Пётр Якаўлевіч Армашэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.4) (робат дадаў: uk:Армашевський Петро Якович
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917999 (translate me)
Радок 86: Радок 86:
[[Катэгорыя:Постаці расійскай геалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці расійскай геалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці ўкраінскай геалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці ўкраінскай геалогіі]]

[[ru:Армашевский, Пётр Яковлевич]]
[[uk:Армашевський Петро Якович]]

Версія ад 00:57, 10 сакавіка 2013

Пётр Якаўлевіч Армашэўскі
Дата нараджэння 1851(1851)
Месца нараджэння Навазыбкаў,
Чарнігаўская губерня
Дата смерці 1919(1919)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d]
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Кіеўскі Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра

Пётр Якаўлевіч Армашэўскі (1851, Навазыбкаў — май, 1919) — рускі і ўкраінскі геолаг-пятрограф[1], прафесар кафедры геалогіі Кіеўскага Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве (1885)[1][2].

Па матчынай лініі — нашчадак гісторыка Аляксандра Лазараўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер — Бранская вобласць) у дваранскай сям'і.

Скончыў Чарнігаўскую класічную гімназію, пасля чаго паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт на прыроднае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта.

Пасля заканчэння універсітэта 28 сакавіка 1873 года быў пакінуты для навуковай працы. Вынікам яго даследаванняў стала дысертацыя «Геалагічны нарыс Чарнігаўскай губерні», за якую ён атрымаў у 1883 годзе ступень «магістра мінералогіі і геалогіі». Тады ж ён становіцца спачатку дацэнтам, а потым — экстраардынарным прафесарам па кафедры мінералогіі і геалогіі Кіеўскага ўніверсітэта.

У 1903 годзе праходзіць публічную абарону яго дысертацыя «Геалагічныя даследаванні ў галіне басейнаў Дняпра і Дона».

Удзельнік міжнародных кангрэсаў па геалогіі і геалагічных таварыстваў (акрамя іншых, Французскага), Армашэўскі, акрамя таго, выступіў як змагар жаночай вышэйшай адукацыі. Некалькі гадоў ён з'яўляўся дырэктарам вышэйшых жаночых курсаў.

Гарадская дума запрашала Пятра Якаўлевіча Армашэўскага як эксперта ў рабоце па стварэнню сістэмы водазабеспячэння Кіева і па засцярозе ад апоўзняў.

Грамадская дзейнасць

Пётр Якаўлевіч Армашевский быў манархістам і пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. прыняў актыўны ўдзел у кансерватыўным руху Кіева. Ён быў членам Кіеўскага Рускага сходу, а ў 1908 годзе стаў таварышам старшыні Кіеўскага Клуба рускіх нацыяналістаў. З-за асабістых рознагалоссяў са старшынёй клуба Анатолем Савенка склаў з сябе званне члена клуба, але сваіх перакананняў не змяніў. Так, ён спрабаваў наладзіць выпуск правай газеты «Кіеў», але вымушаны быў пакінуць гэтую ідэю з-за недахопу сродкаў і кадраў. Акрамя таго, Армашэўскі з'яўляўся членам галоўнага савета і таварышам старшыні кіеўскага аддзела Усерасійскага нацыянальнага саюза[3].

Рэвалюцыя і смерць

У гады рэвалюцыі Армашэўскі, як і многія іншыя дзеячы манархічнага кірунку, адышоў ад актыўнага палітычнага жыцця. Як успамінаў князь Мікалай Жэвахаў «З прыходам рэвалюцыі Пётр Якаўлевіч цалкам адышоў ад грамадскай дзейнасці і замкнуўся ў сваім кабінеце, жадаючы быць толькі назіральнікам таго вэрхалу, які прынеслі так званыя „свабоды“. Ён апрацоўваў курс сваёй любімай крышталяграфіі, перачытваў класікаў прыродазнаўства, паглыбляўся ў Евангелле». Тым не менш, Кіеўская ЧК звярнула на яго ўвагу. У канцы красавіка 1919 года ён быў арыштаваны і ў першых чыслах мая расстраляны.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню палеазойскіх і палеагенавых адкладаў. Працаваў у вобласці гідрагеалогіі, праводзіў археалагічныя даследаванні. Высунуў гіпотэзу воднага паходжання лёсу. Займаўся стратыграфіяй і палеанталогіяй даантрапагенавых адкладаў на тэрыторыі Беларусі, вылучыў 2 ярусы сярэдняга дэвону, бучацкі, харкаўскі і кіеўскі ярусы палеагена[1].

У 1894 на тэрыторыі Магілёўшчыны вылучыў некалькі марэн і абгрунтаваў тэорыю шматразовага наступу ледавіка. Займаўся геамарфалогіяй Беларусі — вывучаў марэнныя формы рэльефу і марфалогію даліны Дняпра. Склаў геалагічныя карты Чарнігаўшчыны і Прыдняпроўскай нізіны, на якіх часткова адлюстравана і тэрыторыя Беларусі[1].

Зноскі

  1. а б в г Армашевский Пётр Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
  2. Армашевский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. М. Меньшиков. Долг Великороссии. (руск.)

Літаратура

  • П. Армашевский, В. Антонович Публичные лекции по геологии и истории Киева. — Киев, 1907.
  • П. Я. Армашевский Геологические исследования в области Днепра и Дона. Общая геологическая карта России. — Спб, 1903.

Спасылкі