Добжынская зямля: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 13:28, 11 мая 2013

Герб Добжынскай зямлі

До́бжынская зямля, До́брынская зямля (польск.: Ziemia dobrzyńska, ням.: Dobriner Land) — гістарычны рэгіён у Куяўска-Паморскім ваяводстве Польшчы, на ўсход ад Торуня, паміж рэкамі Вісла, Дрвенца і Скрва. Гістарычна сфарміраваўся вакол горада Добжынь.

Геаграфія

Зямля змяшчаецца па ўсходнім баку ракі Вісла, і на поўдні абмежаваная Дрвенцай на мяжы Хелмінскай зямлі. Займае 1,19% тэрыторыі краіны.

Найважнейшыя гарады Добжынскай зямлі:

Гісторыя

Добжынская зямля на карце Польшчы

У раннім Сярэднявеччы Добжынская зямля належала Мазовіі. Конрад Мазавецкі ў 1222 падараваў Добжынь-над-Віслай і яго ваколіцы Добрынскаму ордэну, а ў 1228 — усю Добжынскую кашталянію. Калі ў 1235 Добрынскі ордэн злучыўся з Тэўтонскім, Конрад Мазавецкі дамогся вяртання Добжынскай кашталяніі, але мусіў саступіць крыжакам Хелмінскую зямлю. Да падпісання Торуньскага міру (1411) Добжынская зямля была прадметам спрэчак паміж Каралеўствам Польскім і крыжакамі.

У часы Рэчы Паспалітай Добжынская зямля зрабілася часткай Інавроцлаўскага ваяводства і падзялялася на тры паветы: Добжынскі, Рыпінскі і Ліпнаўскі. Мураваныя замкі меліся ў Баброўніках, Златорыі, Радзіках, Садлове, Рыпіне, Добжыні, Ліпне, Цэхоціне і Гужне. У Ліпне адбываліся соймікі, падчас якіх абіраліся паслы на вальны сойм, дэпутаты ў трыбунал і ў радамскую камісію.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Добжынская зямля ўвайшла ў склад Прусіі, а ў 1815 згодна з рашэннем Венскага кангрэса перайшла да Расійскай імперыі. У склад адноўленай Польшчы вярнулася ў 1918, падчас Другой сусветнай вайны акупаваная Германіяй, вернутая ў склад Польшчы ў 1944 годзе савецкімі войскамі.

Існуе Таварыства гмін Добжынскай зямлі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі