Дзераза булавападобная: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
др арфаграфія
Радок 43: Радок 43:
[[Файл:Illustration Lycopodium clavatum0.jpg|thumb|left|{{Бат.іл.|3}}]]
[[Файл:Illustration Lycopodium clavatum0.jpg|thumb|left|{{Бат.іл.|3}}]]


== Распаўсюджванне і экалогія ==
== Распаўсюджанне і экалогія ==
[[Касмапалітызм, біялогія і экалогія|Расліна-касмапаліт]], сустракаецца практычна па ўсім свеце, у тым ліку паўсюдна ў Расіі і Беларусі<ref name="ЛР"/>.
[[Касмапалітызм, біялогія і экалогія|Расліна-касмапаліт]], сустракаецца практычна па ўсім свеце, у тым ліку паўсюдна ў Расіі і Беларусі<ref name="ЛР"/>.


Радок 51: Радок 51:


== Батанічнае апісанне ==
== Батанічнае апісанне ==
Расліна вышынёй ад 30 да 50 см з дробнымі карэньчыкамі і моцнаразгалінаванымі сцелючымі [[сцябло|сцебламі]] даўжынёй каля 1 метра<ref name="ЛР"/>.
Расліна вышынёй ад 30 да 50 см з дробнымі карэньчыкамі і моцнаразгалінаванымі сцелючымі [[сцябло|сцёбламі]] даўжынёй каля 1 метра<ref name="ЛР"/>.


Для ўсіх дзеразовых характэрна [[дыхатамія|дыхатамічнае]] галінаванне парасткаў. У выпадку роўнай дыхатаміі ўсё [[парасткі]] займаюць вертыкальнае становішча, а карані пучком размяшчаюцца ля аснавання галоўнага парастка. Пры няроўнадыхатамічным галінаванні парасткі падпадзяляюцца на сцелючыя і прамастаячыя.
Для ўсіх дзеразовых характэрна [[дыхатамія|дыхатамічнае]] галінаванне парасткаў. У выпадку роўнай дыхатаміі ўсё [[парасткі]] займаюць вертыкальнае становішча, а карані пучком размяшчаюцца ля аснавання галоўнага парастка. Пры няроўнадыхатамічным галінаванні парасткі падпадзяляюцца на сцелючыя і прамастаячыя.

Версія ад 18:36, 12 красавіка 2013

Дзераза булавападобная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycopodium clavatum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17024
NCBI  3252
EOL  599072
GRIN  t:431024
IPNI  304307-2
TPL  tro-26600197

Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) — найбольш шырока распаўсюджаны від споравых шматгадовых вечназялёных раслін роду Дзераза (Lycopodium)[1].

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна-касмапаліт, сустракаецца практычна па ўсім свеце, у тым ліку паўсюдна ў Расіі і Беларусі[1].

Расліна лясоў, пераважна хвойных, з якіх аддае перавагу светлым хвойнікам.

Да глебаў абыякава, але часцей сустракаецца на пясках.

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй ад 30 да 50 см з дробнымі карэньчыкамі і моцнаразгалінаванымі сцелючымі сцёбламі даўжынёй каля 1 метра[1].

Для ўсіх дзеразовых характэрна дыхатамічнае галінаванне парасткаў. У выпадку роўнай дыхатаміі ўсё парасткі займаюць вертыкальнае становішча, а карані пучком размяшчаюцца ля аснавання галоўнага парастка. Пры няроўнадыхатамічным галінаванні парасткі падпадзяляюцца на сцелючыя і прамастаячыя.

Разнавіднасці

  • Lycopodium clavatum subsp. clavatum
    • Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. clavatum
    • Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. aristatum
    • Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. asiaticum
    • Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. borbonicum
    • Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. kiboanum
  • Lycopodium clavatum subsp. contiguum
  • Lycopodium clavatum subsp. monostachyon

Значэнне і ўжыванне

Споры дзеразы булавападобнай ужываюць з тымі ж мэтамі, што і ў дзеразы гадавой (Lycopodium annotinum).

Трава знаходзіць прымяненне толькі ў народнай медыцыне — здробненай у парашок ёю прысыпаюць раны, а настой з яе п'юць пры захворваннях мачавога пузыра, печані, дыхальных шляхоў, нетрыманні мачы, болях у страўніку, запаленчых працэсах страўнікава-кішачнага тракту. У заходнееўрапейскіх краінах часта выкарыстоўваюць споры дзеразы і траву пры атаніі і камянях мачавога пузыра, захворваннях печані, гемароі, дыспепсіях.

Вялікае значэнне споры дзеразы маюць у металургіі, дзе іх выкарыстоўваюць для абсыпання формаў пры фасонным ліцці.

Хутка унесеныя ў полымя, споры дзеразы згараюць з успышкай, таму часам іх ужываюць у тэатральнай справе, а таксама пры вырабе бенгальскіх агнёў.

Ахова

У штатах Ілінойс, Аёва і Кентукі (ЗША) дзераза булавападобная мае ахоўны статус «у небяспецы» (англ.: Endangered).

Зноскі

  1. а б в Плаун булавовидный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 64-65. — 592 с. — 120 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

Шаблон:Botanics-stub