Бярэзінскі біясферны запаведнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎У Сеціве: абнаўленне звестак
Няма тлумачэння праўкі
Радок 63: Радок 63:
* Бойко, А. В. Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / [[Анатоль Васільевіч Бойка|А. В. Бойко]], [[Яўген Антонавіч Сідаровіч|Е. А. Сидорович]], А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975—373 с. ББК 28.088л64
* Бойко, А. В. Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / [[Анатоль Васільевіч Бойка|А. В. Бойко]], [[Яўген Антонавіч Сідаровіч|Е. А. Сидорович]], А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975—373 с. ББК 28.088л64


== У Сеціве ==
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Berezinsky Biosphere Reserve}}
{{Commonscat|Berezinsky Biosphere Reserve}}
* [http://berezinsky.by/ Інтэрнэт-старонка Бярэзінскага запаведніка]


{{Біясферныя рэзерваты Беларусі}}
{{Біясферныя рэзерваты Беларусі}}

Версія ад 12:29, 20 мая 2013

Бярэзінскі біясферны запаведнік
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d]
Размяшчэнне БеларусьМінская вобласць, Віцебская вобласць
Плошча 113.929 Га
Дата заснавання 1978
Сайт berezinsky.by
physical
Бярэзінскі біясферны запаведнік
Бярэзінскі біясферны запаведнік

Бярэзінскі біясферны запаведнік — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 г. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.

Водныя рэсурсы

Сергучскі канал (частка Бярэзінскай воднай сістэмы)

Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова Эса, якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. Водападзел між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з'яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны — раку Сергуч даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.

Усе азёры запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх — возера Палік (712 гектараў) — уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.

На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.

Ахова

Домжарыцкае балота

У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2 % ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.

Фауна

Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спісак Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені — віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць чапляў-бугаёў (Botaurus stellaris) (10-15 самцоў), звычайны на гнездаванні драч (Crex crex) — від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.

На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх — зубр еўрапейскі (Bison bonasus), буры мядзведзь (Ursus arctos), барсук (Meles meles), рысь звычайная (Felis linx), сажалкавая начніца (Myotis dasicneme), вячэрніца малая (Nyctalus leisleri), кажанок паўночны (Vespertilio nillsoni) і соня садовая (Eliomus quercinus) — занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць рапуха чаротная (Bufo calamita).

Флора

Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: сухацветка прыземістая (Omalotheca supina), (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), асака заліўная (Carex paupercula), пузырнік судэцкі (Cystopteris sudetica) (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).

Крыніцы

  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org


Літаратура

  • Бышнёў І. І. Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І. І. Бышнёў, Д. Д. Стаўроўскі, М. М. Пікулік, А. К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996.
  • Парфенов В. И. Флора Березинского биосферного заповедника / В. И. Парфенов, Л. А. Ставровская, В. И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0
  • Бойко, А. В. Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / А. В. Бойко, Е. А. Сидорович, А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975—373 с. ББК 28.088л64

Спасылкі