Магілёў: Розніца паміж версіямі

Каардынаты: невядомы фармат аргументу
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Прырода: вікіфікацыя
Радок 232: Радок 232:
З паўзуноў і земнаводных водзяцца [[вуж звычайны|вужы]], [[яшчаркі]], [[жабы]], [[рапухі]].
З паўзуноў і земнаводных водзяцца [[вуж звычайны|вужы]], [[яшчаркі]], [[жабы]], [[рапухі]].


У горадзе і наваколлі сустракаюцца прадстаўнікі жывёльнага свету, якія занесены ў Чырвоную кнігу і патрабуюць аховы. З адзначаных для Магілёўшчыны ахоўваемых жывёл у прыгараднай зоне могуць сустракацца: з млекакормячых — [[барсук]]; з птушак — чорнаваллёвая гагара, звычайны зімародак, звычайная пустальга, шэры саракуш; з земнаводных і паўзуноў — балотная чарапаха, мядзянка; з рыб у Дняпры і яго прытоках — [[рыбец]], вусач; з насякомых — матылькі.
У горадзе і наваколлі сустракаюцца прадстаўнікі жывёльнага свету, якія занесены ў Чырвоную кнігу і патрабуюць аховы. З адзначаных для Магілёўшчыны ахоўваемых жывёл у прыгараднай зоне могуць сустракацца: з млекакормячых — [[барсук]]; з птушак — чорнаваллёвая гагара, звычайны зімародак, [[пустальга звычайная|звычайная пустальга]], [[шэры саракуш]]; з земнаводных і паўзуноў — балотная чарапаха, мядзянка; з рыб у Дняпры і яго прытоках — [[рыбец]], [[вусач]]; з [[насякомыя|насякомых]][[матылі]].


== Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел ==
== Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел ==

Версія ад 16:11, 18 красавіка 2013

Горад
Магілёў
Гарадская ратуша
Гарадская ратуша
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Каардынаты: невядомы фармат аргументу
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
118,50[2] км²
Вышыня цэнтра
192 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
358 279[3] чалавек (2009)
Шчыльнасць
3 285 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 87,43 %,
рускія — 7,15 %,
украінцы — 1,06 %,
іншыя — 4,36 %<ref name="belstat2009" />
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовы індэкс
212xxx
Аўтамабільны код
6
СААТА
7401000000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
(бел.)  (англ.)  (руск.)
Магілёў на карце Беларусі ±
Магілёў (Беларусь)
Магілёў
Магілёў (Магілёўская вобласць)
Магілёў

Магілёў — горад абласнога падпарадкавання ва ўсходняй частцы Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Магілёўскага раёна і Магілёўскай вобласці. Порт на р. Днепр. У 201 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Оршу, Асіповічы, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Мінск, Гомель, Віцебск, Бабруйск і інш. Насельніцтва 367,7 тыс. чал. (2006), трэці паводле колькасці пасельніцтва горад краіны.

Назва

Тапонім «Магілёў», відавочна, мае патранамічнае паходжанне — ад асабістага імя Магіла, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад адпаведнай славянскай асновы[4]. Выказваліся таксама меркаванні пра сувязь тапоніму з канкрэтнай гістарычнай асобай — галіцкім князем Львом Данілавічам Могіем («Магутным Ільвом»), які нібыта збудаваў у 1267 годзе замак у сутоках рэчак Дубравенка і Дняпро (археалагічныя раскопкі не выявілі гэтага ўмацавання). Некаторыя даследчыкі лічаць, што назва Магілёва паходзіць ад імя князя полацкага Льва Уладзіміравіча (Льва Магутнага)[5].

Народнае паданне зьвязвае назву гораду з імём асілка Машэкі, над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы «Магілай Льва» (захавалася ўрочышча Машакоўка). Народны паэт Беларусі Янка Купала апрацаваў гэтую легенду ў аднайменную паэму. Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іх атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узнікла вёска Магілка[6].

