Крыштаф Станіслаў Завіша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: sv:Krzysztof Stanisław Zawisza
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919199 (translate me)
Радок 39: Радок 39:
[[Катэгорыя:Памерлі 15 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 15 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1721 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1721 годзе]]

[[be-x-old:Крыштап Станіслаў Завіша]]
[[pl:Krzysztof Stanisław Zawisza]]
[[sv:Krzysztof Stanisław Zawisza]]

Версія ад 09:31, 9 сакавіка 2013

Крыштоф Станіслаў Завіша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павета — 15 жніўня 1721) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. Ваявода менскі1720).

Трымаў Менскае1685) і Чачэрскае1684) староствы[1].

Біяграфія

З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, сын Андрэя Казіміра і Аляксандры Агінскай. Па смерці бацькі выхоўваўся дзядзькам вялікім канцлерам літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве.

Браў актыўны ўдзел у палітычны жацці: некалькі разоў абіраўся дэпутатам на соймы, іхны маршалак у 1697, 1718 і 1720. Спачатку падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, аднак у Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. Адзін з асноўных фундатараў капліцы Святога Феліцыяна ў касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры калегіуме езуітаў у Мінску. Па смерці ў ёй жа быў пахаваны[3].

Бацька Ігнацыя Завішы.

Творчасць

Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасць бяз зменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Барбары Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мелодыяў» (1728) і інш.

Найбольш значнае з літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — яго мемуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVIIXVIII стст.

Зноскі

  1. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  2. Уладзімір Мархель. Завіша Крыштоф Станіслаў // ЭВКЛ С. 638.
  3. Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.

Літаратура

  • Шаблон:Transwiki
    • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
    • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.

У Сеціве

[1]