Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выняла з гісторыі правак
Addbot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q13028750 на Wikidata
Радок 5: Радок 5:


[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]
[[Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі]]

[[be-x-old:Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя]]

Версія ад 10:36, 16 мая 2013

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), эсдэкі — палітычная партыя на Беларусі ў 19181924 гг. Яе папярэдніцай была Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), якая ўяўляе сабой блок народнікаў і марксістаў. У 1915 г. на тэрыторыі Беларусі, акупіраванай германскімі войскамі, марксісты (І. і А. Луцкевічы, Цётка і іншыя) выйшлі з БСГ і ўтварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ). Пасля расколу БСГ (красавіка 1918 г.) беларускія марксісты, якія дзейнічалі ва ўсходняй Беларусі, аб'ядналіся з БСДРГ і ўтварылі з ёю БСДП. Актыўнымі дзеячамі партыі былі В. Л. Іваноўскі, І. І. Краскоўскі, Іван і Антон Луцкевічы, Я. Ю. Лёсік, С. А. Рак-Міхайлоўскі, А. А. Смоліч, Б. А. Тарашкевіч. Асноўныя прынцыпы БСДП: свабода, роўнасць, братэрства, дэмакратыя, прававая дзяржава. Сацыяльная база: кваліфікаваныя рабочыя, адукаваныя сяляне, рамеснікі, інтэлігенцыя. Праект праграмы БСДП складзены ў 1919 г. Смолічам. Партыя стаяла за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе сялянам, за развіццё кааперацыі ў вёсцы. Лічыла, што для сацыялізацыі прамысловасці на Беларусі яшчэ не наспелі ўмовы, што неадкладная сацыялізацыя прывядзе да «бюракратычнага сацыялізму» і эканамічнай катастрофы. Прапаноўвала ўвесці ўсеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права з тайным галасаваннем, забяспечыць свабоду слова, друку, партый, арганізацый, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, аддзяленне царквы ад дзяржавы. Выступала за незалежнасць Беларусі як дэмакратычнай рэспублікі. У БССР дзейнасць партыі спынена арыштам яе актывістаў у сакавіку 1921 г. У Заходняй Беларусі БСДП была ў апазіцыі да польскага ўрада. Прытрымлівалася легальных, парламенцкіх формаў барацьбы. У 1922 г. з БСДП вылучылася левае крыло — Беларуская партыя незалежных сацыялістаў на чале з Рак-Міхайлоўскім.

Шаблон:Пачатак артыкулу