Педра Кальдэрон дэ ла Барка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат выняў: diq:Pedro Calderón de la Barca
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 46 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q170800 (translate me)
Радок 80: Радок 80:
[[Катэгорыя:Памерлі 25 мая]]
[[Катэгорыя:Памерлі 25 мая]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1681 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1681 годзе]]

[[an:Pedro Calderón de la Barca]]
[[ar:بيدرو كالديرون دي لا باركا]]
[[ast:Pedro Calderón de la Barca]]
[[ay:Pedro Calderón de la Barca]]
[[be-x-old:Пэдра Кальдэрон дэ ля Барка]]
[[bg:Педро Калдерон де ла Барка]]
[[br:Pedro Calderón de la Barca]]
[[bs:Pedro Calderón de la Barca]]
[[ca:Pedro Calderón de la Barca]]
[[cs:Pedro Calderón de la Barca]]
[[de:Pedro Calderón de la Barca]]
[[el:Πέδρο Καλντερόν δε λα Μπάρκα]]
[[en:Pedro Calderón de la Barca]]
[[eo:Pedro Calderón de la Barca]]
[[es:Pedro Calderón de la Barca]]
[[et:Pedro Calderón de la Barca]]
[[eu:Pedro Calderón de la Barca]]
[[fa:پدرو کالدرون]]
[[fi:Pedro Calderón de la Barca]]
[[fr:Pedro Calderón de la Barca]]
[[ga:Pedro Calderón de la Barca]]
[[gl:Pedro Calderón de la Barca]]
[[he:פדרו קלדרון דה לה ברקה]]
[[hr:Pedro Calderón de la Barca]]
[[hu:Pedro Calderón de la Barca]]
[[io:Pedro Calderón de la Barca]]
[[it:Pedro Calderón de la Barca]]
[[ja:ペドロ・カルデロン・デ・ラ・バルカ]]
[[ko:페드로 칼데론 데라바르카]]
[[la:Petrus Calderón de la Barca]]
[[nl:Pedro Calderón de la Barca]]
[[no:Pedro Calderón de la Barca]]
[[oc:Pedro Calderón de la Barca]]
[[pl:Pedro Calderón de la Barca]]
[[pt:Calderón de la Barca]]
[[qu:Pedro Calderón de la Barca]]
[[ro:Pedro Calderón de la Barca]]
[[ru:Кальдерон де ла Барка, Педро]]
[[sh:Pedro Calderón de la Barca]]
[[simple:Pedro Calderòn de la Barca]]
[[sk:Pedro Calderón de la Barca]]
[[sl:Pedro Calderón de la Barca]]
[[sr:Педро Калдерон де ла Барка]]
[[sv:Pedro Calderón de la Barca]]
[[uk:Педро Кальдерон де ла Барка]]
[[zh:佩德罗·卡尔德隆·德·拉·巴尔卡]]

Версія ад 00:47, 10 сакавіка 2013

Дон Педра Кальдэрон дэ ла Барка Энаа дэ ла Барэда-і-Рыяньё
Pedro Calderón
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 студзеня 1600(1600-01-17)
Месца нараджэння Мадрыд, Іспанія
Дата смерці 25 мая 1681(1681-05-25) (81 год)
Месца смерці Мадрыд, Іспанія
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Pedro José Calderón de la Barca[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт
Кірунак барока, маньерызм
Жанр драма, камедыя
Мова твораў іспанская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Педра Кальдэро́н дэ ла Ба́рка (17 студзеня 160025 мая 1681) — драматург і паэт перыяду Залатога веку іспанскай літаратуры. Яго творы лічацца адным з найвышэйшых дасягненняў літаратуры той эпохі. Аўтар амаль 200 драматычных сачыненняў, Кальдэрон завяршае гісторыю іспанскай класічнай драмы. З пачатку XIX ст. Кальдэрон набывае міжнародную вядомасць і часта параўноўваецца з Шэкспірам па значэнні для еўрапейскага тэатра.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мадрыдзе. Яго маці, Ганна Марыя дэ Энао, была дачкой збройніка, родам з Фландрыі, памерла ў 1610; яго бацька, Дыега Кальдэрон, быў сакратаром пры казначэйстве, памёр у 1615. Кальдэрон атрымаў адукацыю ў езуіцкім калегіуме ў Мадрыдзе, дзе спачатку мусіў стаць духоўнай асобай, але пасля, вывучаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце Саламанкі і Алькала-дэ-Энарэс. Тым не менш, у 1620 годзе ён пакінуў вучобу дзеля вайсковай службы.

