Выбух у мінскім метрапалітэне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 18 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q383549 (translate me)
Радок 648: Радок 648:
[[Катэгорыя:2011]]
[[Катэгорыя:2011]]
[[Катэгорыя:Падзеі]]
[[Катэгорыя:Падзеі]]

[[az:Minsk metrosunda terror aktı (11 aprel 2011)]]
[[ba:Минск метроһында террористик акт]]
[[bat-smg:2011 Mėnska metruo spruogėms]]
[[be-x-old:Тэрарыстычны акт у менскім мэтро]]
[[en:2011 Minsk Metro bombing]]
[[es:Atentado del Metro de Minsk de 2011]]
[[et:Minski metrooplahvatus]]
[[fi:Minskin metron pommi-isku 2011]]
[[fr:Attentat du 11 avril 2011 à Minsk]]
[[gl:Atentado do metro de Minsk de 2011]]
[[lt:2011 m. Minsko metro sprogimas]]
[[nl:Aanslag in Minsk 2011]]
[[pl:Zamach w metrze w Mińsku (2011)]]
[[ru:Террористический акт в минском метро]]
[[sv:Explosionen i Minsks tunnelbana 2011]]
[[ta:2011 மின்ஸ்க் மெட்ரோ குண்டு வெடிப்பு]]
[[th:เหตุระเบิดรถไฟฟ้าใต้ดินมินสก์ พ.ศ. 2554]]
[[uk:Терористичний акт у мінському метро]]

Версія ад 11:36, 9 сакавіка 2013

Шаблон:Добры артыкул класічным правапісам

Ачэплены выхад з метро «Кастрычніцкая» праз 2 гадзіны пасля трагедыі

Выбух у мінскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся ў мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года ў 17:56 па мінскім часе[1]. 15 чалавек загінулі[2], больш за 200 пацярпелі.[3]

Акалічнасці выбуху

Станцыя «Кастрычніцкая» — найбліжэйшая да рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка і найбольш загружаная з усіх станцый мінскага метрапалітэна. Станцыя Кастрычніцкая з'яўляецца перасадачны вузлом на іншую лінію метро. Да моманту выбуху там знаходзілася каля 300 чалавек.[4]

Меркавана, выбух адбыўся паміж другім і трэцім вагонам[5] у раёне другога шляху (кірунак да станцыі метро «Інстытут Культуры»). Магчыма, бомба была закладзена пад лаўку на станцыі насупраць другога вагона. Магутнасць выбуховага прыстасавання складала ад 5 да 7 кг у трацілавым эквіваленце. Яно было начыненае металічнымі шарыкамі.[4]

Па словах некаторых відавочцаў, у выніку выбуху адбылося разбурэнне эскалатара. На пероне — варонка дыяметрам 80 сантыметраў[6].

Да станцыі метро прыбылі пажарныя разлікі, карэты хуткай дапамогі і Медыцынская служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з нагоды надзвычайнага здарэння[7], пасля чаго разам з міністрам унутраных спраў і сваім сынам спусціўся ў метро для ўскладання кветак на месца выбуху.[8]

Неўзабаве выбух быў прызнаны тэрактам.[9]

Міжнародная рэакцыя

  • Сцяг ААН Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў спачуванні сем'ям загінуўшых і дадаў:[14]

Я перадаю шчырыя спачуванні сем'ям ахвяр. ААН разам з дзяржавамі-членамі працуе над тым, каб прадухіліць гвалтоўныя, тэрарыстычныя метады.

  • Сцяг Германіі Дэпутат нямецкага Бундэстага Марылуізэ Бэк ад імя фракцыі «Зялёных» выказала спачуванні пацярпелым і сем’ям загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Сама яна адзначыла, што «шакіравана жудаснымі падзеямі на станцыі Кастрычніцкая»[15].
  • Сцяг Вялікабрытаніі Сцяг Ізраіля Паводле прэс-службы прэзідэнта Беларусі дапамогу ў расследаванні тэракта ў мінскім метро прапанавалі Вялікабрытанія і Ізраіль[16].
  • Сцяг Расіі Губернатар Санкт-Пецярбург а Валянціна Мацвіенка накіравала свае спачуванні беларускаму народу, прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка і намесніку гарвыканкама Мікалаю Ладуцька:[17]

Выказваю самыя глыбокія, самыя шчырыя спачуванні вам, усяму беларускаму народу ў сувязі з тэрактам у самым цэнтры беларускага сталіцы — мінскім метро. Гэта наш агульны душэўны боль. Трагедыя ўскалыхнула ўсіх расіян, пецябруржцаў. У гэтыя дні пецябруржцы смуткуюць разам з усімі жыхарамі Беларусі.

