Розніца паміж версіямі "Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
Найстарэйшая навуковая акадэмія Італіі была заснавана ў [[1603]] годзе умбрыйскім арыстакратам Федэрыка Чэзі і на працягу трохсот гадоў заставалася інтэлектуальным цэнтрам італьянскай навукі. Першапачаткова членаў акадэміі было ўсяго чацвёра. Шостым і найбольш аўтарытэтным сябрам акадэміі стаў у 1611 Галілей. Пасля смерці графа Чэзі ў 1630 годзе дзейнасць акадэміі паступова спынілася. Апошняя кніга акадэмічных прац выйшла ў свет у 1651 годзе.
 
У сярэдзіне XIX стагоддзя як клерыкальныя, так і свецкія ўлады паставілі задачу адрадзіць акадэмію пад уласнай эгідай. У 1847 г. [[Ватыкан]]ам была заснавана [[Папская акадэмія навук]]; яе сябры называлі сябе «новымі рысьевокімі» (Нуові Лінчэі). Пасля аб'яднання Італіі кароль Віктар[[Віктор Эмануіл II]] выдаў у 1871 годзе ўказ аб стварэнні Акадэміі дэі Лінчэі як нацыянальнай акадэміі навук.
 
Пры [[Беніта Мусаліні|Мусаліні]] свецкая акадэмія ўлілася ў склад новастворанай Каралеўскай акадэміі Італіі. Пасля Другой сусветнай вайны па патрабаванні Бенедэта Крочэ акадэмія была адноўлена ў ранейшым выглядзе.
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя