Публіцыстычны стыль: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2469603 (translate me) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
==Марфалогія== |
==Марфалогія== |
||
Марфалогія публіцыстычнага стылю не дае яркіх узораў стылістычнай замацаванасці. У ім шырока выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, іншамоўныя |
Марфалогія публіцыстычнага стылю не дае яркіх узораў стылістычнай замацаванасці. У ім шырока выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, іншамоўныя [[суфікс]]ы. Прыватнай асаблівасцю публіцыстычнага стылю з'яўляецца выкарыстанне назоўнікаў у форме множнага ліку, якія не абазначаюць колькасць: пошукі, перагаворы, улады, часта выкарыстоўваюцца інфінітывы, дзеясловы загаднага ладу. |
||
==Сінтаксіс== |
==Сінтаксіс== |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
* [[Літаратурная мова]] |
* [[Літаратурная мова]] |
||
{{Функцыянальныя стылі маўлення}} |
|||
[[Катэгорыя:Мовазнаўства]] |
|||
[[Катэгорыя:Функцыянальныя стылі маўлення]] |
Версія ад 23:21, 23 красавіка 2013
Публіцыстычны стыль - сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання шырокай сферы грамадскіх зносін: палітыка-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную, спартыўную і г.д. Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах, якія цесна ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцця (на радыё дыктары чытаюць надрукаваны тэкст). Асноўныя функцыі гэтага стылю - паведамленне і ўздзеянне.
Падстылі
- Газетна-публіцыстычны стыль;
- Агітацыйны;
- Масава-палітычны;
- Палітыка-ідэалагічны.
У газетна-публіцыстычным падстылі ўздзеянне, перакананне выступаюць як галоўная функцыя мовы, прычым уздзеянне мае канцэнтраваны, падкрэслена агітацыйны характар. Таму выкарыстанне моўных сродкаў у газеце вызначаецца ў значнай меры іх сацыяльна-ацэначнымі якасцямі і магчымасцямі з пункту гледжання эфектыўнага ўздзеяння на масавую аўдыторыю.
Асноўныя рысы
- Эканомія моўных сродкаў, лаканічнасць выкладання пры інфарматыўнай насычанасці.
- Адбор моўных сродкаў з устаноўкай на іх даходлівасць. Асновай лексікі з'яўляецца нейтральная і кніжная. Значную яе частку складае грамадска-палітычная, а таксама разнастайныя тэрміны, якія часта пераасэнсоўваюцца для патрэб публіцыстыкі (манеўры дыпламатыі, сяброўская атмасфера).
- Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў, клішэ. Гэта спрыяе эканоміі намаганняў і часу, з'яўляецца палёгкай для камунікацыі. Аднак іншы раз клішэ пераўтвараюцца ў штампы і губляюць сваю першапачатковую вобразнасць (працаўнікі палёў, людзі ў белых халатах, белае золата). Асноўнай прычынай пераўтварэння сродкаў у клішэ з'яўляецца стандартызацыя, частая паўтараемасць вобразнага сродку з-за недастатковай маўленчай культуры журналістаў (пастаянная прапіска).
- Жанравая разнастайнасць і звязаная з гэтым разнастайнасць стылістычнага выкарыстання моўных сродкаў: мнагазначнасці слова, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, рэсурсаў словаўтварэння (аўтарскія неалагізмы).
- Сумяшчэнне рыс публіцыстычнага стылю з рысамі іншых стыляў (навуковым, афіцыйна-дзелавым, мастацкім, размоўным).
- Выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў мовы, у прыватнасці сродкаў стылістычнага сінтаксісу (рытарычнае пытанне, паралелізм будовы, паўторы, інерсія). Шырокае ўжыванне ў ім ацэначных слоў, прыказак, прымавак, афарызмаў.
Паколькі публіцыстычнае маўленне звернута да шматлікай аўдыторыяй, яно павінна быць правільным, у ім не павінна быць дыялектызмаў, вузкаспецыяльных тэрмінаў, вялікай колькасці запазычаных слоў.
Марфалогія
Марфалогія публіцыстычнага стылю не дае яркіх узораў стылістычнай замацаванасці. У ім шырока выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, іншамоўныя суфіксы. Прыватнай асаблівасцю публіцыстычнага стылю з'яўляецца выкарыстанне назоўнікаў у форме множнага ліку, якія не абазначаюць колькасць: пошукі, перагаворы, улады, часта выкарыстоўваюцца інфінітывы, дзеясловы загаднага ладу.
Сінтаксіс
У асноўным кніжны, са складанымі разгорнутымі канструкцыямі, іншы раз выкарыстоўваюцца элементы размоўнага сінтаксісу - эліпсіс - бездзеяслоўныя фразы:
Наш дэвіз - якасць.
Часта сустракаюцца намінатыўныя сказы, далучальныя канструкцыі, парцэляцыя, якая заключаецца ў чляненні сказаў, пры якой змест выказвання рэалізуецца не ў адной, а ў другой ці некалькіх інтанацыйна-сэнсавых маўленчых адзінках, размешчаных адна за другой пасля паўзы:
Пасля абеду прыйшлі госці. Нечаканыя. Незапрошаныя.