Росіца (вёска): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др clean up, replaced: сьц → сц (2), = Вонкавыя спасылкі = → = Спасылкі =, ясціна ўваходзіла → ясцоваць уваходзіла, (2010)| → , 2010|, == Крыніцы using AWB |
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3442846 (translate me) |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
[[Катэгорыя:Сар'янскі сельсавет]] |
[[Катэгорыя:Сар'янскі сельсавет]] |
||
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна]] |
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна]] |
||
[[be-x-old:Росіца (вёска)]] |
|||
[[fr:Rossitsa]] |
|||
[[ru:Росица (Витебская область)]] |
Версія ад 13:31, 10 сакавіка 2013
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Ро́сіца — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Росіца. Уваходзіць у склад Сар'янскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (1982). Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска.
У Другую сусветную вайну тут адбылася Росіцкая трагедыя.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Росіцу датуецца 1599 годам, калі канцлер вялікі Леў Сапега набыў паселішча ў Давыда Росіцкага. У гэты час мясцоваць уваходзілаў склад Полацкага ваяводства. У 1753 Росіца перайшла ў валоданне Лапацінскіх[1].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Росіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1778 тут пачалася будова невялікага драўлянага касцёла, асвечанага ў 1792. У 1864 рускія ўлады збудавалі ў мястэчку праваслаўную царкву. У 1906 у Росіцы пачалося будаўіцтва новага мураванага касцёла, асвечанага 20 студзеня 1911.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Росіца ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 мястэчка вярнулі БССР. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касцёл і царкву.
У Другую сусветную вайну 16—18 лютага 1943 у Росіцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд» у якой удзельнічалі 7 латвійскіх батальёнаў, адна ўкраінская і літоўская рота СС. Карнікі звезлі мясцовых жыхароў у стайню і падпалілі яе. Святары Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адмовіліся пакінуць сваіх парафіян і прынялі разам з імі мучаніцкую смерць[2].
У 1999 Папа Ян Павел II абвясціў кс.Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру і блаславёнымі. 19 жніўня 2000 у Росіцы адбылося паўторнае асвячэнне касцёла.
Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Бігосаўскага сельсавета.
-
Стары касцёл
-
Будаўніцтва новага касцёла
-
Касцёл, інтэр'ер
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1838 — 512 чал. (254 муж. і 258 жан.), з іх духоўнага саслоўя каталіцкага 3 муж., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчан-хрысціян 5 муж. і 7 жан., мяшчан-іудзеяў 63 муж. і 69 жан., сялян абшарніцкіх 177 муж. і 176 жан., аднадворцаў 2 муж. і 2 жан., адстаўных салдат 2 муж. і 2 жан.[3]
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
Галерэя
-
Возера
-
Касцёл, інтэр'ер
-
Руіны царквы
Зноскі
- ↑ Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 755.
- ↑ Гудзілін С. Росіца. Снежная пілігрымка // «Наша Ніва», 19 лютага 2011.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 416.
Літаратура
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Rosica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 754—755.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Росіца (вёска)
- Росіца — парафія Найсвяцейшай Тройцы на Catholic.by
- Здымкі на Radzima.org
- Росіца на Globus.tut.by