Фракійцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
*[[Фукідыд]] — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[гісторыя|гісторык]]
*[[Фукідыд]] — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[гісторыя|гісторык]]
*[[Спартак]] — правадыр паўстання [[рабства|рабоў]] у [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]]
*[[Спартак]] — правадыр паўстання [[рабства|рабоў]] у [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]]

==Літаратура==
*[http://classics.mit.edu/Homer/iliad.html Homer, The Iliad]
*[http://classics.mit.edu/Homer/odyssey.html Homer, The Odyssey]
*[http://classics.mit.edu/Herodotus/history.html Herodotus, The History of Herodotus]


==Спасылкі==
==Спасылкі==

Версія ад 02:16, 29 сакавіка 2013

Выява з фракійскай магільні (Балгарыя)

Фракі́йцы (стар.-грэч.: Θρᾳκός; лац.: Thracis, Threcis) — група індаеўрапейскіх народаў, што насяляла Фракію і прылеглыя да яе землі (у цяперашні час — Балгарыя, Румынія, Малдавія, паўночна-ўсходняя Грэцыя, еўрапейская і паўночна-заходняя частка азіяцкай Турцыі, усходняя Сербія і частка Македоніі). Яны размаўлялі на фракійскай мове, якую большасць аўтараў адносіць да сям'і індаеўрапейскіх моў.

Паходжанне

Фракійцы з'яўляліся індаеўрапейцамі. Сучасныя генетыкі мяркуюць, што яны былі носьбітамі генаў гаплагрупы R1a і такім чынам мелі адзінае паходжанне з сучаснымі індаеўрапейскімі народамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама з індаіранцамі. Нешматлікія лінгвістычныя дадзеныя дазваляюць прасачыць блізкасць да балтаў.

Большасць даследчыкаў сцвярджае, што фракійцы сфарміраваліся ў раёне Карпатаў або былі нашчадкамі качавога насельніцтва Паўночнага Прычарнамор'я. Яны прасунуліся на поўдзень у самым пачатку бронзавага веку і асімілявалі мясцовае палеабалканскае насельніцтва — нашчадкаў выхадцаў з Малой Азіі, ад якіх перанялі земляробства. У 2 - 1 тысячагоддзях да н. э. фракійцы перасяліліся на землі на ўсход ад Мармуровага мора, дзе змяшаліся з тубыльцамі. Фракійцы таксама жылі на некаторых паўночных астравах Эгейскага мора

Гісторыя

Фракійцы ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э.

Гамер быў першым аўтарам які ўзгадаў фракійцаў як саюзнікаў траянцаў. У "Іліядзе" яны паказаны як мужныя пешыя і каляснічыя ваяры. Рэз, правадыр фракійцаў, уразіў элінаў сваёю калясніцаю і ўзбраеннем, упрыгожаным золатам і срэбрам. Гамер называў Фракію "пладавітай", а сярод яе багаццяў пералічваў коняў і халодную зброю. Адысей падчас зваротнай вандроўкі з Троі разрабаваў горад фракійцаў-кіконаў. Там яго спадарожнікі захапілі віно, авечак і быкоў.

Звесткі Гамера аб багаццях фракійцаў падцвярджаюцца пазнейшымі старажытнагрэчаскімі крыніцамі, а таксама археалагічнымі раскопкамі. Выяўлена, што з Фракіі ў Грэцыю вывозіліся прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, у тым ліку знакамітае фракійскае віно, золата і срэбра.

Вядомыя фракійцы

Літаратура

Спасылкі