Тэхналагічны інстытут Карлсруэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66: Радок 66:
[[Катэгорыя:Горад Карлсруэ]]
[[Катэгорыя:Горад Карлсруэ]]
[[Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі]]
[[Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі]]

[[bn:কর্লসরুহে ইন্সটিটিউট অব টেকনোলজি]]
[[da:Universität Karlsruhe (TH)]]
[[de:Karlsruher Institut für Technologie]]
[[en:Karlsruhe Institute of Technology]]
[[es:Universidad de Karlsruhe]]
[[fi:Karlsruhen yliopisto]]
[[fr:Institut de technologie de Karlsruhe]]
[[id:Institut Teknologi Karlsruhe]]
[[it:Karlsruher Institut für Technologie]]
[[ja:カールスルーエ大学]]
[[ko:카를스루에 공과대학교]]
[[la:Fridericiana (universitas Carolsruhensis)]]
[[lt:Karlsrūjės universitetas]]
[[no:Det tekniske universitetet i Karlsruhe]]
[[pl:Karlsruher Institut für Technologie]]
[[pt:Universidade de Karlsruhe]]
[[ro:Universitatea din Karlsruhe]]
[[sv:Karlsruher Institut für Technologie]]
[[tr:Karlsruhe Teknoloji Enstitüsü]]
[[uk:Університет Карлсруе]]
[[zh:卡尔斯鲁厄理工学院]]

Версія ад 20:05, 1 красавіка 2013

Тэхналагічны інстытут Карлсруэ
Universität Karlsruhe
Арыгінальная назва Universität Karlsruhe
Заснаваны 1825
Тып дзяржаўны
Рэктар Хорст Хіплер
Студэнты 18 353 (зіма 2007/08)
Размяшчэнне Карлсруэ (Бадэн-Вюртэмберг, Германія)
Узнагароды
Сайт uni-karlsruhe.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэхналагічны інстытут Карлсруэ (ням. Karlsruher Institut für Technologie (KIT), лац. Fridericiana (Фрыдэрыцыяна) — найстарэйшае тэхнічнае вышэйшая навучальная ўстанова ў Германіі і чацвёртая ў Еўропе пасля пражскага, парыжскага і венскага тэхнічных універсітэтаў.

У гэтым выглядзе існуе з 1 кастрычніка 2009 года - былі аб'яднаны Універсітэт Карлсруэ і Навукова-даследчы цэнтр Карлсруэ.

Гісторыя

Політэхнікум Карлсруэ быў заснаваны 7 кастрычніка 1825 года па ўзоры Політэхнічнай школы ў Парыжы вялікім герцагам Людвігам Бадэнскім. З 1832 па 1920 год да яго адносілася і дзяржаўнае лясное вучылішча, якое пасля было далучана да Цюбінгенскага ўніверсітэта ў Фрайбургу-ім-Брайсгау.

У 1865 годзе політэхнікум быў ператвораны вялікім герцагам Фрыдрыхам I у Вышэйшую тэхнічную школу, да гэтага перыяду адносіцца яго другая назва «Фрыдэрыцыяна».

У 1900 годзе ўведзена права атрымання вучонай ступені доктара навук.

У 1904 годзе ў Карлсруэ ўпершыню ў Германіі да навучання ў тэхнічным ВНУ была дапушчана жанчына.

У 1967 годзе Вышэйшая тэхнічная школа "Фрыдэрыцыяна" была перайменаваная ва Універсітэт Карлсруэ.

У 1969 годзе ўніверсітэт Карлсруэ першым у Германіі пачаў навучанне дыпламаваных праграмістаў.

У 1972 годзе быў заснаваны першы ў Германіі факультэт інфарматыкі.

У 2006 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Тэхналагічнага Інстытута Карлсруэ. Вышэйшая навучальная ўстанова, створаная шляхам аб'яднання Універсітэта Карлсруэ і Навукова-даследчага цэнтра Карлсруэ, адкрылася 1 кастрычніка 2009 года.

Тут вучыліся вынаходнік аўтамабіляў Карл Бенц і «бацька амерыканскай вадароднай бомбы» Эдвард Тэлер. У 1888 годзе ва ўніверсітэце Карлсруэ Генрых Герц адкрыў электрамагнітныя хвалі, а двума гадамі раней ён са сваім вучнем Вільгельмам Хальваксам упершыню сістэматычна вывучыў фотаэфект. Паслядоўнік Герца на пасадзе загадчыка кафедры фізікі Ота Леман выконвае ў пачатку дваццатага стагоддзя фундаментальную працу па першым даследаванні уласцівасцяў вадкіх крышталяў. Калега Герца па гэтай жа кафедры прафесар Фердынанд Браўн распрацаваў тут у 1897 годзе першы варыянт электронна-прамянёвай трубкі. У 1860 годзе на базе універсітэта быў праведзены першы сусветны з'езд хімікаў, на якім абаронцы хімічнай атамістыкі ў вострай барацьбе з яе праціўнікамі атрымалі перамогу. Актыўным удзельнікам гэтага з'езда быў Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў.

Спасылкі