Уладзімір Васількавіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат зьмяніў uk:Володимир-Іван Василькович на uk:Володимир Василькович |
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q68577 (translate me) |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
[[Катэгорыя:Князі валынскія]] |
[[Катэгорыя:Князі валынскія]] |
||
[[en:Vladimir Vasilkovich]] |
|||
[[pl:Włodzimierz Iwan Wasylkowicz]] |
|||
[[ru:Владимир-Иван Василькович]] |
|||
[[uk:Володимир Василькович]] |
Версія ад 11:55, 10 сакавіка 2013
Уладзімір Васількавіч (таксама Уладзімір-Іван Васількавіч (1249 ці 1250 — 10 снежня 1288) — сын Васілька Раманавіча, князь Валынскі.
Біяграфія
Заняў сталец ў 1269 пасля смерці бацькі. У 1273 ён ваяваў з яцвягамі, якіх прымусіў прасіць міру. Барацьба ўспыхнула з новай сілай у 1273—1274 і скончылася «перамогаю і гонарам вялікім». Калі ў 1279, падчас голаду, яцвягі прасілі яго: «не патруці нас, але перакармі» — ён ім прадаў жыта.
У 1274 Уладзімір вымушаны быў ваяваць з літоўскім князем Трайдзеням, які разбураў ўладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат Леў I Галіцкі разам з ханам Нагаям распачалі ваенныя дзеянні з Вялікім княствам. Уладзімір выступіў спачатку да Навагрудка, а пасля да Гародні. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.
Уладзімір паўтарыў паход на Гродна у 1277 разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гарадзенцам аб бязладдзі ў варожым войску, якія направілі на яго дружыну прусаў. Прусы адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень паўднёварускія князі штурмавалі Горадзен. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «аки мертва стояша на забролях города». Такога адпору нападаючыя не чакалі і сталі прасіць міру, «како города им не имати», ды зышлі прэч: «городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси». Лічыцца, што з гэтага часу Горадзен канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.
У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на Польшчу: у 1283 і 1286. У венгерскі паход у 1285 Уладзімір не пайшоў з-за хваробы ног.
Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока ўтворанага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.)
Не маючы нашчадства, Уладзімір адпісаў «зямлю сваю ўсю і гарады» Луцкому князю Мсціславу Данілавічу. Захаваныя, верагодна, не цалкам, у летапісным тэксце, дзве граматы Ўладзіміра з'яўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных грамат. Памёр Уладзімір у канцы 1288.
Князь Уладзімір Васількавіч лічыцца заснавальнікам Камянца, па яго загаду пабудавана славутая Камянецкая вежа. У горадзе ў 200 метраў ад вежы пастаўлены помнік князю-заснавальніку.
Літаратура
- Владимир-Иван Василькович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Памяць: Кобрынскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск: БЕЛТА, 2002.
- Творогов О. В. Владимир Василькович, князь Волынский // Словарь книжников и книжности Древней Руси. — Вып. 1 (XI — первая половина XIV в.) / АН СССР. ИРЛИ; Отв. ред. Д. С. Лихачев. — Л.: Наука, 1987. — 493 с.