  • Сцяг КітаяАфіцыйны прадстаўнік МЗС КНР рашуча асудзіў выбух у мінскім метро і выказаў спачуванні ад імя кітайскага кіраўніцтва:[18]

Мы звярнулі ўвагу на выбух у мінскім метро, які выклікаў чалавечыя ахвяры. Мы рашуча асуджаем падобныя дзеянні і просім прыняць спачуванні.

  • Сцяг Украіны Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў спачуванні прэзідэнту Беларусі ў сувязі з гібеллю людзей у мінскім метро:

Разам з дружалюбным беларускім народам падзяляем боль тых, зто страціў родных і блізкіх. Ад імя народа Украіны і ад мяне асабіста прашу перадаць шчырыя словы спачування і падтрымкі сем'ям загінулых, а таксама пажаданні скарэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым[19].

  • Сцяг ЕС Парламенцкая асамблея Савета Еўропы пачала пасяджэнне хвілінай маўчання ў сувязі з тэрактам у Мінску:[20] Старшыня ПАСЕ Меўлют Чавушоглу паведаміў:

Выбух, які ўнёс жыцці ўжо як мінімум 11 чалавек і траўміраваў многіх іншых, з'яўляецца варварскім актам, цалкам не сумяшчальным з каштоўнасцямі, у імя якіх працуе ПАСЕ. Я хачу выказаць нашы спачуванні сем'ям загінулых, а таксама салідарнасць з усімі пацярпелымі і іх сем'ямі

  • Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа асудзіў тэракт у Мінску і падкрэсліў надзвычайную важнасць барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам:[21]

Супраць грамадзян нашых дзяржаў здзейснена цяжкае злачынства. Такога роду нечалавечныя акты не маюць ніякага апраўдання.Выказваю свае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, спачуванні і падтрымку параненым і пацярпелым, сваю салідарнасць з беларускім народам.

  • Сцяг Расіі Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл звярнуўся са словамі падтрымкі і спачування да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і народа Беларусі ў сувязі з тэрактам 11 красавіка ў мінскім метро[22].
  • Сцяг Грузіі Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў спачуванні сваякам ахвяр тэракта ў Мінскім метрапалітэне:[23]
  • Сцяг Польшчы Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі накіраваў на імя старшыні МЗС Беларусі спачуванні ў сувязі з трагедыяй у мінскім метро[24].
  • Сцяг Азербайджана Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выказаў спачуванні свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у Мінскі метрапалітэне[25]

Наступствы

Кветкі і свечы на месцы здарэння ў знак спачування ахвярам выбуху

Рух на маскоўскай лініі метро быў перакрыты: на суседніх станцыях метро «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна» пасажыраў не дапускалі ў метро[26].

Пацярпелыя

Пацярпелыя ад выбуху на скрыжаванні Энгельса і Маркса
Брыгады хуткай дапамогі на месцы здарэння
Паранены ад выбуху атрымлівае медыцынскую дапамогу на месцы

Непасрэдна ў выніку выбуху загінула 11 чалавек, пазней ад атрыманых траўм яшчэ два чалавекі памерлі ў бальніцы. За медыцынскай дапамогай звярнулася 204 чалавека.

На некаторых навінавых рэсурсах апублікаваныя спісы пацярпелых[27][28].

Грамадзянства Загінулыя Пацярпелыя
Сцяг Беларусі Беларусь 14 196
Сцяг Расіі Расія 5[29]
Сцяг Арменіі Арменія 1[30]
Сцяг Туркменістана Туркменістан 1[31]
Сцяг Украіны Украіна 1[32]
Усяго 14 204

Для аказання дапамогі пацярпелым расійскае міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця накіравала ў Беларусь групу высокапрафесійных урачоў, якія працавалі ў надзвычайных сітуацыях[33][34].

Увечары 12 красавіка на тэлеканале АНТ падчас ток-шоў «Адкрыты фармат» (вядучыя — Вячаслаў Бандарэнка, Тенгiз Думбадзэ) прайшоў беспрэцэдэнтны дабрачынны марафон. На працягу 2 гадзін на спецыяльную тэлефонную лінію патэлефанавала звыш 166 тысяч жыхароў Беларусі, якія пералічылі ў фонд дапамогі пацярпелым ад тэракту звыш 332 мільёнаў беларускіх рублёў (больш 100 тысяч долараў).

