Таёо Іто: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Toyo Ito.jpg|thumb|Іто Таёо]]
'''ІТО Таёо''' (нар. {{ДН|1|6|1941}}) — японскі архітэктар.
'''ІТО Таёо''' (нар. {{ДН|1|6|1941}}) — японскі архітэктар.



Версія ад 23:12, 18 сакавіка 2013

Іто Таёо

ІТО Таёо (нар. 1 чэрвеня 1941) — японскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт Такійскага ўніверсітэта (1965), ужо праз 6 гадоў адкрыў уласнае архітэктурнае бюро Urban Robot (Urbot). У 1979 годзе, калі Іто ўжо стаў вядомым архітэктарам, патрэба ў кідкай назве адпала і бюро было перайменавана ў Toyo Ito & Associates.

Іто праектуе праыктычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў, не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту. Так, ён спраектаваў новае аблічча цыгарэт Davidoff, шафу-купэ для сеткі крам Horn, свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду мінімалісцкіх форм. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.

Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў Яцусіро, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Седаі, ажыццяўлёны ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — гэта целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Седаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.

Літаратура