Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: зьв → зв, сьв → св (2), сьл → сл, мэтай → метай, метай → мэтай, сэра → сера, эсер → эсэр using AWB
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q13132753 на Wikidata
Радок 32: Радок 32:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай філасофіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай філасофіі]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]

[[be-x-old:Ігнат Канчэўскі]]

Версія ад 20:42, 12 мая 2013

Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі (1896, Вільня21 красавіка 1923; Псеўданімы: Ігнат Абдзіраловіч[1], Ганна Галубянка) — беларускі філосаф, паэт, публіцыст; аўтар праграмнага эсэ «Адвечным шляхам».

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям'і судовага чыноўніка, брат А. Канчэўскага. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1913), вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, Маскоўскім універсітэце (1913—16). Служыў у войску, пасля службы вучыўся на Вышэйшых кааператыўных курсах пры ўніверсітэце імя А. Л. Шаняўскага (Масква, 1917). Падзяляў праграму эсэраў, падтрымліваў украінскі нацыянальны рух. Працаваў у розных кааператыўных установах у Вільні і Смаленску. 3 1919 у Мінску, працаваў у Саўнаргасе, у Цэнтрасаюзе спажывецкіх таварыстваў Беларусі.

Друкаваў вершы, палітычныя артыкулы, рэцэнзіі ў віленскай прэсе. Актыўна пісаў вершы і артыкулы па кааперацыі. Аўтар эсэ «Адвечным шляхам» (Вільня, 1921) пра драматызм беларускіх гістарычных лёсаў.

Светапогляд

Аснова светапогляднай і жыццёвай пазіцыі І. Канчэўскага — адданасць беларускай справе, любоў да Бацькаўшчыны, самаахвярная праца на карысць народа. У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» (1921) раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Паэтычная творчасць

Вершы друкаваў пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка. Паэтычная творчасць вызначаецца філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага жыцця, спалучэннем прыгажосці беларускага слова з нацыянальным светапоглядам, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны (вершы «Па святой зямлі…», «Вераснёвае пано», «Так прыгожы старыя званіцы…», «На матывы Р. Тагора», верш у прозе «Мы разам…»).

Бібліяграфія

  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Даследзіны беларускага сьветагляду. Вільня: Беларускае Выдавецкае Т-ства, 1921. 71с.
  • Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадмова С.Дубаўца. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 44 с.

Зноскі

  1. Псеўданім узяты пад моцным уплывам аповесці М. Гарэцкага «Дзьве душы».

Літаратура

  • Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977. С. 78—88;
  • Конан У. У свабодзе і творчасці — ратунак для свету // Вобраз—90. Мн., 1990;
  • Конан У. «…Нас злучае супольнасць ахвяры»; Ігнат Канчэўскі, 1896—1923 // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994;
  • Дубянецкі С. Канчэўскі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.