Харунжы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 6 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q10816384 на Wikidata
Радок 17: Радок 17:


* ''Чаропка Станіслаў.'' Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.
* ''Чаропка Станіслаў.'' Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.


[[az:Xorunji]]
[[en:Chorąży]]
[[lt:Vėliavininkas]]
[[pl:Chorąży]]
[[ru:Хорунжий]]
[[uk:Хорунжий]]

Версія ад 11:54, 15 красавіка 2013

Харунжы

Станіслаў Сабескі, харунжы вялікі каронны ў 1605

Харунжы (польск.: chorąży), таксама харужы — вайсковая пасада у шмат якіх краінах Усходняй Еўропы, якая паходзіць ад польскага слова chorągiew — «харугва», «сцяг». Адпавядае рымскім аквіліферу, вексілярыю, драканарыю, сігніферу.

З XV ст. у ВКЛ «харунжым» называлася асоба, якая адказвала за збор павятовага рушання аднаго павета. Гэты атрад называўся харугвай, ён з'яўляўся асобнай баявой адзінкай у арміі ВКЛ і меў свой сцяг — харугву. У часы Рэчы Паспалітай харунжы падпарадкоўваўся кашталяну.

Са стварэннем у XVIII ст. рэгулярнай арміі ВКЛ харунжы стаў малодшым афіцэрскім званнем, спачатку толькі ў кавалерыі, а затым у пяхоце і драгуніі.

З увядзеннем знакаў адрознення меў на пагонах адну зорачку. Адпавядаў прапаршчыку ў пяхоце і карнету ў кавалерыі ў арміі Расійскай імперыі, фенрых у саксонскай і прускай арміях. Са знішчэннем Рэчы Паспалітай і працягам беларускіх вайсковых традыцый у форме Літоўскага асобнага корпуса званне "харунжы" саступіла месца агульнарасійскім званням прапаршчык і карнет. У Расійскай імперыі званне "харунжы" існавала толькі ў казацкіх падраздзяленнях.

У сучасных Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню "малодшы лейтэнант". Да сённяшняга дня званне харунжы захавалася ў Войску Польскім для азначэння падафіцэрскіх званняў.

Літаратура

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.