Фракійцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30: Радок 30:
*[[Фукідыд]] — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[гісторыя|гісторык]]
*[[Фукідыд]] — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] [[гісторыя|гісторык]]
*[[Спартак]] — правадыр паўстання [[рабства|рабоў]] у [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]]
*[[Спартак]] — правадыр паўстання [[рабства|рабоў]] у [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]]
*[[Дэцэбал]] — правадыр [[дакі|дакаў]]


==Галерэя==
==Галерэя==

Версія ад 03:29, 29 сакавіка 2013

Выява з фракійскай магільні (Балгарыя)

Фракі́йцы (стар.-грэч.: Θρᾳκός; лац.: Thracis, Threcis) — група індаеўрапейскіх народаў, што насяляла Фракію і прылеглыя да яе землі (у цяперашні час — Балгарыя, Румынія, Малдавія, паўночна-ўсходняя Грэцыя, еўрапейская і паўночна-заходняя частка азіяцкай Турцыі, усходняя Сербія і частка Македоніі). Яны размаўлялі на фракійскай мове, якую большасць аўтараў адносіць да сям'і індаеўрапейскіх моў.

Паходжанне

Фракійцы з'яўляліся індаеўрапейцамі. Сучасныя генетыкі мяркуюць, што яны былі носьбітамі генаў гаплагрупы R1a і такім чынам мелі адзінае паходжанне з сучаснымі індаеўрапейскімі народамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама з індаіранцамі. Нешматлікія лінгвістычныя дадзеныя дазваляюць прасачыць блізкасць да балтаў.

Большасць даследчыкаў сцвярджае, што фракійцы сфарміраваліся ў раёне Карпатаў або былі нашчадкамі качавога насельніцтва Паўночнага Прычарнамор'я. Яны прасунуліся на поўдзень у самым пачатку бронзавага веку і асімілявалі мясцовае палеабалканскае насельніцтва — нашчадкаў выхадцаў з Малой Азіі, ад якіх перанялі земляробства. У 2 - 1 тысячагоддзях да н. э. фракійцы перасяліліся на землі на ўсход ад Мармуровага мора, дзе змяшаліся з тубыльцамі. Фракійцы таксама жылі на некаторых паўночных астравах Эгейскага мора

Гісторыя

Фракійцы ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э.

Гамер быў першым аўтарам які ўзгадаў фракійцаў як саюзнікаў траянцаў. У "Іліядзе" яны паказаны як мужныя пешыя і каляснічыя ваяры. Рэз, правадыр фракійцаў, уразіў элінаў сваёю калясніцаю і ўзбраеннем, упрыгожаным золатам і срэбрам. Гамер называў Фракію "пладавітай", а сярод яе багаццяў пералічваў коняў і халодную зброю. Адысей падчас зваротнай вандроўкі з Троі разрабаваў горад фракійцаў-кіконаў. Там яго спадарожнікі захапілі віно, авечак і быкоў.

Звесткі Гамера аб багаццях фракійцаў падцвярджаюцца пазнейшымі старажытнагрэчаскімі крыніцамі, а таксама археалагічнымі раскопкамі. З Фракіі ў Грэцыю вывозіліся прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, у тым ліку знакамітае фракійскае віно, золата і срэбра.

У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. Герадот пісаў: "Народ фракійскі самы буйны на зямлі пасля індыйцаў. Калі б фракійцы былі супольнымі і кіраваліся адным правадыром, то былі бы самымі магутнымі і непераможнымі". Найбольш вядомыя плямёны (або народы) фракійскага паходжання:

У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. фракійцы Малой Азіі трапілі пад уладу спачатку Лідыі, а потым Персіі. Дарый I падчас вайны са скіфамі захапіў Паўднёвую Фракію. Але пасля паражэнняў персаў ад скіфаў, а потым элінаў Фракія зноў набыла незалежнасць.

У выніку развіцця мясцовай гаспадаркі, а таксама шчыльных гандлёвых сувязяў з Грэцыяй і іншымі краінамі ўжо да сярэдзіны 1 тысячагоддзя фракійскае грамадства падзялялася на некалькі сацыяльных пластоў. На вышэйшай прыступцы стаялі правадыры, улада якіх набыла спадчынны характар. Археалагічныя раскопкі магільняў фракійскіх правадыроў у Балгарыі ў пачатку XXI ст. выявілі вялізарныя багацці, што клаліся разам з памерлымі. Самы нізкі статус мелі рабы. Герадот казаў, што ў Фракіі нязначнае становішча займалі таксама рамеснікі. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. культура фракійцаў была значна элінізавана. Аднак Старажытная Грэцыя зведала і адваротны ўплыў. З Фракіі ў Міжземнамор'е прыйшлі некаторыя формы земляробства, апрацоўкі металаў, культ Арфея і г. д.

У IV ст. да н. э. адбылося ўзвышэнне Старажытнай Македоніі. Філіп II Македонскі далучыў да сваёй дзяржавы значную частку Фракіі. У III ст. да н. э. фракійцы пацярпелі ад уварвання кельтаў. У 46 г. да н. э. македонскую частку Фракіі заваявалі рымляне. У 101 - 106 гг. н. э. імператар Траян далучыў землі дакаў. Да сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. фракійцы былі раманізаваны.

Вядомыя фракійцы

Галерэя

Літаратура

Спасылкі