Харунжы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Харунжы 180px|thumb|left|[[Станіслаў Сабескі, харунжы вялікі Корона...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:00, 15 сакавіка 2013

Харунжы

Станіслаў Сабескі, харунжы вялікі каронны ў 1605

Харунжы (польск.: chorąży), таксама харужы — вайсковая пасада у шмат якіх краінах Усходняй Еўропы, якая паходзіць ад полскага слова chorągiew — «харугва», «сцяг». Адпавядае рымскім аквіліферу, вексілярыю, драканарыю, сігніферу. З XV ст. у ВКЛ «хорунжим» называлася асоба, якая адказывала за збор павятовага рушання аднаго павета. Гэты атрад называўся харугвай, ён з'яўляўся асобнай баявой адзінкай у арміі ВКЛ і меў свой сцяг — харугву. У часы Рэчы Паспалітай харунжы падпарадкоўваўся кашталяну. Са стварэннем у XVIII ст. рэгулярнай арміі ВКЛ харунжы стаў малодшым афіцэрскім званнем, спачатку толькі ў кавалерыі, а затым у пяхоце і драгуніі. З увядзеннем знакаў адрознення меў на пагонах адну зорачку. Адпавядаў прапашчыку ў пяхоце і карнэту ў кавалерыі ў арміі Расійскай імперыі, фенрыха ў саксонскай і прускай арміях. Са знішчэннем Рэчы Паспалітай і працягам беларускіх вайсковых традыцый у форме Літоўскага асобнага корпуса званне "харунжы" саступіла месца агульнарасійскім званням прапаршчык і карнэт. У Расійскай імперыі званне "харунжы" існавала толькі ў казацкіх падраздзяленнях. У сучасных Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню "малодшы лейтэнант". Да сённяшняга дня званне харунжы захавалася ў Войску Польскім для азначэння падафіцэрскіх званняў.

Литература

  • Чаропка Станіслаў Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.