Жалоба

Прынята рашэнне аб аб'яўленні ў Беларусі нацыянальнай жалобы ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.[35]. Траур абвешчаны на 13 красавіка.

Узмацненне мер бяспекі

Прэзідэнт Лукашэнка распарадзіўся праверыць усе воінскія склады на наяўнасць узрыўчаткі і боепрыпасаў, узмацніць бяспеку транспарта і месц масавага збору людзей.

Пачаты мерапрыемствы па выяўленню выбуховых рэчываў і зброі, якія захоўваюцца нелегальна.[36] У мінскім метро вядзецца ўстаноўка металадэтэктараў.[37]

Грашовыя кампенсацыі

Сем'і загінулых пры выбуху ў мінскім метро атрымаюць па 10 тысяч долараў у эквіваленце, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька: «Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі прынята: сем'ям загінуўшых будзе выдзелена $10 тысяч». Сем'і пацярпелых атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры ад 20 да 100 базавых велічынь у залежнасці ад характару траўм: пацярпелыя з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі атрымаюць дапамогу ў 100 базавых велічынь (Br3, 5 млн), людзям з пашкоджаннямі сярэдняй ступені цяжкасці — 50 базавых велічынь (Br1,75 млн), пацярпелым з лёгкімі траўмамі кампенсуецца 20 базавых велічынь (Br700 тыс.)[38]

Таксама ўлады горада прынята рашэнне аб аказанні дапамогі сем'ям загінуўшых у арганізацыі пахавання і цырымоніях памінак. Памер расходаў на гэтыя мэты павінен скласці 800 базавых велічынь (Br28 млн). У мэрыі дадалі, што гарадская адміністрацыя прапануе сваякам загінуўшых для пахавання на выбар любыя могілкі Мінска, за выключэннем Усходніх і Ваенных[38].

Менгарвыканкам выплаціць матэрыяльную дапамогу ў памеры ад 200 да 400 базавых велічынь ($2,2—4,4 тыс.)асобам, якія атрымалі інваліднасць у выніку выбуху ў мінскім метро: да 400 базавых велічынь інвалідам 1-й і 2-й груп і 200 базавых велічынь — інвалідам 3-й групы[39].

Ушанаванне ахвяр

Мінск

Акцыя ўшанавання працягвалася пасля заходу сонца

Увечары 11 красавіка людзі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, каб паставіць свечкі і ўскласці кветкі, ушанаваўшы ахвяр выбуху на станцыі метро[40].

Кветкі каля беларускага пасольства ў Маскве

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт 12 красавіка выступіў са зваротам у сувязі з выбухам у метро і адслужыў паніхіду па загінулых у 12.00 у мінскім Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа[41]. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказалі спачуванні сем'ям загінуўшых, параненым і ўсім пацярпелым у выніку тэрарыстычнага акта[42][43]. 12 красавіка ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 12.00 і ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі а 18:30 адбыліся святыя літургіі за ахвяр тэракта[44].

Раніцай 12 красавіка каля пасольства Беларусі ў Маскве з'явіліся першыя кветкі ў знак жалобы па заўчасна загінуўшых у выніку тэракта[45]. Таксама да будынка аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу прыходзяць сотні пецябруржцаў, каб пакінуць кветкі, свечкі і свае спачуванні беларускаму народу ў сувязі з катастрофай[46]. Каля 18:00 у раёне месца трагедыі сабраліся некалькі сотняў чалавек, у асноўным — моладзь. Памяць ахвяр тэракта ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак[47].

Брэст

У сувязі з тэрактам у мінскім метро на цэнтральнай плошчы ў Брэста сабралася каля сотні чалавек, каб выказаць сваю салідарнасць з загінуўшымі і пацярпелымі. Без накіравання адмысловай заявы ў мясцовую адмністрацыю было дамоўлена, каб а 18-й гадзіне загучалі званы касцёла. На акцыю прыйшла ў асноўным моладзь, якая несла кветкі і свечкі да знака «нулявога кіламетра»[48].

Гродна

Як паведамляе «Вечерний Гродно», 13 красавіка а 20:30 на пл. Савецкай гараджане плануюць ушанаваць памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання[49]. Акцыя прайшла з удзелам больш за 300 гродзенцаў[50].

Магілёў

Акцыі шанавання ахвяр выбуху ў мінскім метро прайшлі на пл. Леніна каля знака «нулявога кіламетра» і каля Вечнага агню на пл. Савецкай. На месцах моладзь ускладала кветкі і запальвала свечкі[51].

Пазней была аб'яўлена агульнагарадская хвіліна маўчання. Паводле інфармацыі, якая паступіла з гарвыканкаму, 13 красавіка ў 14.00 прагучыць хранометр і жалобны звон, спыніцца транспарт. На адміністрацыйных будынках горада будуць жалобна аформленыя сцягі[52].

Віцебск

Акцыя па ўшанаванні заўчасна загінулых на ст. м. «Кастрычніцкая» павінна прайсці каля падземнага пераходу на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе раней быў усталяваны знак «нулявога кіламетра», каб ускласці там кветкі і запаліць свечкі[53].

Гомель

У Гомелі ў знак салідарнасці з ахвярамі тэрарыстычнага акта да знака «нулявы кіламетр» былі ўскладзены кветкі і запаленыя свечкі. 12 красавіка праз суткі пасля выбуху памяць загінулых была ўвекавечана хвілінай маўчання[54].

Паводле паведамлення прэс-службы Гомельскага аблвыканкама ў сувязі з тэрактам у мінскім метро ў Гомелі былі адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.[54]

Бабруйск

Увечары 12 красавіка і ўначы на 13 красавіка жыхары Бабруйска выйшлі на вуліцы горада ў знак грамадзянскай салідарнасці з жыхарамі Мінска і спачування па ахвярах выбуху. Людзі прыйшлі ў сквер на вуліцы Мінскай, каб запаліць свечкі, ускласці кветкі і ўшанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчання[55].

Баранавічы

З 13 красавіка да канца тыдня ў горадзе аб'яўлена жалоба. Спыненыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы[56]. У той жа дзень адбылася акцыя салідарнасці ў памяць аб загінулых, падчас акцыі жыхары горада ўсклалі кветкі да вечнага агню[57]. Таксама 13 красавіка адбылося пахаванне жыхаркі горада Вольгі Салаўёвай, якая загінула падчас тэракта[58].

Расследаванне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору стварыць следчую групу і ўзмацніць яе супрацоўнікамі МНС і КДБ, кіраўніком групы прызначаны намеснік генпракурора Андрэй Швед. Па словах А. Лукашэнка, асабістую адказнасць за расследаванне тэракта нясе намеснік Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў праверыць магчымыя сувязі сённяшняга выбуха з выбухам на Дзень незалежнасці ў 2008 годзе. Міністру абароны было загадана праверыць усе склады з баявымі прыпасамі і выбуховымі рэчывамі.

Улады Расіі, Ізраіля і Вялікабрытаніі прапанавалі дапамогу ў расследаванні тэракту.[59] Выбухатэхнікі гэтых краін едуць у Мінск[4].

Адразу ж пасля тэракта былі забраныя запісы камер відэаназірання, якія былі ў метро. Таксама праваахоўнымі органамі выкарыстоўваліся фатаграфіі і відэазапісы здарэння, выкладзеныя ў інтэрнэце.

Раніцай 12 красавіка КДБ Беларусі паведаміў пра тое, што ўстаноўлены найбольш верагодны выканаўца тэракта. Вядзецца пошук меркаванага злачынца[60]. Складзены фотаробаты двух падазроных у здзяйсненні тэракта[61]. Імёны падазроных не раскрываюцца.[62]

Крыху пазней па падазрэнні ў дачыненні да тэракту былі затрыманыя некалькі чалавек. Пра гэта паведаміў журналістам Андрэй Швед. На пытанне, ці з'яўляюцца затрыманыя грамадзянамі Беларусі, ён адказваць адмовіўся[63].

13 красавіка на нарадзе аб ходзе расследавання тэракта ў метро Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тэракт у мінскім метро раскрыты, выканаўцы затрыманы.

Версіі прычын тэракта і палітычныя каментары

Высунута некалькі палітычных версій прычын тэрарыстычнага акту[64]. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі назваў тры версіі: дэстабілізацыя абстаноўкі, помста экстрэмісцкіх арганізацый і дзеянні псіхічна нездаровага чалавека[65][66].

Прэзідэнт Лукашэнка не выключае, што тэрарыстычны акт мог быць арганізаваны звонку[67].

