Чыжоўскае вадасховішча: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1972166 (translate me) |
|||
Радок 49: | Радок 49: | ||
[[Катэгорыя:Вілейска-Мінская водная сістэма]] |
[[Катэгорыя:Вілейска-Мінская водная сістэма]] |
||
[[Катэгорыя:Вадасховішчы |
[[Катэгорыя:Вадасховішчы Мінска]] |
||
[[Катэгорыя:Вадаёмы Мінска]] |
|||
[[Катэгорыя:Заводскі раён, Мінск]] |
[[Катэгорыя:Заводскі раён, Мінск]] |
Версія ад 12:37, 20 мая 2013
Чыжоўскае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 53°50′41″ пн. ш. 27°37′00″ у. д.HGЯO | |
Упадаюць | Свіслач |
Выцякаюць | Свіслач |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, ажыўляе ландшафт жылых раёнаў Чыжоўка і Серабранка ў Мінску. Каля вадасховішча знаходзіцца праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці "Мінская" і будуемы побач храм у гонар Георгія Перамоганосца, парк імя 900-годдзя г. Мінска і Парк імя Грэкавай. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча размешчаны Мінскі заапарк.
Вадасховішча забяспечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў горада. Адхіленне ад праектнага рэжыму эксплуатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэгламентаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зніжэння вадаабмену, змены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.
Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасць змены прызначэння вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купанне і лоўля рыбы. На ачыстку вадасховішча ў 2010 годзе было выдаткавана 6 млрд рублёў. Сумарны кошт ачысткі складзе да 100 млрд рублёў.[1]
У 2010 г. на вадасховішчы ўведзена ў строй малая ГЭС з двума гідраагрэгата сумарнай магутнасцю 260-300 кВт электраэнергіі[2].