Пражская аперацыя: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
4 байты выдалена ,  9 гадоў таму
Камандаванне савецкай арміі не ведала пра планы [[армія ЗША|арміі ЗША]] вызваліць Прагу ад немцаў, таму на працягу тыдня пасля капітуляцыі Берліна чакала указанняў. Толькі атрымаўшы пераканаўчыя пацверджанні пра нежаданне амерыканцаў прасоўвацца на ўсход ад [[Пльзень|Пльзеня]], савецкая армія накіравала асноўныя ударныя сілы ў напрамку Прагі.
 
[[9 мая]] [[1945]] года 3-я і 4-я гвардзейскія танкавыя арміі 1-га Украінскага фронту ўступілі ў Прагу. Першым у горад увайшоў танк Т-34 № 24, якім кіраваў гвардыі лейтэнант Іван Ганчарэнка, які неўзабаве загінулаўзагінуў, яго імем была названая вуліца ў Празе і танк доўгі час знаходзіўся ў ваенна-гістарычным музеі Прагі.
 
Агульнае адступленне з Прагі частак [[Вермахт]]а і [[СС]] пачалося 9 мая і хутка перарасло ў паніку, гітлераўцы кінуліся ў бок заходняй мяжы Чэхаславакіі. Часткам Чырвонай арміі і адмысловым падраздзяленням МГБ, якое дзейнічала сумесна з чэшскімі партызанамі, была пастаўлена задача перашкодзіць выхаду з акружэння частак групы армій «Цэнтр», у прыватнасці, частак СС і фармаванняў РВА. На працягу 10-13 мая ішоў пераслед нацыстаў і планамернае знішчэнне тых, хто адмаўляўся здавацца ў палон. 12 мая савецкімі салдатамі быў арыштаваны генерал Уласаў, 15-га - камандзір 1-й дывізіі РВА Бунячэнка і некаторыя афіцэры штаба дывізіі. Пры актыўнай падтрымцы чэшскіх партызан быў узяты ў палон начальнік штаба 1-й дывізіі РВА генерал Трухін.
Ананімны ўдзельнік

Навігацыя