Жыве Беларусь (фільм): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Paganetz (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:


== Уплыў фільма ==
== Уплыў фільма ==
На пачатку жніўня 2012 года з'явілась інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «[[Беларусьфільм]]» скасавала кантракт з акцёрам [[Анатолій Кот|Анатоліям Котам]], які адыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «[[Следы апостолов]]», нягледзячы на тое, што да пачатка работ усё ўжо было падрыхтавана. Сам акцёр распавядаў аб гэтым, пацвердзіўшы таксама тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»<ref>{{cite news|url=http://www.svaboda.org/content/article/24666041.html|title=«Чорны сьпіс» нядобранадзейных актораў|date=2012-08-03|publisher=Радыё Свабода|lang=be|accessdate=2013-03-13}}</ref><ref name="belgazeta_kot"/>.
На пачатку жніўня 2012 года з'явілась інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «[[Беларусьфільм]]» скасавала кантракт з акцёрам [[Анатолій Кот|Анатоліям Котам]], які адыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «[[Следы апостолов]]», нягледзячы на тое, што да пачатка работ усё ўжо было падрыхтавана. Сам акцёр распавядаў аб гэтым, пацвердзіўшы таксама тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»<ref>{{cite news|url=http://www.svaboda.org/content/article/24666041.html|title=«Чорны сьпіс» нядобранадзейных актораў|date=2012-08-03|publisher=Радыё Свабода|lang=be|accessdate=2013-03-13}}</ref>.


У красавіку 2013 года Vinsent, які адыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допуты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словам Вінсэнта, яму «фактычна без падставаў» забаранілі выезд за мяжу. У сапраўдны час Vinsent знаходзіцца па-за Беларуссю і асцерагаецца вяртацца ў краіну. Згодна беларускім апазіцыйным СМІ, на радзіме яму пагражае альбо турма, альбо служба ў арміі.<ref>{{cite news|url=http://nn.by/?c=ar&i=108020|title=Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь?|date=2013-04-11|publisher=Наша Ніва|lang=be|accessdate=2013-04-21}}</ref><ref>{{cite news|url=http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,13520,voiska-turma-abo-psikhbalnitsa-spietssluzhby-realizouvaiuts-stsenar-zhyvie-bielarusi.html|title=Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнар «Жыве Беларусі!»?|date=2013-04-16|publisher=БелСат|lang=be|accessdate=2013-04-21}}</ref><ref>{{cite news|url=http://www.charter97.org/ru/news/2013/4/25/68427/|title=Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну|date=2013-04-25|publisher=Хартия-97|lang=ru|accessdate=2013-04-28}}</ref>.
У красавіку 2013 года Vinsent, які адыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допуты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словам Вінсэнта, яму «фактычна без падставаў» забаранілі выезд за мяжу. У сапраўдны час Vinsent знаходзіцца па-за Беларуссю і асцерагаецца вяртацца ў краіну. Згодна беларускім апазіцыйным СМІ, на радзіме яму пагражае альбо турма, альбо служба ў арміі.<ref>{{cite news|url=http://nn.by/?c=ar&i=108020|title=Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь?|date=2013-04-11|publisher=Наша Ніва|lang=be|accessdate=2013-04-21}}</ref><ref>{{cite news|url=http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,13520,voiska-turma-abo-psikhbalnitsa-spietssluzhby-realizouvaiuts-stsenar-zhyvie-bielarusi.html|title=Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнар «Жыве Беларусі!»?|date=2013-04-16|publisher=БелСат|lang=be|accessdate=2013-04-21}}</ref><ref>{{cite news|url=http://www.charter97.org/ru/news/2013/4/25/68427/|title=Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну|date=2013-04-25|publisher=Хартия-97|lang=ru|accessdate=2013-04-28}}</ref>.

Версія ад 17:16, 7 мая 2013

Жыве Беларусь — мастацкі фільм пра сучасную Беларусь, зняты ў 2011—2012 годзе ў Польшчы. Прэм'ера ў Польшчы — 19 красавіка 2013 года[1][2].