Гісторыя

Паводле археалагічных раскопак, старажытнае паселішча існавала на месцы Задубравенскага пасаду яшчэ ў XII ст. Апроч таго, на гары Магіла мелася даўняе ўмацаванне[7]. У пач. XIII ст. Магілёў, відаць, быў цэнтрам феадальнай сядзібы-вотчыны і выконваў функцыі фартэцыі. У пач. XIV ст. горад далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе зрабілася цэнтрам воласці.

Першы пісьмовы ўспамін пра Магілёў згадваецца пад 1267 годам у «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх», якія датуецца канцом XIV ст., як горад нібыта залежны ад віцебскіх князёў, таксама паведамляецца аб заснаванні горада галіцка-валынскім князем Львом Данілавічам ад якога нібыта горад атрымаў сваю назву, але гэтыя звесткі неверагодныя. Верагодна, што горад заснаваны ў 2-ой пал. XIV ст., больш ранняга матэрыялу археалагічныя даследаванні не выявілі, на месцы будаўніцтва першага замка будаўнікамі быў выяўлены вялікі старажытны грунтавы могільнік, верагодна адсюль пайшла назва горада — Магілёў. У гэты час горад знаходзіўся ва ўладанні каралевы Ядзвігі, жонкі караля і вялікага князя Ягайлы. У 1431 яно перайшло да вялікага князя Свідрыгайлы, а ў 1503 — да вялікай княгіні Алены Іванаўны.

У XV ст. Магілёў адным з важных пунктаў на гандлёвых шляхах, што вялі з усходу на захад і з поўначы на поўдзень, тут мелася ўласная мытня. Пад 1447 згадваеца праваслаўная Спаская царква. У пач. XVI ст. горад увайшоў у склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

У звязку з падзеннем Смаленску (1514) і пераходам яго на стагоддзе пад уладу Маскоўскай дзяржавы, многія тамтэйшыя купцы перабраліся ў Магілёў. Праз гэта неаднаразова (у 1518, 1519 і 1535) яго ваколіцы цярпелі на рабаўніцкіх набегаў маскоўскіх захопнікаў, аднак самім горадам яны авалодаць не здолелі. У 1526 скончылася будова новага замка. У 1561 горад атрымаў права на войтаўства.

28 студзеня 1577 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Магілёву поўнае Магдэбургскае права і першы герб. У вялікакняжацкай грамаце зазначалася[8]:

" А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы. "

Станам на 1577 у Магілёве быў 1261 жылы дом (на 1588 — 1500 жылых дамоў[9]). У Інфлянцкую вайну 27 чэрвеня 1581 маскоўскія захопнікі цалкам знішчылі Задубровенскі пасад, спалілі 10 будынкаў у Пакроўскім пасадзе, але штурм Старога горада і замка быў безвыніковым[9]. Пад 1588 упершыню згадваецца тутэйшы рымска-каталіцкі касцёл. Недзе ў 15901592 у Магілёве адкрылася агульнадукацыйная брацкая школа, у якой вывучалі старабеларускую і лацінскую мовы. Цягам 15941604 ішло ўзвядзенне першага мураванага будынка — Фарнага касцёла. 13 снежня 1595 казацкія загоны С. Налівайкі спалілі каля 40% забудовы Магілёва, у тым ліку некалькі цэркваў[9], і знішчылі значную колькасць гараджан. Захавалася паведамленне пра тыя падзеі:

" У рок 1595. Прыйшла ізноў на Магілёў навала ад Налівайкі. Невядома таксама, з якіх прычын гэта сталася, ні з гyльтайства, ні з маскоўскага нацкоўвання, бо ў гэты час міру з Масквою нe было. Таму старэйшыя людзі часта ўспаміналі Налівайку; Мазепу і Лабаду. Відаць, нездарма не выходзіла гэта з людской памяці, бо нарабіла гэтая саранча новазбудаванаму і заселенаму месту бед нязносных і крыві праліла нямала. Але пан Бог гараджан-мучанікаў бласлаўляў і бласлаўляе. Гэты Налівайка Магілёў зрабаваў і цэрквы папаліў.
Магілёўская хроніка
"

