Бенядзікт Дабшэвіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2157187 (translate me)
Радок 47: Радок 47:
[[Катэгорыя:Постаці літоўскай філасофіі]]
[[Катэгорыя:Постаці літоўскай філасофіі]]
[[Катэгорыя:Постаці літоўскага багаслоўя]]
[[Катэгорыя:Постаці літоўскага багаслоўя]]

[[be-x-old:Бэнэдыкт Дабшэвіч]]
[[lt:Benediktas Dobševičius]]

Версія ад 12:39, 10 сакавіка 2013

Бенедыкт Дабшэвіч
Бенедыкт Дабшэвіч
Бенедыкт Дабшэвіч
Нараджэнне 12 сакавіка 1722(1722-03-12)
Смерць 1799(1799)
Род Дабшэвічы
Адукацыя
Дзейнасць фізік
Месца працы

Бенедыкт Дабшэвіч (12 сакавіка 1722, каля Навагрудка[1] або на Жамойці[2] — 1799) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія

У 1739 уступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі.

Выкладаў філасофію і тэалогію ў Навагрудскім і Полацкім езуіцкім калегіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 17721773 дэкан тэалагічнага факультэта акадэміі, у 17731774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 17921794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.

Погляды і працы

У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, у логіцы — школы Пар-Раяль, Х. Вольфа і Ф. Брэскага. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка і яго паслядоўнікаў).

Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» (1760), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кегілера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па логіцы...» (Вільня, 1761), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».

Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» (1763).

Зноскі

  1. Энгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 565.
  2. Энгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 186.

Літаратура