Лукойл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old:Лукойл
 
tagged isolated of cluster сірата0.
Радок 43: Радок 43:
{{ММВБ10}}
{{ММВБ10}}
{{Склад індэксу MSCI Russia}}
{{Склад індэксу MSCI Russia}}

{{Ізаляваны артыкул}}


[[Катэгорыя:Лукойл]]
[[Катэгорыя:Лукойл]]

Версія ад 10:20, 30 красавіка 2013

«Лукойл»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы
Заснаванне 1991
Заснавальнікі «Лангепаснафтагаз», «Урайнафтагаз», «Кагалымнафтагаз»
Размяшчэнне Масква (Расія)
Ключавыя постаці Валерый Грайфер, Вагіт Алекпераў  (англ.)
Галіна Нафтагазавая прамысловасць  (англ.)
Прадукцыя Нафта, нафтапрадукты?! і прыродны газ
Уласны капітал
  • 4,52 трлн ₽ (2021)[1]
Абарот $139,2 млрд (2012)
Аперацыйны прыбытак $18,6 млрд (2011)
Чысты прыбытак $11 млрд (2012)
Актывы
  • 6,86 трлн ₽ (2021)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 101 000 чал. (2019)[2][3]
Аўдытар «КПМГ»
Даччыныя кампаніі LUKoil-Avia[d], Teboil[d], Lukoil-Bulgaria[d], Lukoil Serbia[d] і ЛУКОЙЛ Беларусія[d]
Сайт www.lukoil.ru

«Лукойл» — расійскае нафтавае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе. Ажыццяўляе здабычу, пастаўку і перапрацоўку сырой нафты, гуртовы і рознічны збыт нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу, наліўных і фасаваных алеяў праз уласныя нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку.

Гісторыя

У лістападзе 1991 года адбылося заснаванне нафтавага канцэрну  (англ.) «Лангепас-Урай-Кагалым-Нафтагаз». 5 красавіка 1993 г. канцэрн ператварылі ў акцыянернае таварыства «Нафтавая кампанія "Лукойл"». Назву складаюць першыя літары назваў сібірскіх гарадоў Лангепас?! (Ніжневартаўскі раён, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга?!, Цюменская вобласць, Уральская федэральная акруга?!), Урай?! (Ханты-Мансійская аўт. акр.) i Кагалым?! (Сургуцкі раён  (англ.), Ханты-Мансійская аўт. акр.), якія ўзніклі побач з нафтарадовішчамі  (англ.) і з'яўляюцца асновай сродкаў вытворчасці, і слова «ойл» (англ.: oil — нафта). У 2005 г. прадпрыемства займала 1-ае месца ў Расіі па здабычы і перапрацоўцы нафты. У 2006 г. мела 150 тыс. супрацоўнікаў, займала 2-ое месца сярод прыватных прадпрыемстваў свету па пацверджаных запасах нафты, глыбіня нафтаперапрацоўкі складала 77%. У 2008 г. з'яўлялася найбуйнейшым прыватным нафтагазавым прадпрыемствам у свеце па даказаных запасах сыравіны[4]. У 2009 г. мела 160 тыс. супрацоўнікаў[5].

Беларусь

У 1996 г. прадпрыемства адчыніла сваю рознічную сетку ў Беларусі. У 2005 г. на прадпрыемства прыпадала 11% імпарту нафты ў краіну. На 23 верасня налічвалася 39 аўтазаправачных станцыяў  (англ.) (АЗС)[6]. На 2 верасня 2006 г. прадпрыемства мела ў Беларусі звыш 50 аўтазаправак[7]. У канцы снежня 2007 г. — пачатку 2008 г. на АЗС прадпрыемства пад выглядам бензіна?! А-95 прадаваўся змяшаны з дызельным палівам?! сурагат, што прыводзіў да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў[8]. На 1 верасня 2010 г. мела ў краіне 80 АЗС, 5 нафтабазаў (агульны аб'ём захоўвання — 4 тыс. кубаметраў) і 1600 супрацоўнікаў[9]. У 2012 г. пастаўка нафты склала 4,4 млн тонаў?! (1,6 млн. т. — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 2,8 млн. т. — на наваполацкі «Нафтан»), 50% якой накіравалі на давальніцкую перапрацоўку[10].

Зноскі

  1. а б Consolidated Financial Statements IFRS 12 m 2021Lukoil, 2022. — P. 53. Праверана 2 сакавіка 2022.
  2. 2019 Annual ReportЛукойл, 2020. — С. 151. Праверана 13 сакавіка 2020.
  3. Годовой отчет Публичного акционерного общества «Нефтяная компания «ЛУКОЙЛ» за 2019 годЛукойл, 2020. — С. 311. Праверана 13 сакавіка 2020.
  4. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 25 красавіка 2013.
  5. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Зміцер Кахно. . Белтэлерадыёкампанія. Праверана 25 красавіка 2013.
  6. Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік «Лукойла» абмеркавалі перспектывы паставак расійскай нафты ў Беларусь // Звязда : Газета. — 23 верасня 2005. — № 185 (25517). — ISSN 1990-763x.
  7. Леанід Тугарын. Лукойл: энергетыка стварэння // Звязда : Газета. — 2 верасня 2006. — № 194—195. — ISSN 1990-763x.
  8. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Вячаслаў Будкевіч. . БелаПАН. Праверана 25 красавіка 2013.
  9. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Аляксей Арэшка. . БелаПАН. Праверана 25 красавіка 2013.
  10. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Таццяна Каравянкова. . БелаПАН. Праверана 25 красавіка 2013.

Спасылкі

Шаблон:Нафтавыя кампаніі Расіі Шаблон:Склад індэксу РТС Шаблон:Склад індэксу ММВБ Шаблон:ММВБ10 Шаблон:Склад індэксу MSCI Russia