У 16011633 завяршылася будова развітай абарончай сістэмы гарадскіх умацаванняў з трох ліній абароны. Першую лінію складаў замак — «Высокае горада», другая лінія ўмацаванняў — Кругавы (альбо Бліжні) вал — ахоплівала Старое горада і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал — у розныя часы мела розныя памеры і колькасць брамаў. Станам на 1604 тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў. У межах Старога горада (Нагорскі пасад) знаходзіліся Астрожская і Нагорская сотні, за імі ва ўсходнім кірунку размяшчалася Ледкаўская сотня, на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысценская, Слабодская, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.

У пач. XVII ст. Магілёў быў адным з найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага1604 налічваў 15 тыс. жыхароў, 2211 дамоў, 18 цэхаў[10]), меў права на правядзенне двух рэгулярных кірмашоў. У 1616 пры Магілёўскім брацтве пачала працаваць друкарня, у якой на працягу XVIIXVIII стст. надрукавалі каля 40 кніжак. У 1632 тут заснавалі адзіную ў той час на Беларусі праваслаўную епархію[9]. У сяр. XVII ст. умацаванні Старога горада налічвалі 4 брамы — Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які абкружаў Новае горада, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысненская, Быхаўская, Папінская.

З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1654 магілёўцы здалі горада маскоўскім захопнікам. Аднак 1 лютага 1661 у выніку народнага паўстання гараджане знішчылі акупацыйную залогу[11]. За выяўленую ў час паўстання мужнасць 9 чэрвеня 1661 кароль і вялікі князь Ян Казімір ўраўнаваў у правах Магілёў з Вільняй. Апроч таго, горада атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя гарадскія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узнятым мячом, а над ім герб — Пагоня»[12]. У 1681 на гандлёвай плошчы ўзвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). Цягам XVIII ст. у горадзе дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) 8 верасня 1708 расійскія войскі на загад цара маскоўскага Пятра I спалілі Магілёў. Станам на 1745 у горадзе быў 1301 будынак[9], працавалі некалькі цагельняў — «Антона Апоці», «паноў Батвіннікаў», «Дарошкі з братам Сапрончыкаў». На тэрыторыі пасад знаходзіліся «ізба цэху шавецкага... цэх гарбарскі... дом цэхавы пякарскі... цэх шавецкі», непадалёку ад царквы Св. Міколы — «цэх алейніцкі». Тут жылі злотнікі (ювеліры), алейнікі, дойліды, бондары, хлебнікі, багамазы (іканапісцы), шкляры, шаўцы і кавалі. На 1756 дзейнічалі 9 праваслаўных цэркваў і 2 манастыры, 2 уніяцкія цэрквы (Дальняя Уваскрэшання Хрыстова і Покрыва Прасв. Багародзіцы), 6 рымска-каталіцкіх касцёлаў і 3 кляштары (кармелітаў, езуітаў і бернардзінцаў). На 1765 у горадзе налічвалася 1879 будынкаў.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Магілёў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам аднайменнай губерні. 22 лістапада 1773 тут размясціўся цэнтр Беларускай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, пры якой адкрыліся семінарыя і акадэмія. У 1780 у горадзе адбылася сустрэча паміж імператрыцай расійскай Кацярынай II і імператарам аўстрыйскім Іосіфам II, у гонар чаго заклалі Сабор Св. Іосіфа. У 1781 расійскія ўлады даравалі Магілёву новы герб, таксама з выявай Пагоні. У кан. ХVIII ст. у горадзе было 22 вуліцы, 32 завулкі, 2000 будынкаў; працавалі 33 прадпрыемствы, у тым ліку 22 гарбарныя, 7 піваварных, 2 цагельні, 2 вадзяныя млыны, каля 240 крамаў, праводзілася 3 кірмашы на тыдзень.

