Розніца паміж версіямі «Роберт Вудра Вільсан»

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
{{Цёзкі|Вільсан}}
'''Роберт Вудра Вільсан''' (анг.: {{lang-en|Robert Woodrow Wilson}}; нар. {{ДН|10|1|1936}}, [[Х'юстан]], [[ЗША]]) — амерыканскі [[фізік]], лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіцы|Нобелеўскай прэміі па фізіцы]] (1978) «за адкрыццё мікрахвалевага рэліктавага выпраменьвання» (сумесна з [[Арно Алан Пензіяс|Арно Аланам Пензіясам]]. [[Пётр Леанідавіч Капіца]] атрымаў Нобелеўскую прэмію за гэты ж год па іншай тэме).
Працуючы над новым тыпам антэн у лабараторыях Бэла ў Нью-Джэрсі, Вільсан і Пензіяс выявілі крыніцу шумавога сігналу ў атмасферы, якую яны не маглі растлумачыць. Пасля ліквідацыі ўсіх патэнцыйных крыніц шуму, уключаючы пасадку галубоў на антэну, шум прыйшлося прызнаць мікрахвалевым рэліктавым выпраменьваннем, што было зроблена Дзікэ з вучнямі ў артыкуле, які тэарэтычна абгрунтоўваў вынік Вільсана - Пензіяса. Гэта адкрыццё паслужыла важным фактам для пацверджання гарачай мадэлі Сусвету, канчаткова абвергнуўшы халодную мадэль у рамках тэорыі вялікага выбуху.
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя