Фізіка элементарных часціц: Розніца паміж версіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Даследванні ў галіне фізікі элементарных часціц пачаліся пасля адкрыцця [[электрон]]а ([[1897]], [[Джозеф Джон Томсан|Дж.Дж.Томсан]]) і [[пратон]]а ([[1919]], [[Эрнэст Рэзерфорд]]), выказвання гіпотэзы пра існаванне [[фатон]]аў ([[1905]], [[Альберт Эйнштэйн]]). У [[1932]] годзе ў касмічных прамянях адкрыта антычасціца — [[пазітрон]], прадказаны [[Поль Дзірак|П.А.М.Дзіракам]] (1928). Пасля адкрыцця [[нейтрон]]а (1932) устаноўлена, што [[атамнае ядро|атамныя ядра]] ўсіх [[хімічны элемент|элементаў]] складаюцца з пратонаў і нейтронаў (1932). У выніку адкрыты новыя тыпы фундаментальных узаемадзеянняў: [[моцнае ўзаемадзеянне|моцнае]] і [[слабое ўзаемадзеянне]]. [[Ігар Яўгенавіч Там|І.Я.Там]], Дз.Дз.Іваненка і [[Хідэкі Юкава|Х.Юкава]] (1935) заклалі асновы тэорыі моцных узаемадзеянняў. Пасля прадказання існавання [[нейтрына]] ([[Вольфганг Паўлі|В.Паўлі]], [[1930]]) [[Энрыка Фермі|Э.Фермі]] пабудаваў варыянт тэорыі слабых узаемадзеянняў ([[1933]]). У касмічных прамянях выяўлены [[мюоны]] ([[1936]]) і [[піоны]] ([[1947]]), у 1950-я гг. адкрыты т.зв. дзіўныя часціцы.
 
На пратонных паскаральніках адкрыты антыпратон (1955), антынейтрон (1956) і іншыя антыбарыёны. Устаноўлены характэрныя для слабых узаемадзеянняў з'явы незахавання прасторавай (1955) і камбінаванай (1956) цотнасцей. Выяўлена існаванне электроннага і мюоннага (1962), а пазней тау-лептоннага (1975) нейтрына. На аснове класіфікацыі адронаў па мультыплетах узнікла гіпотэза: усе адроны складаюцца з розных камбінацый [[кварк]]аў і антыкваркаў. Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў з'яўляюцца лептоны і [[кварк]]і, а іх носьбіты — кванты калібровачных вектарных палёў. Кваркі і лептоны нараджаюць электра-магнітныя і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераносяцца адпаведна фатонамі і слабымі калібровачнымі вектарнымі базонамі (паводле аь'яднанай тэорыі электраслабых узаемадзеянняў). Кваркі з'яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пераносяцца глюонамі.
 
Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў з'яўляюцца лептоны і [[кварк]]і, а іх носьбіты — кванты калібровачных вектарных палёў. Кваркі і лептоны нараджаюць электра-магнітныя і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераносяцца адпаведна фатонамі і слабымі калібровачнымі вектарнымі базонамі (паводле аь'яднанай тэорыі электраслабых узаемадзеянняў). Кваркі з'яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пераносяцца глюонамі.
 
== Даследванні ў Беларусі ==
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя