Брытанскае каралеўскае астранамічнае таварыства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: pl:Królewskie Towarzystwo Astronomiczne
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 21 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q753299 (translate me)
Радок 41: Радок 41:
[[Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі]]

[[ca:Royal Astronomical Society]]
[[cs:Královská astronomická společnost]]
[[da:Royal Astronomical Society]]
[[de:Royal Astronomical Society]]
[[el:Βασιλική Αστρονομική Εταιρεία]]
[[en:Royal Astronomical Society]]
[[es:Royal Astronomical Society]]
[[eu:Royal Astronomical Society]]
[[fr:Royal Astronomical Society]]
[[hu:Királyi Csillagászati Társaság]]
[[it:Royal Astronomical Society]]
[[ja:王立天文学会]]
[[lb:Royal Astronomical Society]]
[[nl:Royal Astronomical Society]]
[[pl:Królewskie Towarzystwo Astronomiczne]]
[[pt:Royal Astronomical Society]]
[[ro:Royal Astronomical Society]]
[[ru:Британское королевское астрономическое общество]]
[[sl:Kraljeva astronomska družba]]
[[uk:Лондонське королівське астрономічне товариство]]
[[zh:英國皇家天文學會]]

Версія ад 13:11, 9 сакавіка 2013

Уваход у Каралеўскае астранамічнае грамадства, Бёрлінгтан Хаўз

Каралеўскае астранамічнае таварыства — навуковае таварыства Вялікабрытаніі, заснаванае ў 1820 годзе пад назвай Астранамічнае таварыства Лондана (Astronomical Society of London) для падтрымкі астранамічных даследаванняў, якія першапачаткова па большай частцы праводзіліся астраномамі-аматарамі. У 1831 годзе таварыства атрымала каралеўскія прывілеі ад Вільгельма IV і здабыло сучаснае найменаванне. У 1915 годзе доступ у таварыства атрымалі жанчыны.

Таварыства прадстаўляе Вялікабрытанію ў Міжнародным астранамічным саюзе. Яго задачамі з'яўляюцца садзейнічанне развіццю астраноміі, геафізікі, даследаванняў Сонечнай сістэмы і сумежных навуковых дысцыплін.[1]

Паседжанні таварыства праходзяць у Бёрлінгтан Хаўзе на Пікадзілі ў Лондане, а таксама па ўсім Злучаным Каралеўстве.

Публікацыі

Адным з найважнейшых накірункаў дзейнасці Таварыства з'яўляецца выданне рэфератыўных часопісаў, два з якіх з'яўляюцца сусветна вядомымі — «Заметкі каралеўскага астранамічнага таварыства» (англ.: Monthly Notices of the Royal Astronomical Society (MNRAS), выходзіць з 1827 года) і з 1989 года — «Міжнародны геафізічны часопіс» (англ.: Geophysical Journal International (GeoJI)), сумесна з Германскім Геафізічным таварыствам), а таксама, з 1997 года — часопіс «Астраномія і геафізіка» (англ.: Astronomy & Geophysics (A&G)).

Сябры

У 2009 годзе быў уведзены новы статус для людзей, якія цікавяцца астраноміяй ці геафізікай, але якія не маюць прафесійнай кваліфікацыі ў гэтых галінах. Яны могуць стаць Сябрамі Каралеўскага астранамічнага таварыства[2].

Зборы

З верасня па чэрвень Таварыства праводзіць штомесячныя зборы, якія праходзяць у другую пятніцу месяца. На зборах абмяркоўваюцца актуальныя праблемы геафізікі і астраноміі. Акрамя таго, Таварыства штогод праводзіць Нацыянальны астранамічны з'езд і асобныя мерапрыемствы ў розных частках Вялікабрытаніі.

Бібліятэка

Бібліятэка Таварыства атрымлівае на рэгулярнай аснове больш 300 перыядычных выданняў па астраноміі і геафізіцы, а таксама размяшчае больш за 10 тысяч найменняў кніг рознага ўзроўня — ад папулярных выданняў да прац навуковых канферэнцый. Калекцыя рэдкіх кніг па астраноміі бібліятэкі Таварыства па сваім багацці саступае толькі збору Каралеўскай абсерваторыі ў Эдынбургу. Нароўні з членамі Таварыства, яго бібліятэкай карыстаецца шырокі круг астраномаў, геафізікаў і гісторыкаў [3].

Адукацыя

Таварыства таксама ўцягнута ў папулярызацыю астраноміі для насельніцтва праз мерапрыемствы для студэнтаў, настаўнікаў, грамадскасці і СМІ. Таварыства аказвае кансультацыі для экзаменацыйных сістэм Вялікабрытаніі, такіх як выпускныя экзамены ў школе і экзамены на ўзровень A-level(англ.: GCE Advanced Level).

Асацыяваныя таварыствы

Таварыства фінансуе працу шэрагу тэматычных супольнасцяў, шматлікія з якіх носяць міждысцыплінарны характар і фінансуюцца сумесна з іншымі арганізацыямі, у тым ліку:

  • Брытанскае Астрабіялагічнае таварыства
  • Астрафізічная група
  • Астрахімічная група
  • Брытанская Геафізічная асацыяцыя
  • Група магнітасферы, іонасферы і сонечна-зямной фізікі
  • Планетны форум Злучанага Каралеўства
  • Група фізікі Сонца Злучанага Каралеўства.

Зноскі