Пражская аперацыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Пражская наступальная аперацыя''' — апошняя стратэгічная аперацыя Чырвоная Армія|Чырв...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:


Маршалу Коневу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Прагі».
Маршалу Коневу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Прагі».

{{Другая сусветная вайна}}
[[Катэгорыя:Стратэгічныя ваенныя аперацыі СССР]]

Версія ад 20:48, 5 мая 2013

Пражская наступальная аперацыя — апошняя стратэгічная аперацыя Чырвонай арміі ў Вялікай Айчыннай вайне, у ходзе якой быў вызвалены горад Прага.

Група армій «Цэнтр» колькасцю да мільёна чалавек пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Фердынанда Шорнера, выконваючы загад Гітлера, мела намер абараняцца ў раёне Прагі і ў самім горадзе, ператварыўшы яго ва «другі Берлін».

Ход баявых дзеянняў

5 мая ў Празе пачалося народнае паўстанне супраць нямецкай акупацыі. Па просьбе паўстанцаў чэхаў, дапамогу ў барацьбе з нацыстамі аказала 1-я дывізія РВА пад камандаваннем генерал-маёра Бунячэнка, якая перайшла на бок паўстанцаў. Дзеянні РВА прызнаюцца чэшскімі гісторыкамі паспяховымі. Але ў ноч на 8 мая вялікая частка ўласаўцаў пакінула Прагу, не атрымаўшы ніякіх гарантый ад кіраўнікоў паўстання адносна свайго саюзніцкага статусу. Сыход войскаў РВА ўскладніў становішча паўстанцаў.

Камандаванне савецкай арміі не ведала пра планы арміі ЗША вызваліць Прагу ад немцаў, таму на працягу тыдня пасля капітуляцыі Берліна чакала указанняў. Толькі атрымаўшы пераканаўчыя пацверджанні пра нежаданне амерыканцаў прасоўвацца на ўсход ад Пльзеня, савецкая армія накіравала асноўныя ударныя сілы ў напрамку Прагі.

9 мая 1945 года 3-я і 4-я гвардзейскія танкавыя арміі 1-га Украінскага фронту ўступілі ў Прагу. Першым у горад увайшоў танк Т-34 № 24, якім кіраваў гвардыі лейтэнант Іван Ганчарэнка, які неўзабаве загінулаў, яго імем была названая вуліца ў Празе і танк доўгі час знаходзіўся ў ваенна-гістарычным музеі Прагі.

Агульнае адступленне з Прагі частак Вермахта і СС пачалося 9 мая і хутка перарасло ў паніку, гітлераўцы кінуліся ў бок заходняй мяжы Чэхаславакіі. Часткам Чырвонай арміі і адмысловым падраздзяленням МГБ, якое дзейнічала сумесна з чэшскімі партызанамі, была пастаўлена задача перашкодзіць выхаду з акружэння частак групы армій «Цэнтр», у прыватнасці, частак СС і фармаванняў РВА. На працягу 10-13 мая ішоў пераслед нацыстаў і планамернае знішчэнне тых, хто адмаўляўся здавацца ў палон. 12 мая савецкімі салдатамі быў арыштаваны генерал Уласаў, 15-га - камандзір 1-й дывізіі РВА Бунячэнка і некаторыя афіцэры штаба дывізіі. Пры актыўнай падтрымцы чэшскіх партызан быў узяты ў палон начальнік штаба 1-й дывізіі РВА генерал Трухін.

У ноч з 11 на 12 мая паблізу дэмаркацыйнай лініі каля вёскі Слівіцэ ў ваколіцах горада Пршыбрам падчас бою (доўжыўся суткі) былі знішчаны рэшткі дывізій СС на чале з кіраўніком Упраўлення СС у Багеміі і Маравіі обергрупэнфюрэра СС графам Карлам-Фрыдрыхам фон Пюклер-Бургхаўсам. У складзе больш чым сямітысячнай групоўкі немцаў знаходзіліся рэшткі дывізій СС «Валленштайн» і «Дас Райх». Да групоўкі далучылася пэўная колькасць цывільных бежанцаў нямецкага паходжання і персаналу нацысцкіх адміністрацыйных устаноў Прагі. Дасягнуўшы дэмаркацыйнай лініі, 9 мая фон Пюклер ўступіў у перамовы з камандаваннем 3-й арміі ЗША, але атрымаў адмову ў магчымасці капітуляцыі перад амерыканцамі. Пасля гэтага на ўзгорку каля вёскі Слівіцэ эсэсаўцамі быў арганізаваны імправізаваны умацаваны лагер.

11 мая лагер фон Пюклер быў атакаваны дыверсійнай групай МГБ СССР пад камандаваннем капітана Яўгена Алесінскага. Пазней да атакі далучыліся рэгулярныя часткі Чырвонай арміі пры агнявой падтрымцы механізаваных злучэнняў 3-й арміі ЗША. Пасля агнявога налёту, у якім удзельнічалі ўстаноўкі залпавага агню «Кацюша», пачаўся франтальны штурм умацаванняў эсэсаўцаў, які скончыўся разгромам лагера і капітуляцыяй гарнізона. З сямі тысяч эсэсаўцаў было забіта каля тысячы. Сам Пюклер-Бургхаўс, адказны за генацыд савецкіх грамадзян на тэрыторыі РСФСР у 1941-1942 гг., застрэліўся.

Маршалу Коневу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Прагі».