У 1809 на базе народнай вучылішча (дзейнічала з 1789) адкрылася Магілёўская гімназія. У ходзе вайны 1812 года горада на пэўны час занялі французскія войскі. У 1838 пачала выдавацца газета «Могилевские губернские ведомости». У 18481856 праз горада прайшла шаша, у 1902 — Пецярбургска-Адэская чыгунка. У 1867 у Магілёве заснавалі музей, у 1888 завяршылася будова гарадскага тэатра. У 1879 з'явіўся водаправод. Падчас Усерасійскага перапісу (1897) 12 847 магілёўцаў (або 29,79% ад усіх гараджан) назвалі роднай мовай беларускую, што было найвышэйшым паказчыкам сярод усіх гарадоў на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

У Першую сусветную вайну цягам жніўня 1915 — лістапада 1917 у Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, у горадзе спыняўся расійскі цар Мікалай II. У 1918 акупіраваны польскімі легіянерамі, затым германскімі войскамі, у тым жа годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, якая, аднак, не змагла супрацьстаяць сілам Чырвонай Арміі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Магілёў увайшоў у склад БССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горада разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Магілёў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам акругі і раёна (з 1938 цэнтр Магілёўскай вобласці).

У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 Магілёў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Акупантамі створаныя Лупалаўскі лагер смерці, гета ў раёне Дубравенкі, перасылвачны лагер для ваеннапалонных. Загінула 70 тыс. чал. У Магілёве дзейнічала падполле. Горад вызвалены ў чэрвені 1944 войскамі 2-га Беларускага фронту падчас Магілёўскай аперацыі. Адбудаваны ў пасляваенныя гады.

У 1946 тут адкрыўся першы аўтобусны маршрут, у 1970 адбыўся пуск тралейбуса. У 2005 гістарычны герб горада атрымаў афіцыйны статус, хаця ён шырока выкарыстоўваўся ўжо з пачатку 1990-х.

Геаграфія

Тэрыторыя горада падзяляецца ракой Дняпро на дзве няроўныя і неаднолькавыя па рэльефу часткі. Правабярэжная частка ўяўляе сабой паката-ўзгорчатае плато, якое абрываецца крутым уступам у даліне Дняпра. Левабярэжная частка горада размешчана ў даліне ракі Дняпро, на яго пойменай тэрасе. У тэктанічных адносінах тэрыторыя горада размешчана ў межах Маскоўскай упадзіны.

Даледавіковыя асадачныя пароды выходзяць на дзённую паверхню ў агаленні рэк у выглядзе чацвярцічных адкладанняў. Яны з'яўляюцца ападкамі марэй палеазойскай і мезазойскай эр, неаднаразова пакрываўшых сучасную тэрыторыю Магілёўшчыны. Карэнныя пароды ў межах горада залягаюць пад моцнай тоўшчаю чацвярцічных адкладанняў.

З чацвярцічнымі адкладаннямі звязана наяўнасць ў наваколлях Магілёва карысных выкапняў: лесавідныя і альвіальныя суглінкі, якія ідуць на выраб цэглы. Пад суглінкамі ляжаць пяскі, якія змяшчаюць жвір, здабываемы для патрэб будаўніцтва. Валуны, якія знаходзяцца ў пясках, служаць для пакрыцця дарог. Кварцавыя пяскі з'яўляюцца цудоўнай сыравінай для вытворчасці шкла, сілікатнай цэглы, бетону. У мелавых адкладаннях сустракаюцца фасфарыты. У пойме Дняпра, паблізу Палыкавіч, маюцца значныя залежы балотных жалезных руд[13].

