Касцёл Святога Аляксея (Івянец): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Горад Івянец; added Category:Гарадскі пасёлак Івянец using HotCat |
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q63602 (translate me) |
||
Радок 96: | Радок 96: | ||
[[Катэгорыя:Гарадскі пасёлак Івянец]] |
[[Катэгорыя:Гарадскі пасёлак Івянец]] |
||
[[Катэгорыя:Збудаванні ў неагатычным стылі]] |
[[Катэгорыя:Збудаванні ў неагатычным стылі]] |
||
[[be-x-old:Касьцёл Сьвятога Аляксея (Івянец)]] |
|||
[[pl:Kościół św. Aleksego w Iwieńcu]] |
|||
[[ru:Церковь Святого Алексея (Ивенец)]] |
Версія ад 20:09, 9 сакавіка 2013
Касцёл | |
Касцёл Святога Аляксея | |
---|---|
| |
53°53′44″ пн. ш. 26°44′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Івянец |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Неаготыка |
Архітэктар | Міхаіл Хатоўскі |
Заснавальнік | Эдвард і Альжбета Каверскія |
Будаўніцтва | 1905—1907 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Аляксея — рымска-каталіцкая царква ў горадзе Івянец (Валожынскі раён, Мінская вобласць), помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Гісторыя
Пасля Паўстання Каліноўскага ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіці касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Св. Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.
Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал Эдвард Каверскі і яго жонка Альжбета. 23 мая магілёўскім архібіскупам Ежы Юзэфам Шэмбекам быў асвечаны краевугольны камень новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў Міхаіл Хатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касцёл Святой Ганны ў Вільні. Будаўніцтва было скончана ў 1907 годзе і 3 снежня таго ж года храм асвечаны ксёндзом Янам Казялевічам у гонар Святога Аляксея[1].
Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. У 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. Напачатку 80-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртанні храма, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў 1989 годзе. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Нэагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.
Літаратура
- Айцец Гжэгаж Квецень OFMConv 100-годдзе Чырвонага Касцела ў Івянцы // Ave Maria. — Мінск: 2007. — № 11 (151).
- Анатоль Мiкалаевiч Кулагiн. Касцел святога Аляксея // Каталiцкiя храмы Беларусi. — Мiнск: «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», 2008. — С. 158-159. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
- Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
- Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Аляксея (Івянец)
- Старонка парафіі на catholic.by (бел.)
- Фатаграфіі на сайце globus.tut.by
- Касьцел Сьв. Аляксея на radzima.org (бел.)