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, апазіцыянер Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што магчымае ўзмацненне палітычных рэпрэсій пасля тэракта можа быць выгадны таксама і палітычным сілам за мяжой, якія імкнуцца «знішчыць шанц нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яго незалежнасць»[68].

У брытанскай і амерыканскай прэсе (The Guardian, Independent, Los Angeles Times) выказвалася меркаванне, згодна з якім «тэракт згуляе на руку кіраўніцтву краіны, якое можа выкарыстаць яго як падставу для далейшага наступлення на праціўнікаў улады» Аляксандра Лукашэнкі[69]. Журналісты дадзеных выданняў паказваюць (не салідарызіруючыся з імі) на існаванне канспіралагічных версій, якія прыпісваюць арганізацыю тэракта самім беларускім спецслужбам. Эксперт ИА REGNUM Сяргей Шыпценка паказвае ў сувязі з гэтай версіяй, што Беларусь адчувае сур'ёзныя праблемы на фінансавым рынку і пасля выбараў 2010 года, не прызнаных шэрагам дзяржаў, апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. За некалькі гадзін да тэракту 11 красавіка ўлады абмежавалі доступ да двух найбольш папулярным апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў, на 12 красавіка быў прызначаны разгляд палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў ПАСЕ і Саветам міністраў замежных спраў ЕС[64].

Іншая версія паказвае на магчымую радыкалізацыю некаторай групы беларускай апазіцыі, якая раней выкарыстоўвала толькі да мірныя сродкі, пад уплывам рэпрэсій з боку ўладаў[64].