Сваю першую камедыю Кальдэрон піша ў 13 гадоў і ўдастойваецца пахвалы Лопэ дэ Вэгі. Паміж 1620 і 1622 гадамі Кальдэрон перамагае ў некалькіх паэтычных спаборніцтвах у гонар св. Ісідора ў Мадрыдзе. У якасці драматурга, Кальдэрон дэбютаваў п'есай «Каханне, гонар і ўлада» («Amor, honor y poder»), прадстаўленай 29 чэрвеня 1623 года.

Паводле некаторых звестак, у перыяд 16251635 гг., Кальдэрон служыў у іспанскай арміі ў Італіі і Фландрыі. Аднак згодна з некаторымі тагачаснымі дакументамі, у гэты перыяд Кальдэрон знаходзіўся ў Мадрыдзе. Цягам часу дзьвюх наступных дэкад, Кальдэрон напісаў больш за 70 п'ес, большасць з якіх былі свецкімі драмамі, якія пісаліся для камерцыйных тэатраў. На пачатку 1629 года адзін з яго братоў быў паранены акцёрам, які пасля атрымаў прытулак у манастыры. Кальдэрон, разам са сваім другім братам і з некалькімі канстэбэлямі ўварваўся ў манастыр, імкнучыся схапіць злодзея. Неўзабаве свецкі прапаведнік Гартэнзьё Фелікс Паравасіна ў пропаведзі перад Філіпам IV абвінаваціў учынак Кальдэрона. Кальдэрон у сваю чаргу адказаў на гэтую пропаведзь сваёй прамовай El príncipe constante, выкрываючы напышлівае красамоўства Паравасіна. З-за сваёй прамовы драматург быў пакараны трохдзённым хатнім арыштам і быў вымушаны прыбраць абразлівыя радкі са сваёй п'есы.

Чарцёж сцэны прыдворнага тэатра ў палацы Буэн-Рэтыра

Да часу смерці Лопэ дэ Вэгі ў 1635, Кальдэрон ужо лічыўся першым драматургам Іспаніі. Ён выклікаў нямалую прыхільнасць да сваёй асобы з боку двара, і ў 16361637 гг., Філіп IV пасвяціў Кальдэрона ў рыцары ордэна Св. Санцьяга і замовіў у драматурга серыю тэатральных п'ес для мадрыдскага каралеўскага тэатра, уладкаванага ў нядаўна збудаваным палацы Буэн-Рэтыра.

У 16401642 гг., выконваючы воінскія абавязкі, Кальдэрон у складзе роты кірасіраў, сфармаванай графам-гэрцагам Аліварэсам, удзельнічаў у падаўленні «Паўстання жняцоў» (нацыянальна-сепаратысцкага руку) у Каталоніі, дзе праславіўся сваёй мужнасцю ў бітве каля Тарагоны. У 1642 г. па стану здароў’я ён пакідае вайсковую службу і праз тры гады атрымлівае спецыяльную ваенную пенсію за заслугі ў бітве.

