Крычаўскі раённы краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Крычаўскі раённы краязнаўчы музей''' — музей, заснаваны ў г.Крычаў паводле рашэння М...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:


[[Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Славутасці Крычава]]
[[Катэгорыя:Культура Крычава]]

Версія ад 19:24, 19 мая 2013

Крычаўскі раённы краязнаўчы музеймузей, заснаваны ў г.Крычаў паводле рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта дэпутатаў працоўных ад 30.12.1959 г. Адкрыты для наведвальнікаў 15 кастрычніка 1961 г. З лютага 2008 г. знаходзіцца ў будынку палаца князя Р.А.Пацёмкіна (канец XVIII ст.). Аснову фондаў музея склалі матэрыялы краязнаўцы М.Ф.Мельнікава, які стаў яго першым дырэктарам. З 1982 г. дырэктар Н.М.Марозава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18,7 тысяч адзінак захоўвання. Найбольш значныя калекцыі: антыкварыят, набыты для інтэр'ера палаца Пацёмкіна, зброя ХІ — ХХ ст., кнігі і часопісы XVIII — пачатку ХХ ст., народнае адзенне, прылады працы і прадметы хатняга ўжытку ХІХ — пачатку ХХ ст., скарбы манет часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, творы вядомых беларускіх і мясцовых мастакоў. Сярод экспанатаў: знаходкі з археалагічных раскопак Крычаўскага замка; кніга Сімяона Полацкага «Абед душэўны» (выдадзена ў Маскве ў 1681 г.); звон 1748» адліты ў Крычаве; фрагмент двухручнага мяча з Крычаўскага замка; меднае ядро з месца бою (1708) каля в.Добрае Крычаўскага раёна; дакументы роду Галынскіх, якім належаў Крычаўскі маёнтак пасля князя Пацёмкіна; матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410 г., Крычаўскае паўстанне 1743—44 гг., абарончыя баі 1941 г., партызанскі рух і дзейнасць антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захоўваюцца асабістыя рэчы ўраджэнцаў Крычаўшчыны М.С.Кісялёва, І.І.Гусакоўскага, А.Я.Смалякова і інш.