Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей''' — музей, заснаваны ў г.Дзятлава [...'
 
Радок 10: Радок 10:


[[Катэгорыя:Музеі Гродзенскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Музеі Гродзенскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Культура Дзятлава]]
[[Катэгорыя:Славутасці Дзятлава]]

Версія ад 21:40, 17 мая 2013

Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музеймузей, заснаваны ў г.Дзятлава 29 жніўня 1966 г. у адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага аблвыканкама. З 1998 г. сучасная назва. Дырэктары музея: М.Ф.Петрыкевіч, з 1985 г. — Ф.Ф.Красюк. Асноўны фонд музея (2008) налічвае 12 884 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 2805 адзінак. Плошча экспазіцыі 284 м², у т.л. 48 м² пад часовыя выстаўкі.

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 8 залах. У 1-й зале музея раскрываецца гісторыя краю з часоў каменнага веку да сярэдзіны 19 ст. Экспануюцца каменныя прылады працы і зброя першабытных людзей (сякеры, скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл і інш.), рэшткі жывёл, на якіх палявалі нашы продкі (бівень і зуб маманта, рог тура і інш.). Прадстаўлены археалагічныя знаходкі эпохі мезаліту і неаліту, човен 16 ст. (знойдзены ў в.Пархуты), дыярама мястэчка Дзятлава, прадметы розных рэлігійных канфесій часоў Вялікага княства Літоўскага (абразы, арнат, біблія, тора, скульптурныя выявы). Вайна 1812 г. прадстаўлена калекцыяй тагачаснага ваеннага рыштунку. Асобны стэнд прысвечаны вучоным-землякам І.Дамейку, В.Дмахоўскаму, Т.Жаброўскаму. У 2-й зале наведвальнікі знаёмяцца з матэрыяльнай культурай краю канца 19 — пачатку 20 ст. Экспануюцца вырабы мясцовых майстроў, прылады працы земляробаў, жывёлаводаў і рамеснікаў, узоры мастацкага ткацтва, сталярныя і ганчарныя вырабы, прадметы народнага побыту (адзенне, посуд, мэбля, пісьмовыя прылады і г.д.).

Спецыяльная зала прысвечана нацыянальна-вызваленчаму руху ў Заходняй Беларусі ў 1920-30-я г. Тут прадстаўлены падпольныя газеты, транспаранты, лістоўкі, брашуры, якія выдаваліся Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ), дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы членаў КПЗБ і Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Адлюстравана дзейнасць Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы (ТБШ), беларускага пасольскага клуба «Змаганне», у арганізацыі і дзейнасці якога прымаў удзел ураджэнец Дзятлаўскага раёна, паэт, публіцыст і літаратуразнавец І.С.Дварчанін. З Дзятлаўшчынай звязана дзейнасць С.В.Прытыцкага, В.З.Харужай, М.Танка і інш. Асобны стэнд прысвечаны пісьменнікам Заходняй Беларусі — удзельнікам барацьбы за вызваленне. Тэма ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР завяршае экспазіцыйны матэрыял 1-га паверха музея.

Экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, размешчана ў 3 залах на плошчы 120 м² і налічвае 1200 экспанатаў асноўнага фонду. Тут выстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў абарончых баёў на р.Шчара ў чэрвені 1941 г., 14 савецкіх воінаў, што загінулі пры абароне Дзятлава, землякоў — абаронцаў Масквы, Ленінграда, Сталінграда, у т.л. генерал-лейтэнанта авіяцыі С.Г.Караля. Змешчаны фатаграфіі, зброя, узнагароды, прадметы побыту, асабістыя рэчы партызан, у ліку якіх Героі Савецкага Саюза — партызанскія камбрыгі Б.А.Булат і Ф.М.Сінічкін. Прадстаўлены макет помніка работы скульптара А.Салятыцкага і карціна мастака П.Свентахоўскага, прысвечаныя селяніну-патрыёту І.Ю.Філідовічу, які паўтарыў подзвіг І.Сусаніна. Экспануюцца матэрыялы пра разгортванне антыфашысцкага падполля і злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Дзятлаўскім раёне. Шырока паказана тэма вызвалення Дзятлава. Шматлікія дакументы, фотаздымкі і іншыя матэрыялы экспазіцыі адлюстроўваюць перыяд аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі.

У музеі арганізуюцца пастаянныя выстаўкі народных і прафесійных майстроў. Дзейнічае выстаўка мастацкай керамікі М.Л.Несцярэўскага: вазы розных форм і аб'ёмаў, фігуры людзей, жывёл, маскі, якія адлюстроўваюць багацце эмоцый чалавека. На выстаўцы можна ўбачыць вырабленыя М.Л.Несцярэўскім першыя ўзоры дэкаратыўных керамічных пано, што ўпрыгожваюць станцыю метро «Плошча Якуба Коласа» ў Мінску.