Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
tagged isolated of cluster сірата0. |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Музей |
|||
⚫ | '''Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»''' — створаны [[31 снежня]] [[1986]] г. ў г.[[Заслаўе]] паводле пастановы Савета Міністраў БССР на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка (заснаваны ў 1967 г.). Музеем-запаведнікам кіравалі Т.Г.Гаранская, A.M.Калбаска, Т.С.Скрыпчанка, А.М.Краснова, А.К.Рак, А.Л.Строганаў, А.П.Харак. З 2005 г. дырэктар М.М.Паграноўскі. |
||
|назва = Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» |
|||
|sort = Заслаўе |
|||
|арыгінал = |
|||
|выява = |
|||
|памер = |
|||
|подпіс = |
|||
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec = |
|||
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec = |
|||
|region = |
|||
|CoordScale = |
|||
|профіль = комплексны |
|||
|дата=31 снежня |
|||
|заснаваны =1986 |
|||
|падпарадкаваны = упраўленне культуры Мінаблвыканкама. |
|||
|месцазнаходжанне=[[Мінская вобласць]], [[горад Заслаўе|г. Заслаўе]], вул. Рынкавая, 1, 223036 |
|||
|наведвальнікі = |
|||
|фонд = 11 976 |
|||
|агульная плошча =1961,7 |
|||
|выставачная плошча=535,19 |
|||
|плошча запаснікаў =500 |
|||
|дырэктар = М. М. Паграноўскі |
|||
|праезд = |
|||
|тэлефон = (+ 017) 544-11-70, 544-11-52 |
|||
|адкрыты = 9.00–17.00, акрамя панядзелка |
|||
|білет = |
|||
|спасылка = |
|||
|Commons = |
|||
}} |
|||
⚫ | '''Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»''' — створаны [[31 снежня]] [[1986]] г. ў г.[[Заслаўе]] паводле пастановы [[Савет Міністраў БССР|Савета Міністраў БССР]] на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка (заснаваны ў 1967 г.). Музеем-запаведнікам кіравалі Т. Г. Гаранская, A. M. Калбаска, Т. С. Скрыпчанка, А. М. Краснова, А. К. Рак, А. Л. Строганаў, А. П. Харак. З [[2005]] г. дырэктар М. М. Паграноўскі. |
||
Прадстаўляе складаную сістэму гістарычна, тэматычна і функцыянальна аб'яднаных паміж сабой аб'ектаў і ахоўных тэрыторый. Ахоўная зона плошчаю 113 га уключае Заслаўскі замак (гарадзішча «Вал») з былым кальвінскім зборам 2-й палавіны 16 — пачатку 17 ст. (у 19 — пачатку 20 ст. і з 1990 г. Спаса-Праабражэнская царква), гарадзішча «Замэчак» (летапісны Ізяслаў) 10—11 ст., курганныя могільнікі 10 — 11 ст., касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1774), рэшткі сядзібы Заслаў 17—19 ст. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца музейна-выставачны комплекс, этнаграфічны комплекс «Млын», музей «Дот» і дзіцячы Музей міфалогіі і лесу. |
Прадстаўляе складаную сістэму гістарычна, тэматычна і функцыянальна аб'яднаных паміж сабой аб'ектаў і ахоўных тэрыторый. Ахоўная зона плошчаю 113 га уключае [[Заслаўскі замак]] ([[гарадзішча «Вал»]]) з [[Спаса-Праабражэнская царква, Заслаўе|былым кальвінскім зборам]] 2-й палавіны 16 — пачатку 17 ст. (у 19 — пачатку 20 ст. і з 1990 г. Спаса-Праабражэнская царква), [[гарадзішча «Замэчак»]] (летапісны Ізяслаў) 10—11 ст., курганныя могільнікі 10 — 11 ст., [[касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Заслаўе|касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] (1774), рэшткі [[сядзіба Заслаў|сядзібы Заслаў]] 17—19 ст. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца музейна-выставачны комплекс, [[этнаграфічны комплекс «Млын»]], [[музей «Дот»]] і дзіцячы [[Музей міфалогіі і лесу]]. |
||
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 11 976 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4561 адзінку. Плошча экспазіцыі 503 м², выставачнай залы — 131 м². |
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 11 976 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4561 адзінку. Плошча экспазіцыі 503 м², выставачнай залы — 131 м². |
||
Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак з раскопак на тэрыторыі горада і яго наваколля (1967-86 гг.), ткацтва, керамікі і шкла, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод найбольш цікавых экспанатаў калекцыя маляваных дываноў, якая налічвае 130 адзінак, з іх 30 зроблены Я.Драздовічам. У калекцыі жывапісу і графікі захоўваецца збор мастацкіх твораў В.Маркаўца, В. |
Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак з раскопак на тэрыторыі горада і яго наваколля (1967-86 гг.), ткацтва, керамікі і шкла, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод найбольш цікавых экспанатаў калекцыя маляваных дываноў, якая налічвае 130 адзінак, з іх 30 зроблены Я.Драздовічам. У калекцыі жывапісу і графікі захоўваецца збор мастацкіх твораў [[В. Маркавец|В. Маркаўца]], [[В. Сташчанюк]]а, [[Г. Вашчанка|Г. Вашчанкі]] і інш. |
||
Музейна-выставачны комплекс адкрыты для наведвання ў [[1992]] г. У зале [[габелен]]аў прадстаўлены творы беларускіх мастакоў В. |
Музейна-выставачны комплекс адкрыты для наведвання ў [[1992]] г. У зале [[габелен]]аў прадстаўлены творы беларускіх мастакоў [[В. Дзёмкіна]]й і [[Ю. Піскун]]а «Рагнеда», «Полацкія званы» (абодва 1991 г.), «Малітва» (1992 г.). Тэма гісторыі [[Полацкае княства|Полацкага княства]] і Заслаўя перадаецца праз вобразы [[Рагнеда|Рагнеды]] і [[Ізяслаў Полацкі|Ізяслава]]. Зала «Музыка вячорак» знаёміць з музычнай культурай беларускіх вёсак і мястэчак. Экспануюцца музычныя інструменты, сабраныя з усёй Беларусі і аб'яднаныя ў вясельныя гурты: [[гармонік]]і, [[цымбалы]], [[скрыпка|скрыпкі]], [[жалейка|жалейкі]], [[бубен|бубны]]. У выставачнай зале праводзяцца часовыя абменныя выстаўкі з фондаў музеяў і прыватных творчых майстэрняў Беларусі. |
||
== музей «Млын» == |
== музей «Млын» == |
Версія ад 22:32, 18 красавіка 2013
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» | |
---|---|
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1986 |
Падпарадкаванасць | упраўленне культуры Мінаблвыканкама. |
Месцазнаходжанне | Мінская вобласць, г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 1, 223036 |
Памеры фонду | 11 976 |
Агульная плошча | 1961,7 |
Выставачная плошча | 535,19 |
Плошча запаснікаў | 500 |
Дырэктар | М. М. Паграноўскі |
Адкрыты | 9.00–17.00, акрамя панядзелка |
zaslaue.by |
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе паводле пастановы Савета Міністраў БССР на базе Заслаўскага гісторыка-археалагічнага запаведніка (заснаваны ў 1967 г.). Музеем-запаведнікам кіравалі Т. Г. Гаранская, A. M. Калбаска, Т. С. Скрыпчанка, А. М. Краснова, А. К. Рак, А. Л. Строганаў, А. П. Харак. З 2005 г. дырэктар М. М. Паграноўскі.
Прадстаўляе складаную сістэму гістарычна, тэматычна і функцыянальна аб'яднаных паміж сабой аб'ектаў і ахоўных тэрыторый. Ахоўная зона плошчаю 113 га уключае Заслаўскі замак (гарадзішча «Вал») з былым кальвінскім зборам 2-й палавіны 16 — пачатку 17 ст. (у 19 — пачатку 20 ст. і з 1990 г. Спаса-Праабражэнская царква), гарадзішча «Замэчак» (летапісны Ізяслаў) 10—11 ст., курганныя могільнікі 10 — 11 ст., касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1774), рэшткі сядзібы Заслаў 17—19 ст. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца музейна-выставачны комплекс, этнаграфічны комплекс «Млын», музей «Дот» і дзіцячы Музей міфалогіі і лесу.
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 11 976 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4561 адзінку. Плошча экспазіцыі 503 м², выставачнай залы — 131 м².
Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак з раскопак на тэрыторыі горада і яго наваколля (1967-86 гг.), ткацтва, керамікі і шкла, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод найбольш цікавых экспанатаў калекцыя маляваных дываноў, якая налічвае 130 адзінак, з іх 30 зроблены Я.Драздовічам. У калекцыі жывапісу і графікі захоўваецца збор мастацкіх твораў В. Маркаўца, В. Сташчанюка, Г. Вашчанкі і інш.
Музейна-выставачны комплекс адкрыты для наведвання ў 1992 г. У зале габеленаў прадстаўлены творы беларускіх мастакоў В. Дзёмкінай і Ю. Піскуна «Рагнеда», «Полацкія званы» (абодва 1991 г.), «Малітва» (1992 г.). Тэма гісторыі Полацкага княства і Заслаўя перадаецца праз вобразы Рагнеды і Ізяслава. Зала «Музыка вячорак» знаёміць з музычнай культурай беларускіх вёсак і мястэчак. Экспануюцца музычныя інструменты, сабраныя з усёй Беларусі і аб'яднаныя ў вясельныя гурты: гармонікі, цымбалы, скрыпкі, жалейкі, бубны. У выставачнай зале праводзяцца часовыя абменныя выстаўкі з фондаў музеяў і прыватных творчых майстэрняў Беларусі.
музей «Млын»
Цэнтральным аб'ектам этнаграфічнага комплекса музея-запаведніка з'яўляецца музей «Млын». Адкрыты для наведвання ў 1990 г. пасля рэстаўрацыі паравога млына. Уяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак, пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага гараджаніна. Побач з млынам размешчаны музей «Хата завозніка», на месцы, дзе яна стаяла ў пачатку 20 ст. У памяшканнях узноўлены інтэр'еры пачатку 20 ст. У сенцах знаходзяцца невялікая печ, вуглавая шафа, паліцы з керамічным, медным і латунным посудам, стол з самаварам, падвесны рукамыйнік. На сценах вісяць бурносы (зімовая вопратка з саматнага сукна), а таксама прыстасаванні конскай вупражы. У белым пакоі знаходзяцца кафляная печ, палаці з сеннікамі, канапа і нямецкі маятнікавы гадзіннік, на покуці — абвіты ручніком абраз, падлога заслана дашчаным мостам, сцены атынкаваны і пабелены. Драўляны свіран ля млына стаіць на каменным падмурку. Яго галоўны фасад уяўляе сабой галерэю з балконам, парэнчы ўпрыгожаны разьбой. Унутры, уздоўж сцен, цягнуцца засекі для збожжа. Састаўной часткай гаспадарчага комплексу з'яўляецца музей «Кузня», размешчаны ў будынку, перавезеным з в.Камень Валожынскага раёна (1994). Інтэр'ер складаецца з горана, мяхоў, калоды з аднарогай накавальняй, ручнога тачыльнага і свідравальнага станкоў, шматлікіх інструментаў: малаткоў, абцугоў, разакоў і прабойнікаў. Побач з кузняй загон для коней. Тут жа на зямлі ляжыць жорнападобны камень — гбала, прыстасаваны для набіўкі на драўляныя колы калёс жалезных абручоў.
музей «Дот»
З ваенна-інжынернымі збудаваннямі ўздоўж заходняй мяжы СССР у перадваенны перыяд (1932-34 гг.) знаёміць музей «Дот» у ваколіцы Заслаўя (2004). Трохамбразурны агнявы пункт быў узброены 3 станковымі кулямётамі «максім» на спецыяльных станках з цэнтральнай сістэмай ахаладжэння і адным ручным кулямётам сістэмы Дзегцярова.
Беларусі дзіцячы Музей міфалогіі і лесу
У 2005 г. на базе музея-запаведніка адкрыўся першы ў Беларусі дзіцячы Музей міфалогіі і лесу. Экспазіцыя складаецца з 2 частак — зоны «рэальнага» лесу, дзе прадстаўлены чучалы зайца-русака, рабчыка, янотападобнага сабакі, куніцы, вавёркі, канюка звычайнага, сойкі, дразда-рабінніка, дразда пеўчага, сініцы, ластаўкі, і міфалагічнай зоны, кампазіцыйнымі цэнтрамі якой з'яўляюцца скульптуры ваўкалака, ляснога дзядка, лесавіка, вадзяніка і дамавіка. Усе персанажы размешчаны ў характэрным для іх асяродку. Выкарыстаны тэатральны прыём каляровага падсвечвання і гукавое суправаджэнне экскурсій.