Гідрагарфія і гідралогія

рака Дубравенка

На тэрыторыі горада цякуць з поўначы на поўдзень і ўпадаюць у Дняпро справа невялікая рака Дубравенка (з прытокам Струшня) і ручай Дзебра. Дубравенка бярэ пачатак у раёне в. Купелы, на поўначы ад Магілёва цячэ паралельна Дняпру. Пасля Пячэрска Дубравенка ўступае ў межы Магілёва. Тут рака працякае па старой добра распрацаванай даліне, шырынёй да 150 м. Крутыя схілы карэннага берага паднімаюцца на 18—20 м, прарэзаны шматлікімі ярамі. Русла ракі моцна меандыруе і падмывае карэнныя берагі. Паблізу вусця схілы Дубравенкі маюць шматлікія сляды аплывін і апоўзняў. У цяперашні час гэтыя працэсы тармозяцца ненатуральнымі насаджэннямі дрэў і кустоў, ці тэхнічным спосабам (забіўка свай, цэментаванне водаатводаў і г. д.). Зімою рака амаль не памяньшае свой дэбет, замярзае толькі ў самыя моцныя маразы, ды і то не цалкам, заўсёды застаюцца праталіны. Пры паслабленні марозу ўтвораны лёд зноў растае, паводкі на Дубравенцы звычайна праходзяць хутка, за некалькі дзён. Пасля таго, як выйдзе з берагоў Днепр, Дубравенка ў нізоўях амаль спыняе цячэнне, яе падпіраюць воды Дняпра. Струшня — прыток Дубравенкі, які пачынаецца 2 вытокамі ў раёне станцыі Магілёў ІІ з невялікіх лагчын. У межах горада даліна ракі мае крутыя схілы і шырыню днішча 5—7 м. Ніжэй элеватара ў Струшню справа ўпадае ручай, пасля чаго пачынаецца яго пастаянны вадаток, які хутка расце за кошт крыніц. Набліжаючыся да вусця, даліна Струшні прыкметна пашыраецца і ўступае ў крутыя, моцна расчлянёныя схілы, зложаныя рыхлымі пародамі, схільнымі да працэсаў апоўзняў і асыпкаў. Дзебра — правы прыток Дняпра. Цалкам працякае ў межах горада. Пачынаецца ў раёне станцыі Магілёў ІІІ з плоскай лагчыны, дзе калісьці было балота. На ўсім працягу даліна Дзебры добра выражана. Схілы крутыя, зложаны рыхлымі пародамі, моцна расчлянёныя і зрэзаны ярамі.

Азёры для наваколля Магілёва мала характэрны. Маюцца ненатуральныя сажалкі — Пашкаўская і Любужская[14].

У 6 км на паўночны ўсход ад Магілёва са шчыліны здабываюць сульфатна-хларыдныя, кальцыева-натрыевыя воды сярэдняй мінералізацыі, рэкамендаваны для пітнага лячэння страўнікава-кішэчных захворванняў. У 15 км на паўднёвы захад ад Магілёва здабываюць сульфатныя магніева-кальцыевыя маламінералізаваныя воды. Выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых сталовых пры страўнікава-кішэчных захворваннях. У 5 км на поўнач ад Магілёва здабываюцца маламінералізаваныя сульфатныя магніева-кальцыевыя воды[15]

Клімат

Клімат Магілёва
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,8 12,9 19,8 29,1 32,0 33,0 36,3 36,8 30,6 25,5 14,5 10,9 36,8
Сярэдні максімум, °C −3 −2,5 3,0 12,0 18,6 21,5 23,6 22,7 16,7 9,9 2,3 −2 10,2
Сярэдняя тэмпература, °C −5,3 −5,5 −0,8 6,7 12,9 16,1 18,1 17,0 11,6 6,0 −0,1 −4,2 6,0
Сярэдні мінімум, °C −7,8 −8,5 −4,2 2,0 7,3 10,8 12,7 11,6 7,1 2,6 −2,3 −6,6 2,1
Абсалютны мінімум, °C −37,3 −34,7 −35 −17,7 −4,4 −0,7 3,0 0,9 −4,8 −14,8 −23,5 −33,4 −37,3
Норма ападкаў, мм 39 34 39 41 53 75 81 65 55 54 45 41 622
Крыніца: Надвор'е і Клімат

Клімат Магілёва ўмеранна-кантынентальны. Больш 100 дзён без сонца за год. У сярэднім у зімовым месяцы 17—20 дзён без сонца. Найбольш халодны месяц — студзень. Вясна пачынаецца ў канцы сакавіка, калі сярэднесутачная тэмпература паветра становіцца плюсавой. Лета цёплае, сонечнае. Дажджы ў асноўным ліўневыя, недаўгачасовыя. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца — ліпеня — +18 градусаў, у чэрвені і жніўні на 1,5 градуса ніжэй, чым у ліпені. Усяго ў летнія месяцы ў сярэднем бывае 22 гарачыя дні з сярэднесутачнай тэмпературай вышэй +20 градусаў. Восень пачынаецца пры пераходзе сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +10 градусаў (22 верасня) да меньшага значэння і завяршаецца пры пераходзе праз 0 градусаў (14 лістапада). У першай палове восені шмат сонечных дзён, для другой паловы найбольш характэрна пахмурнае надвор'е з зацяжнымі імжачымі дажджамі.

Для Магілёва, як і для ўсёй Беларусі, характэрна высокая адносная вільготнасць, якая з кастрычніка па сакавік перавышае 80 % і такой застаецца ў начныя часы астатніх месяцаў, толькі днём паніжаецца да 50—60 %. Усяго за год у горадзе бывае 134 вільготныя дні (з вільготнасцю больш 80 %) і толькі 12 сухіх (вільготнасць хаця бы на кароткі час роўна ці ніжэй 30 %). 62 % часу года над горадам захоўваецца пахмурнае неба, 22 % — яснае. У астатні час пануе пераменная воблачнасць. У сярэднім за год выпадае 679 мм ападкаў, адзначаецца 182 дні з ападкамі. 2/3 выпадаючых ападкаў прыходзіцца на красавік — кастрычнік. З агульнай колькасці ападкаў 72 % выпадае ў вадкім відзе, 15 % — у цвёрдым і 13 % — у змешаным.

Сярэдняя шматгадовая велічыня атмасфернага ціску ў раёне метэаралагічнай станцыі Магілёў 745 мм рт. сл. (993 гПа). Змяненні ціску на працягу года невялікія. Са змяненнем ціску звязана ўзмацненне ветру. Вятры ўсіх напрамкаў амаль раўнападобныя, у халодны перыяд года некалькі пераважаюць паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія, летам — паўночна-заходнія, восенню — заходнія. Максімальная хуткасць ветру — 25—30 м/с. Туманы бываюць 65 дзён за год[16].

Прырода

Тыповы прадстаўнік магілёўскай арнітафаўны — верабей палявы

У Магілёве і наваколлі жывуць 200 відаў пазваночных, з якіх 25 млекакормячых, каля 100 птушак, больш 20 відаў рыб, 8 земнаводных, 3 віды паўзуноў, а таксама больш 300 відаў беспазванковых[17]. Сярод млекакормячых лесапарку сустракаюцца вавёрка, крот, вожык, на ўскраінах горада сустракаецца заяц, вядомы выпадкі заходу ў горад лася, янотападобнага сабакі. З драпежнікаў сустракаюцца гарнастай, чорная тхара, ласка. Часам у межах горада на вадаёмах паяўляюцца бабры. Шматлікія пацукі (чорны і шэры), мышы (хатняя, палявая, лясная), палёўка (рыжая, звычайная).

Багатая арнітафауна. Па колькасці асобін першае месца належыць вераб'ям (палявы, дамавы), часцей сустракаюцца галкі, гракі, вароны, сарокі, сініцы, шпакі, сустракаецца голуб шызы, на пойменных азёрах-старыцах — вадаплаўныя. Зімою ў горад прылятаюць сойкі, снягіры, свістаці. У парках і садах прабываюць: дрозд-рабіннік, зяблік, мухалоўка-стракатка, салавей, канаплянка, зелянушка, садавая слаўка, шчыгол, гарыхвостка. У наваколлі горада гняздуюцца белы бусел, палявы жаваранак, зязюля, круцігалоўка, у пойме Дняпра — чайка звычайная, берагавая ластаўка, пліска белая, кнігаўка і іншыя пароды[18].

Рыбы прадстаўлены некалькімі сем'ямі. Пераважаюць карпавыя: плотка, верхаводка, лешч, карась, ялец. Сустракаюцца акунь, шчупак, галец.

З паўзуноў і земнаводных водзяцца вужы, яшчаркі, жабы, рапухі.

У горадзе і наваколлі сустракаюцца прадстаўнікі жывёльнага свету, якія занесены ў Чырвоную кнігу і патрабуюць аховы. З адзначаных для Магілёўшчыны ахоўваемых жывёл у прыгараднай зоне могуць сустракацца: з млекакормячых — барсук; з птушак — чорнаваллёвая гагара, звычайны зімародак, звычайная пустальга, шэры саракуш; з земнаводных і паўзуноў — балотная чарапаха, мядзянка; з рыб у Дняпры і яго прытоках — рыбец, вусач; з насякомыхматылі.

Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел

Магілёў падзяляецца на 2 адміністрацыйныя раёны: Ленінскі і Кастрычніцкі. Цэнтральны раён скасаваны ў 2003 годзе

Ленінскі раён горада Магілёва быў заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР, згодна якому ў горадзе было створана два раёны — Ленінскі і Кастрычніцкі. У 1979 годзе Ленінскі раён даў нараджэнне яшчэ адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы — Цэнтральнаму раёну.

Плошча Ленінскага раёна— 24,9 км², у тым ліку каля 500 га зялёных насаджэнняў, у прыватнасці — Пячэрскі лесапарк. Колькасць жыхароў раёна згодна перапісу 1999 г.- 95958 чалавек. У раёне размешчана 22 прамысловых прадпрыемствы. Яго эканоміка прадстаўлена наступнымі галінамі: машынабудаванне, прыборабудаванне, дрэваапрацоўчая вытворчасць, лёгкая і харчовая прамысловасць і інш. Да паслуг жыхароў раёна — Дом спорту, спорткомплекс "Лакаматыў", фізкультурна-аздараўляльны камбінат, 23 спартыўных залы, 3 басейны і г. д. Вельмі папулярныя масавыя святы, якія праходзяць на стадыёне "Лакаматыў". У Ленінскім раёне дзейнічаюць абласны тэатр лялек, Цэнтр культуры і дасуга, два Домы культуры, 6 клубаў, 11 творчых калектываў, працуе дзіцячая школа мастацтваў, музыкальная школа, 5 масавых бібліятэк і ведамасныя бібліятэкі і інш[19].

7 снежня 1979 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савету БССР выдаў указ, згодна якому ў Магілёве стварыўся новы раён горада за кошт разбуйнення ўжо існуючых Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў: Цэнтральны. На тэрыторыі раёна знаходзіліся: Магілёўскі ўніверсітэт імя А. Куляшова, Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут, педагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 6 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 7 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, 17 школ; абласны драматычны тэатр і 3 кінатэатры; 5 музеяў; касцёл св. Станіслава (18 ст.), жаночы манастыр (17—18 стст.), архіерэйскі і архіепіскапскі палацы (18 ст.). На тэрыторыі раёна існуе больш 35 прадпрыемстваў: завод "Зеніт" па вытворчасці апаратуры высокачастотнай сувязі, завод "Электрарухавік", Магілёўская фабрыка марожанага, ПКФ "Валеры", адкрытае акцыянернае таварыства "Лента" і інш[20]. Раён скасаваны ў 2003 годзе.