Біяграфія наступнага перыяду жыцця Кальдэрона застаецца няяснай. У 1647 г. памірае яго брат, Дыега Кальдэрон. Паміж 1647 і 1649, ад невядомае жанчыны ў драматурга нараджаецца сын. Кальдэрон даручае гадаванне свайго сына свайму пляменніку, сыну памерлага брата Дыега. Верагодна, што гэтыя падзеі (смерць брата, нараджэнне незаконнага сына, пачатак ціску на тэатр) паўплывалі на рашэнне Кальдэрона канчаткова далучыцца да служэння Богу. У 1650 годзе ён становіцца тэрцыярыям ордэна св. Францыска, і ў 1651 прысвячаецца ў святары. Пасля прысвячэння Кальдэрон адмаўляецца пісаць свецкія пьесы і звяртаецца да жанру autos sacramentales — алегарычныя п'есы па сюжэтах, запазычаных галоўным чынам з Бібліі і Свяшчэннага Пісання, якія драматычна ілюстравалі таінства Эўхарыстыі. У 1662, дзве з аўта Кальдэрона, Las órdenes militares і Mística y real Babilonia, былі аб’ектамі следства інквізіцыі; першая была забароненая, рукапіс п'есы канфіскаваны і праляжаў у забыцці да 1671 года.

У 1663 годзе Кальдэрон быў прызначаны прыватным духоўнікам Філіпа IV; гэтую ганаровую пасаду за Кальдэронам захаваў і пераемнік караля, Карл II. На 81 гаду жыцця Кальдэрон піша сваю апошнюю свецкую пьесу, Hado y Divisa de Leonido y Marfisa, у гонар шлюба Карла II і Марыі-Луізы дэ Арлеан. Нягледзячы на папулярнасць яго п'ес і ласку з боку каралеўскага двара, апошнія гады Кальдэрона прайшлі ў галечы.

Кальдэрон памёр 25 мая 1681 года.

Творчасць

Драматургія Кальдэрона — барокавае завяршэнне тэатральнае мадэлі, створанай напрыканцы XVI — пачатку XVII стст. Лопэ дэ Вэга. Паводле спісу твораў, які быў складзены самім аўтарам незадоўга да смерці, пяру Кальдэрона належаць каля 120 камедый і драма, 80 autos sacramentales, 20 інтэрмэдый і нямалая колькасць іншых твораў, у тым ліку вершаў і паэм.

Існуе мноства класіфікацый п'ес Кальдэрона. Часцей за ўсё даследчыкі вылучаюць наступныя групы:

Файл:Comediascalderon.jpg
Тытульны аркуш збору камедый Кальдэрона (Мадрыд, 1640 г.)
  • Драмы гонару. У гэткіх творах вяршэнствуе традыцыйная для іспанскага барока праблематыка: каханне, рэлігія, гонар. Канфлікт звязаны альбо з адступленнем ад гэтых прынцыпаў, альбо з трагічнай неабходнасцю іх выканаць, нават коштам свайго жыцця. Хоць дзеянне часта адбываецца ў мінулым Іспаніі, асяроддзе і праблематыка набліжаныя да сучаснасці Кальдэрона.
  • Філасофскія драмы. П'есы гэткга тыпу кранаюць фундаментальныя пытанні быцця, перш за ўсё — чалавечага лёсу, свабоды волі і прычын чалавечых пакутаў. Часцей за ўсё дзеянне адбываецца ў экзатычных Кальдэрону краінах (напрыклад, Ірландыі, Польшчы, Масковіі); гістарычны і мясцовы каларыт падкрэслена ўмоўны і створаны дзеля акцэнтавання іх пазачасавай праблематыкі. Прыклады: «Жыццё ёсць сон», «Чароўны маг».
  • Камедыі інтрыгі. Самая «традыцыйная» група п'ес Кальдэрона ўключае ў сябе камедыі, пабудаваныя па канонах тэатра Лопэ дэ Вэга, з заблытанай і захапляльнай любоўнай інтрыгай. Ініцыятарамі і самімі актыўнымі ўдзельнікамі інтрыгі часцей за ўсё становяцца жанчыны. Камедыям уласцівы так званы «кальдэронаў ход» — выпадкова трапіўшыя да герояў прадметы, лісты, якія дайшлі памылкова, патаемныя хады і дзьверы. Прыклады: «Дама-прывід»

Вонкавыя спасылкі