Фізіка элементарных часціц: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
На пратонных паскаральніках адкрыты антыпратон (1955), антынейтрон (1956) і іншыя антыбарыёны. Устаноўлены характэрныя для слабых узаемадзеянняў з'явы незахавання прасторавай (1955) і камбінаванай (1956) цотнасцей. Выяўлена існаванне электроннага і мюоннага (1962), а пазней тау-лептоннага (1975) нейтрына. На аснове класіфікацыі адронаў па мультыплетах узнікла гіпотэза: усе адроны складаюцца з розных камбінацый [[кварк]]аў і антыкваркаў.
 
Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў з'яўляюцца лептоны і [[кварк]]і, а іх носьбіты — кванты калібровачных вектарных палёў. Кваркі і лептоны нараджаюць электра-магнітныя і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераносяцца адпаведна фатонамі і слабымі калібровачнымі вектарнымі базонамі[[базон]]амі (паводле аьаб'яднанай тэорыі электраслабых узаемадзеянняў). Кваркі з'яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пераносяцца глюонамі.
 
== Даследванні ў Беларусі ==
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя