Кампаніла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 15 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q1864226 на Wikidata
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q1864226 на Wikidata
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Храмавая архітэктура]]
[[Катэгорыя:Храмавая архітэктура]]


[[be-x-old:Кампаніла]]
[[en:Bell tower]]
[[en:Bell tower]]
[[hu:Harangláb (építmény)]]
[[hu:Harangláb (építmény)]]

Версія ад 14:35, 5 мая 2013

Кампаніла Джота пры саборы Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ

Кампані́ла (італ.: campanile – «званіца») — у італьянскай архітэктуры Сярэднявечча і Адраджэння квадратная (радзей круглая) у заснаванні званіца, якая стаіць як правіла асобна ад асноўнага будынка храма. Правобразам кампанілы паслужылі сярэднявечныя гарадскія вежы. Кампанілы мелі ў вышыню 4, 5 і больш паверхаў; пры гэтым вышыня паверхаў, а таксама велічыня або колькасць аконных праёмаў звычайна ўзрасталі знізу ўгару (ніжнія паверхі часта наогул былі глухімі), што стварала своеасаблівы эфект накіраванасці ўвысь.

Кампаніла сабора Святога Марка ў Венецыі

Найбольш вядомай кампанілай з'яўляецца круглая ў плане Пізанская вежа. Таксама добра вядомая кампаніла Сабора св. Марка ў Венецыі. Кампанілы пабудаваны побач са шматлікімі цэрквамі Равены. Як прыклад кампанілы можна разглядаць гадзіннікавую вежу будынка Парламента ў Лондане, (знакаміты Біг Бен), аформленую ў стылі віктарыянскай готыкі. У XX стагоддзі некалькі неагатычных кампаніл было збудавана ў ЗША і Аўстраліі, пераважна на тэрыторыі ўніверсітэцкіх кампусаў.

Спасылкі