Удзельнае княства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: be-x-old:Удзельнае княства
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2494447 (translate me)
Радок 1: Радок 1:

'''Удзе́льнае кня́ства''', '''удзе́л''' (ад «''дзель''», «''дзяліць''» — частка) — [[феадалізм|феадальнае]] ўладанне на [[Русь|Русі]] ў [[XII стагоддзе|XII]]—[[XVI стагоддзе|XVI стагоддзях]] пад кіраваннем [[Князь|князя]], які падпарадкоўваўся вялікаму князю.
'''Удзе́льнае кня́ства''', '''удзе́л''' (ад «''дзель''», «''дзяліць''» — частка) — [[феадалізм|феадальнае]] ўладанне на [[Русь|Русі]] ў [[XII стагоддзе|XII]]—[[XVI стагоддзе|XVI стагоддзях]] пад кіраваннем [[Князь|князя]], які падпарадкоўваўся вялікаму князю.


Радок 39: Радок 38:
[[Катэгорыя:Формы дзяржавы]]
[[Катэгорыя:Формы дзяржавы]]
[[Катэгорыя:Феадалізм]]
[[Катэгорыя:Феадалізм]]

[[be-x-old:Удзельнае княства]]
[[cs:Údělné knížectví]]
[[eo:Apanaĝo]]
[[lt:Dalinė kunigaikštystė]]
[[pl:Księstwo udzielne]]
[[ru:Удельное княжество]]
[[sk:Údelné kniežatstvo]]
[[uk:Уділ]]

Версія ад 03:59, 10 сакавіка 2013

Удзе́льнае кня́ства, удзе́л (ад «дзель», «дзяліць» — частка) — феадальнае ўладанне на Русі ў XIIXVI стагоддзях пад кіраваннем князя, які падпарадкоўваўся вялікаму князю.

Утвараліся ў выніку драбнення буйных княстваў, што паўсталі на месцы Кіеўскай Русі.

З'яўленне

Пасля смерці Яраслава Мудрага ў сярэдзіне XI стагоддзя землі Кіеўскай Русі былі падзеленыя паміж яго сынамі, што фактычна паклала пачатак існаванню Кіеўскай, Чарнігаўскай і Пераяслаўскай земляў як першых удзельных княстваў.

У 1070-ых гадах князі-ізгоі Расціславічы  (укр.) захапілі галіцкія землі  (укр.) і ўтварылі шэраг удзелаў. Любецкі сход 1097 года, маючы на мэце прыпыненне княжацкіх міжусобіц, узаконіў падзел на ўдзелы і тым самым юрыдычна замацаваў палітычную раздробненасць Русі.

Арганізацыя

У выніку далейшых зямельных перадзелаў, дарэнняў, перадачы ў спадчыну і заваяванняў з'яўляліся яшчэ драбнейшыя ўдзелы.

Новыя ўдзельныя княствы ўяўлялі сабой амаль самастойныя дзяржавы на ўзор заходнееўрапейскіх каралеўстваў. Фармальна знаходзячыся пад уладаю вялікага князя, удзельныя князі мелі ўласны адміністратыўны апарат, манеты, войска, судовыя ўстановы і інш.

У XIIIXIV стст. мелі назву воласці і княствы.

Скасаванне

У першай палове XV ст. на землях, што ўваходзілі ў склад Польшчы, удзелы былі скасаваныя. На большасці беларускіх і ўкраінскіх земляў Вялікага Княства Літоўскага ўдзельныя княствы былі скасаваныя ў другой палове XV ст., асобныя існавалі да XVI стагоддзя. У 1471 годзе было ліквідаванае апошняе ўкраінскае ўдзельнае княства — Кіеўскае.

На маскоўскіх землях з'яўленне ўдзельных княстваў спынілася ў XIV—XV стст. у сувязі з утварэннем цэнтралізаванай Маскоўскае дзяржавы. Апошняе ўдзельнае княства — Угліцкае — было ліквідаванае ў 1591 годзе па смерці Дзмітрыя, сына Івана Грознага.

Глядзіце таксама

Літаратура

Спасылкі