Піньінь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Сістэмы транскрыпцыі кітайскіх іерогліфаў}} '''Піньі{{subst:націск}}нь''' ({{lang-zh|拼音}}, ''pīnyīn''; б...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:13, 22 красавіка 2013

Сістэмы транскрыпцыі кітайскіх іерогліфаў
 
Путунхуа
Лацінкай

Кірыліцай

Іншае

Кантонская
Лацінкай
  • Ютпхін
  • Ельская
  • Ганконская традыцыйная
  • Інстытута мовы ў адукацыі (SCP)
  • Кірыліцай

    Фуцзяньская
    Лацінкай
  • Pe̍h-ōe-jī
  • Піньі́нь (кіт.: 拼音, pīnyīn; больш афіцыйна: 汉语拼音, Hànyǔ pīnyīn, Ханьюй піньінь, гэта значыць «Запіс гукаў кітайскай мовы») — сістэма раманізацыі для кітайскай мовы. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы (КНР) піньінь мае афіцыйны статус[1]. З 1 студзеня 2009 г. піньінь стаў афіцыйным стандартам раманізацыі на Тайвані[2][3]. У ліпені 2009 г. прэзідэнт астраўной дзяржавы Ма Інцзю на паседжанні Форума па эканоміцы, гандлю і культуры паміж бакамі Тайваньскага праліва (г. Чанша, правінцыя Хунань) прапанаваў таксама перайсці на спрошчаныя іерогліфы.

    Піньінь быў прыняты ў 1958 г.[1], з 1979 ён выкарыстоўваецца ва ўсім свеце ў якасці афіцыйнай лацінскай транскрыпцыі імёнаў і назваў з КНР. Яна замяніла транскрыпцыі Уэйда—Джайлза і чжуінь, якія існавалі раней.

    Транскрыпцыя была ўхвалена Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO) у якасці асноўнай лацінскай транскрыпцыі кітайскай мовы.

    У піньіне выкарыстоўваюцца ўсе літары лацінскага алфавіту, акрамя V, і дададзена літара Ü (u-умляўт; пры ўводзе ў камп'ютар літара V можа выкарыстоўвацца замест Ü). Абазначэнне тонаў у піньіне прадугледжана з дапамогай надрадковых знакаў. Звычайна іх пішуць толькі ў навучальнай літаратуры. У слоўніках нумар тону часам указваецца за словам, запісаным піньінем, напрыклад: dong2 або dong² (= dóng).

    Ссылки

    1. а б Pinyin celebrates 50th birthday. Сіньхуа (11 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 20 верасня 2008.
    2. Hanyu Pinyin to be standard system in 2009. Taipei Times (18 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 20 верасня 2008.
    3. Gov't to improve English-friendly environment. The China Post (18 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 20 верасня 2008.