]
[[ro:Berlinul de Vest]]
[[ru:Западный Берлин]]
[[sh:Zapadni Berlin]]
[[simple:West Berlin]]
[[sk:Západný Berlín]]
[[sr:Западни Берлин]]
[[sv:Västberlin]]
[[th:เบอร์ลินตะวันตก]]
[[tr:Batı Berlin]]
[[uk:Західний Берлін]]
[[ur:مغربی برلن]]
[[vi:Tây Berlin]]
[[war:Natondan nga Berlin]]
[[zh:西柏林]]

Версія ад 06:43, 9 сакавіка 2013

Акупаваныя сектары Берліна
Заходні Берлін
англ.: West Berlin
фр.: Berlin-Ouest
ням.: West-Berlin
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Чатыры сектары акупацыі Берліна
Чатыры сектары акупацыі Берліна
< 
 >
1949 — 1990

Афіцыйная мова нямецкая
Плошча
  • 479,9 км²
Насельніцтва
  • 1 984 837 чал. (31 снежня 1975)[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Заходні Берлін на карце (1978)

Заходні Берлін (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) — асаблівае палітычнае ўтварэнне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амерыканскага, французскага і брытанскага сектараў акупацыі Берліна. Заходні Бэрлін быў анклавам, з усіх бакоў акружаны тэрыторыяй ГДР, якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі уласна Германіі плюс савецкі сектар у Берліне (Усходні Берлін).

Плошча 480 км², Быў падзелены на 12 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва 1,9 млн чал. (1987).

Гісторыя

Утвораны пасля ІІ сусветнай вайны. Статус Заходняга Берліна ў перыяд яго існавання вызначаўся сукупнасцю чатырохбаковых дагавораў СССР, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі (Ялцінская канферэнцыя). Органы ўлады Заходняга Берліна былі падкантрольныя ваеннай адміністрацыі акупацыйных улад.

23.6.1948 на Заходні Берлін пашырылася грашовая рэформа, праведзеная ў Заходняй Германіі. У адказ на гэта 24.6.1948 СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні). Увесь гэты час жыццядзейнасць Заходняга Берліна праз «паветраны мост» забяспечвала авіяцыя саюзнікаў. 5.12.1948 у Заходнім Берліне праведзены выбары ў гарадскі парламент, 1.10.1950 прынята асобная заходнеберлінская канстытуцыя. У 1961 па рашэнню ўрада ГДР узведзена сістэма ўмацаванняў уздоўж мяжы Заходняга Берліна (Берлінская сцяна).

У 1971 прынята 4-баковае пагадненне, якое ўрэгулявала статус Заходняга Берліна як асобнай палітычнай адзінкі. У адрозненне ад Усходняга Берліна, які уваходзіў у Германскую Дэмакратычную Рэспубліку і з'яўляўся, больш за тое, яе сталіцай, Заходні Берлін не быў часткай Федэратыўнай Рэспублікі Германія, ён не лічыўся федэральнай зямлёй, яго прадстаўнікі не мелі права голасу ў бундэстагу, а грамадзяне былі вызваленыя ад воінскай павіннасці. Вярхоўнай уладай у горадзе з'яўлялася трохбаковая ваенная камендатура. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляла палата дэпутатаў (парламент), што выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады, выканаўчую — Сенат Берліна (урад) на чале з кіруючым бургамістрам. Канстытуцыя ФРГ тут не дзейнічала, тым не менш, Заходні Берлін выкарыстоўваў у якасці валюты нямецкую марку ФРГ. Існаваў наземны і паветраны калідор, які злучаў Заходні Берлін і ФРГ.

Заходні Берлін быў буйным прамысловым цэнтрам — (машынабудаванне, хіміка-фармацэўтычная, харчовая, швейная прамысловасць). Асноўны знешнегандлёвы партнёр — ФРГ. Пасля аб'яднання ГДР і ФРГ (3.10.1990) асобны статус Заходняга Берліна скасаваны, абедзве часткі Берліна зліліся.

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.1975Federal Statistical Office, 2018.