Фердынанд III Габсбург: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Makecat-bot (размовы | уклад) др r2.6.5) (робат дадаў: ka:ფერდინანდ III (სრი) |
др Bot: Migrating 43 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q150575 (translate me) |
||
Радок 103: | Радок 103: | ||
|WP= |
|WP= |
||
}} |
}} |
||
[[ar:فرديناند الثالث إمبراطور الرومانية المقدسة]] |
|||
[[bg:Фердинанд III (Свещена Римска империя)]] |
|||
[[br:Ferdinand III an Impalaeriezh Santel]] |
|||
[[bs:Ferdinand III, car Svetog rimskog carstva]] |
|||
[[ca:Ferran III del Sacre Imperi Romanogermànic]] |
|||
[[cs:Ferdinand III. Habsburský]] |
|||
[[da:Ferdinand 3. (Tysk-romerske rige)]] |
|||
[[de:Ferdinand III. (HRR)]] |
|||
[[en:Ferdinand III, Holy Roman Emperor]] |
|||
[[eo:Ferdinando la 3-a (imperiestro de la Sankta Romia Imperio)]] |
|||
[[es:Fernando III de Habsburgo]] |
|||
[[et:Ferdinand III]] |
|||
[[fa:فردیناند سوم، امپراتور مقدس روم]] |
|||
[[fi:Ferdinand III (keisari)]] |
|||
[[fr:Ferdinand III du Saint-Empire]] |
|||
[[he:פרדיננד השלישי, קיסר האימפריה הרומית הקדושה]] |
|||
[[hr:Ferdinand III., car Svetog Rimskog Carstva]] |
|||
[[hu:III. Ferdinánd magyar király]] |
|||
[[is:Ferdinand 3. keisari]] |
|||
[[it:Ferdinando III del Sacro Romano Impero]] |
|||
[[ja:フェルディナント3世 (神聖ローマ皇帝)]] |
|||
[[ka:ფერდინანდ III (სრი)]] |
|||
[[ko:페르디난트 3세]] |
|||
[[la:Ferdinandus III (imperator)]] |
|||
[[lt:Imperatorius Ferdinandas III]] |
|||
[[mr:फर्डिनांड तिसरा, पवित्र रोमन सम्राट]] |
|||
[[nds:Ferdinand III. (HRR)]] |
|||
[[nl:Keizer Ferdinand III]] |
|||
[[no:Ferdinand III av Det tysk-romerske rike]] |
|||
[[pl:Ferdynand III Habsburg]] |
|||
[[pt:Fernando III, Sacro Imperador Romano-Germânico]] |
|||
[[ro:Ferdinand al III-lea, Împărat al Sfântului Imperiu Roman]] |
|||
[[ru:Фердинанд III (император Священной Римской империи)]] |
|||
[[sk:Ferdinand III. (Svätá rímska ríša)]] |
|||
[[sl:Ferdinand III. Habsburški]] |
|||
[[sr:Фердинанд III Хабзбуршки]] |
|||
[[sv:Ferdinand III (tysk-romersk kejsare)]] |
|||
[[th:จักรพรรดิแฟร์ดีนันด์ที่ 3 แห่งจักรวรรดิโรมันอันศักดิ์สิทธิ์]] |
|||
[[tr:III. Ferdinand (Kutsal Roma İmparatoru)]] |
|||
[[uk:Фердинанд III Габсбург]] |
|||
[[vi:Ferdinand III của đế quốc La Mã Thần thánh]] |
|||
[[vls:Ferdinand III (HRR)]] |
|||
[[zh:斐迪南三世 (神圣罗马帝国)]] |
Версія ад 02:29, 10 сакавіка 2013
Фердынанд III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ferdinand III. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фердынанд II | ||||||
Пераемнік | Леапольд I | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 8 снежня 1626 | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 26 лістапада 1627 | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 ліпеня 1608 Грац, Аўстрыя |
||||||
Смерць |
2 красавіка 1657 (48 гадоў) Вена, Аўстрыя |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Фердынанд II | ||||||
Маці | Марыя Ганна Баварская | ||||||
Жонка |
1) Марыя Ганна Іспанская 2) Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская 3) Элеанора Ганзага |
||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: Фердынанд, Марыяна, Філіп Аўгуст, Максіміліян Томас, Леапольд, Марыя ад 2-га шлюбу: Карл Іозеф ад 3-га шлюбу: Тэрэзія, Элеанора, Марыя Ганна, Фердынанд |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Дзейнасць | кампазітар, манарх | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генералісімус | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд III (ням.: Ferdinand III.; 13 ліпеня 1608, Грац — 2 красавіка 1657, Вена) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 15 лютага 1637 года, кароль Венгрыі (часткі каралеўства з 26 лістапада 1625 года, (каранацыя 8 снежня 1626 года), усяго каралеўства ў 1637—1647 гадах), кароль Чэхіі з 21 лістапада 1627 года (каранацыя 25/26 лістапада 1627 года). Імперскі фельдмаршал (1634 год). Сын Фердынанда II і Марыі Ганны (8 снежня 1574 — 8 сакавіка 1616), дочкі герцага Баварскага Вільгельма V.