Кастрычніцкі раён г. Магілёва быў таксама заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

У 80-я гады пачалося жыллёвае будаўніцтва для хімікаў. У раёне сканцэнтравана больш паловы прамысловага і тэрытарыяльнага патэнцыялу Магілёва. Два прадпрыемствы Кастрычніцкага раёну — вытворчае аб'яднанне "Хімвалакно" і сумеснае прадпрыемства "Белпак" — выконваюць 77 % прадукцыі раёна, а разам з аўтазаводам імя С. Кірава і мясакамбінатам — 90 %. Гэтыя прадпрыемствы вызначаюць палажэнне не толькі ў раёне, але і ў горадзе ў цэлым. Акрамя гэтага, у раёне маецца яшчэ 27 прадпрыемстваў — аўтобусны парк, АП "Вольт" і інш. Працуе больш 30 магазінаў, бібліятэкі, дзіцячы парк, кінатэатры: "Ветразь", "Космас", Палац культуры "Хімвалакно", "Лядовы палац", Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Сучасны Гуманітарны Інстытут[21].

Эканоміка

Буйны прамысловы цэнтр. Дзейнічае больш 60 прадпрыемстваў машынабудавання, металаапрацоўкі, металургіі (Магілёўскі аўтамабільны завод ім. С. Кірава, завод «Магілёўліфтмаш», Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш», завод «Электрарухавік», металургічны завод), хімічнай («Магілёўхімвалакно»), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Горад здаўна вядомы як буйны цэнтр рамёстваў і мастацкіх промыслаў.

Магілёў — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы: «Магілёў», «Турыст», «Космас-Корт», «Кім», «Ліра», «Севяранка», «Сігнал», гасцініца ААТ «Магілёўхімвалакно».

Таксама створана СЭЗ Магілёў.

Транспарт

У Магілёве працуюць аўтавакзал, чыгуначныя станцыі Магілёў 1, Магілёў 2, Магілёў 3, Лупалава.

Паблізу горада размешчаны аэрапорт Магілёў.

Культура

Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Магілёўскі музей этнаграфіі, Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, Магілёўскі абласны мастацкі музей, Магілёўскі мастацкі музей В. Бялыніцкага-Бірулі, УК «Музей гісторыі Магілёва».

Тэатры: Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Магілёўскі абласны тэатр лялек. З 1990-х у Магілёве праводзяцца міжнародныя фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», эстрадны «Залаты шлягер» і інш. З 2006 года праводзіцца маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт».

У горадзе маецца 5 музеяў: Магілёўскі абласны краязнаўчы музей,Магілёўскі абласны мастацкі музей, Музей Бялыніцкага-Бірулі, Музей этнаграфіі, Музей гісторыі горада.

Выдатныя мясціны

Магілёўскі Станіславаўскі касцёл на паштовай марцы

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Страница председателя Праверана 20 лістапада 2022.
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Вынікі перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году
  4. Шаблон:Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі С. 237.
  5. Легенды аб заснаванні Магілёва на Магілёўскі гарвыканкам
  6. Ігар Марзалюк, Алена Марзалюк. Магілёў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 243.
  7. Ігар Марзалюк, Алена Марзалюк. Магілёў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 243—244.
  8. Сімволіка. Гербы края на Магілёўская абласная бібліятэка
  9. а б в г д Ігар Марзалюк, Алена Марзалюк. Магілёў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 244.
  10. В. Б. Караткевіч, Т. І. Чарняўская. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988]. С. 44—50.
  11. Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 294.
  12. Магілёў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  13. Физико-географические условия и особенности города // Климат Могилёва. — Л., 1982. — С. 5—8.
  14. Поверхностные воды // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 10.
  15. Гидрогеология месторождений полезных ископаемых // Кудельский, А. В. Подземные воды Беларуси / Кудельский А. В., Пашкевич В. И., Ясовеев М. Г. — Мн., 1998. — С. 222—235.
  16. Общая характеристика климата Могилёва // Климат Могилёва. — Л., 1982. — С. 120—127.
  17. Животный мир // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 11—12.
  18. Птушкі паркаў і садоў Магілёўшчыны. Іх ахова // Радзімазнаўства. — Магілёў, 1992. — Вып. 6. — С. 163
  19. Ленинский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 207—208
  20. Центральный район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 436—437.
  21. Октябрьский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 316—317

Літаратура

Спасылкі