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. На станции метро «Октябрьская» произошел взрыв (руск.)
  2. Колькасць ахвяр тэракта ў метро павялічылася да 15 чалавек
  3. Серьезный вызов (руск.)
  4. а б в «Взрывотехники из Британии, Израиля и России едут в Минск»
  5. СМИ сообщили о погибших при взрыве в Минске (руск.)
  6. Глава МВД: Взрыв эквивалентен 5-7 килограммам тротила (руск.)
  7. Лукашенко проведёт совещание по чрезвычайному происшествию в метро
  8. Риа Новости
  9. Взрыв в минском метро был признан терактом (руск.)
  10. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. ИА REGNUM. . (руск.)
  11. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Lenta.ru. . (руск.)
  12. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Інтэрфакс-Захад. . (руск.)
  13. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. ИА REGNUM. . (руск.)
  14. Генсек ООН соболезнует жертвам взрыва в Минске (руск.). Единый информационнный центр (11 красавіка 2011). Праверана 11 красавіка 2011.
  15. Марылуізэ Бек спачувае пацярпелым і сем'ям загінулых. Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  16. Власти Минска предлагают объявить днем траура 14 апреля (руск.). Вести.ру (11 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  17. Трагедия в минском метро потрясла всех петербуржцев - Матвиенко (руск.). Интерфакс (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  18. Китай поддерживает усилия белорусского руководства по противодействию терроризму - МИД (руск.). Интерфакс (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  19. В.Янукович выразил соболезнования в связи с гибелью людей в минском метро (руск.). Интерфакс (11 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  20. ПАСЕ пачало паседжанне хвілінай маўчання ў сувязі з тэрактам у Мінску. Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  21. Жестокий теракт в Минске требует коллективного отпора, заявляет генсек ОДКБ (руск.). Интерфакс (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  22. Патриарх Кирилл выразил поддержку белорусскому народу после теракта в метро (руск.). Интерфакс (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  23. Грузия соболезнует в связи с терактом в Минске (руск.). Интерфакс (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  24. Глава МИД Польши направил соболезнования в связи с трагедией в минском метро (руск.). Интерфакс (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  25. Президент Азербайджана осудил теракт в Минске (руск.). Интерфакс (12 красавіка 2011). Праверана 12 красавіка 2011.
  26. «Теракт в Минском метро: Более 100 пострадавших, 11 погибших»
  27. http://naviny.by/rubrics/society/2011/04/12/ic_articles_116_173225/
  28. http://www.rian.ru/spravka/20110412/363812640.html
  29. http://www.rusnovosti.ru/news/141525
  30. http://www.interfax.by/news/belarus/90678
  31. http://news.tut.by/tragedy/223123.html
  32. "В результате взрыва в минском метро пострадали восемь иностранцев". Белорусские новости. 13.04.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  33. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185249
  34. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185250
  35. «В Белоруссии объявят траур по погибшим при взрыве»
  36. http://www.interfax.ru/society/txt.asp?id=185492
  37. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185291
  38. а б Пацярпелыя падчас выбуху ў мінскім метро атрымаюць выплаты ў памеры 20-100 базавых велічынь - Мінгарвыканкам = Пострадавшие при взрыве в минском метро получат выплаты в размере 20-100 базовых величин - Мингорисполком. — Интерфакс, 13 красавіка 2011.
  39. Пацярпелым, якія атрымалі інваліднасць у выніку тэракта, будзе выплачана матэрыяльная дапамога ў $ 2,2-4,4 тыс. = Пострадавшим, которые получили инвалидность в результате теракта, будет выплачена материальная помощь в $2,2-4,4 тыс.. — Интерфакс, 13 красавіка 2011.
  40. Жыхары Мінску ўшанавалі памяць ахвяр выбуху ў метро = Жыхары Менску ўшанавалі ахвяраў выбуху ў мэтро. — Радыё Свабода. — 12 красавіка 2011.
  41. Мітрапаліт Філарэт адслужыць паніхіду па загінулых у мінскім метро = Митрополит Филарет отслужит панихиду по погибшим в минском метро. — БелТА, 12 красавіка 2011.
  42. Зварот архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з тэрактам у мінскім метро. — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
  43. Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды тэракту ў мінскім метро. — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
  44. Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца за ахвяр выбуху ў мінскім метрапалітэне. — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
  45. Да пасольства Беларусі ў Маскве нясуць кветкі = К посольству Беларуси в Москве несут цветы. — БелТА, 12 красавіка 2011.
  46. Пецябруржцы з мінулага вечара прыносяць кветкі да дыпмісіі Беларусі = Петербуржцы с прошлого вечера приносят цветы к дипмиссии Беларуси. — Интерфакс, 12 красавіка 2011.
  47. Людмила Сивец, Сергей Альферович. Да месца трагедыі мінчане нясуць кветкі і свечкі = К месту трагедии минчане несут цветы и свечи. — TUT.BY, 12 красавіка 2011.
  48. Акцыя жалобы ў Брэсце = Акцыя жалобы ў Брэсце. — Радыё Свабода, 13 красавіка 2011.
  49. Хвіліна маўчання = Минута молчания. — Вечерний Гродно, 3 красавіка 2011.
  50. У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр выбуху ў мінскім метро (фота). — Еўрапейскае радыё для Беларусі, 13 красавіка 2011.
  51. У Магілёве прайшлі акцыі памяці ахвяр выбуху ў мінскім метро = В Могилеве прошли акции памяти жертв взрыва в минском метро. — TUT.BY, 13 красавіка 2011.
  52. Агульнагарадская хвіліна маўчання аб'яўлена ў Магілёве = Общегородская минута молчания объявлена в Могилеве. — TUT.BY, 13 красавіка 2011.
  53. У Віцебску адбудзецца акцыя салідарнасці з ахвярамі тэракта ў мінскім метро. — TUT.BY, 13 красавіка 2011.
  54. а б Беларусь смуткуе па загінулых у мінскім метро = Беларусь скорбит по погибшим в минском метро. — n1.by, 13 красавіка 2011.
  55. Алесь Красавін. Бабруйчане смуткуюць па ахвярах тэракта ў мінскім метро = Бобруйчане скорбят по жертвам терракта в минском метро. — Вечерний Бобруйск, 13 красавіка 2011.
  56. У Баранавічах жалоба = В Барановичах траур. — Intex-Press, 13 красавіка 2011.
  57. Баранавічы правялі акцыю салідарнасці = Барановичи провели акцию солидарности. — Intex-Press.
  58. Наталья Семенович, Людмила Прокопова. Баранавічы правялі ў апошні шлях Вольгу Салаўёву = Барановичи провели в последний путь Ольгу Соловьеву. — Intex-Press, 13 красавіка 2011.
  59. «Помощь Беларуси в расследовании теракта предложили Великобритания, Израиль и Россия»
  60. http://lenta.ru/news/2011/04/12/who/
  61. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185280
  62. http://lenta.ru/news/2011/04/12/compens/
  63. http://news.tut.by/tragedy/223076.html
  64. а б в Белорусский эксперт: В Минске произошёл политический теракт // ИА REGNUM
  65. http://afn.by/news/i/151107
  66. http://www.interfax.by/news/belarus/90716
  67. Ура-Информ
  68. Naviny.by
  69. Западные СМИ: Трагедия в Минске — дело рук белорусских спецслужб?

Спасылкі