Біяграфія
Яшчэ пры жыцці бацькі, у 1625 годзе, ён быў каранаваны каралём Венгрыі, а ў 1627 годзе і каралём Багеміі, тым не менш імператар зусім не даваў яму актыўна ўмешвацца ў справы. Толькі ў апошнія гады жыцця бацькі, асабліва пасля смерці Валенштэйна, Фердынанд III выступае на ніву палітычнай дзейнасці.
У 1634 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны ён нанёс шведам рашучую паразу пры Нёрдлінгене (6 і 7 верасня), пасля чаго яго войска страшна разрабавалі Вюртэмберг і іншыя землі, якія патрапілі ім у рукі.
Фердынанд у 1637 годзе заняў імператарскі прастол пасля смерці бацькі, цалкам бесперашкодна, збольшага дзякуючы папулярнасці, якую ён набыў сабе Нёрдлінгенскай перамогай. Ён менш падпарадкоўваўся езуітам, чым яго бацька, але тым не менш, нягледзячы на жаданне скончыць бясконцую і спусташальную вайну, доўга не згаджаўся нават на самыя сціплыя саступкі пратэстантам.
У 1647 годзе Фердынанд ледзь не патрапіў у палон да шведскага правадыра партызанаў-наезнікаў Гельмгольда Урангеля, яго паспелі выратаваць з вялікай цяжкасцю.
У 1648 годзе Фердынанд нарэшце пагадзіўся на складанне Вестфальскага міру, які падараваў вядомыя правы пратэстантам (рэфарматам і лютэранам). Вызваліць свае ўладанні ад блукаўшых там і сям ваенных і разбойніцкіх шаек Фердынанду атрымалася толькі ў 1654 годзе. Валадаранне яго ва ўнутранай гісторыі імперыі прайшло бясследна. Ён быў здольным музыкантам і кампазітарам.
Сям'я
У 1631 годзе ажаніўся з Марыяй Ганна Іспанскай, малодшай дачкой караля Філіпа III. Дзеці:
- Фердынанд IV (1633—1654),
- Марыяна (1634—1696), жонка іспанскага караля Філіпа IV. Іх сын, Карл II — апошні з Габсбургаў на іспанскім прастоле.,
- Філіп Аўгуст (1637—1639), эрцгерцаг Аўстрыі,
- Максіміліян Томас (1638—1639), эрцгерцаг Аўстрыі,
- Леапольд I (1640—1705), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі,
- Марыя (1646)
У 1648 годзе Фердынанд ажаніўся другі раз з Марыяй Леапальдзінай, эрцгерцагіняй Аўстрыйскай, дачкой Леапольда V. Мелі аднаго сына:
- Карл Іозеф (1649—1664), 47-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна.
У 1651 годзе ён ажаніўся з Элеанорай Ганзага, дачкой Карла II Ганзага. Дзеці:
- Тэрэзія Марыя Жазефа (1652—1653).
- Элеанора Марыя Жазефа (1653—1697), жонка караля Польшчы Міхаіла Карыбута Вішнявецкага, затым Карла V, герцага Латарынгіі,
- Марыя Ганна Жазефа (1654—1689), жонка Іагана Вільгельма, курфюрста Пфальца.
- Фердынанд Жазеф (1657—1658).
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1608 годзе
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 1657 годзе
- Пахаваныя ў Імператарскім склепе
- Асобы
- Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Род Габсбургаў
- Удзельнікі Трыццацігадовай вайны
- Военачальнікі Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы
- Каралі венгерскія
- Каралі чэшскія
- Нарадзіліся ў Грацы
- Памерлі ў Вене