Вытворчасць: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+.

Сюжэт

Па словам творцаў, фільм прысвечас рэчаісным падзеям у сучаснай Беларусі, у прыватнасці, палітычнаму рэжыму прэзідэнта Александра Лукашэнка.

Галоўны герой фільма — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў група Мірона «ФорZа» выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля якой група правакуе таўпу на скандаванне лозунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт разганяюць, калектыў трапляе ў чорны спіс, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён не годны да службы з-за хваробы сэрца. У арміі Мірон трывае жорсткую дзедаўшчыну, дыскрымінацыю і гвалт, яго збіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзённік, дзе распавядае аб рэаліях беларускага войска. У той жа час Мірон і жаўнеры, якія яго падтрымліваюць, дапякаюць камандаванню часткі і прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Мірон апыняецца ў цэнтры супрацьстаяння з дзеючым палітычным рэжымам[3].

Здымачная група

Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысёр «Лінч», другі рэжысёр «Бітва Варшаўская 1920», асістэнт рэжысёра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнарыя «Генерал Ніл» і інш.).
Другі рэжысёр — Агнешка Кік і Франак Вячорка
Асістэнты рэжысёра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка.
Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш).
Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мёрфі», «As if», «The Match»).
Сцэнарый — Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
Мантаж — Кшыштаф Шпэтманьскі.

Акцёрскі склад

Прэм'ерны паказ адбыўся на 65-м Канскім кінафестывалі ў межах кінакірмашу 22 мая 2012 года.

Уплыў фільма

На пачатку жніўня 2012 года з'явілась інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» скасавала кантракт з акцёрам Анатоліям Котам, які адыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «Следы апостолов», нягледзячы на тое, што да пачатка работ усё ўжо было падрыхтавана. Сам акцёр распавядаў аб гэтым, пацвердзіўшы таксама тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»[4].

У красавіку 2013 года Vinsent, які адыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допуты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словам Вінсэнта, яму «фактычна без падставаў» забаранілі выезд за мяжу. У сапраўдны час Vinsent знаходзіцца па-за Беларуссю і асцерагаецца вяртацца ў краіну. Згодна беларускім апазіцыйным СМІ, на радзіме яму пагражае альбо турма, альбо служба ў арміі.[5][6][7].

Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускай амбасадай у Польшчы. Амбасадар Беларусі Віктар Гайсёнак напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма Kino Świat ліст, згодна якому «ні адзін з паказаных у стужке фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а наўпрост дэманструе бальную фантазію аўтара сцэнара». Выява Беларусі, паданая ў фільме, была названа «фальшывай», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу. Тым не меньш пазней Гайсёнак прагаварыўся, што фільм яшчэ не глядзеў. Гайсёнак прызваў польскага дыстрыб'ютара адмовіцца ад распаўсюджвання фільма і паказу яго ў кінатэатрах[8].


Зноскі

  1. http://www.filmweb.pl/film/%C5%BBywie+Bie%C5%82aru%C5%9B-2012-651604
  2. http://www.polskieradio.pl/75/921/Artykul/777457,W-kwietniu-film-Zywie-Bialorus-w-polskich-kinach
  3. Ася ПАПЛАЎСКАЯ (2013-04-04). "У Мінску паказалі, як "Жыве Беларусь!"". Naviny.by. Праверана 2013-04-11.
  4. "«Чорны сьпіс» нядобранадзейных актораў". Радыё Свабода. 2012-08-03. Праверана 2013-03-13.
  5. "Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь?". Наша Ніва. 2013-04-11. Праверана 2013-04-21.
  6. "Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнар «Жыве Беларусі!»?". БелСат. 2013-04-16. Праверана 2013-04-21.
  7. "Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну" [руская]. Хартия-97. 2013-04-25. Праверана 2013-04-28.
  8. "Kino Świat: Мы не адмовімся ад распаўсюду фільму «Жыве Беларусь»". Радио Свобода. 2013-04-19. Праверана 2013-04-21.

Спасылкі