Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52: Радок 52:
{{Інстытуты НАНБ}}
{{Інстытуты НАНБ}}


[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
{{Няма катэгорый}}
[[Катэгорыя:Навука ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі]]

Версія ад 19:37, 2 чэрвеня 2013

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі - адно са старэйшых структурных элементаў Акадэміі, якія бесперапынна існуюць дагэтуль. Было ўтворана 31 траўня 1936 года як Аддзяленне грамадскіх навук АН БССР у ліку першых за ўсю гісторыю Акадэміі аддзяленняў (нароўні з Аддзяленнем матэматычных і прыродазнаўчых навук). Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук БССР.

Гісторыя

Аддзяленне грамадскіх навук АН БССР (1936-1991)

Пры стварэнні ў склад Аддзялення ўвайшлі:

Сталінскія рэпрэсіі другой паловы 1930-х гг. не маглі не закрануць і Акадэмію. Датычна Аддзялення грамадскіх навук гэта вылілася ў расфарміраванне ў траўні 1937 г. Інстытута нацыянальных меншасцей, а паводле рашэння Бюро ЦК КП(б)Б ад 05.01.1938 г. - Інстытута эканомікі і Інстытута філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. Аднак ужо ў 1939 г. была ўтворана група эканомікі АН БССР, а ў 1940 на яе базе створаны Навукова-даследчы інстытут эканомікі АН БССР.

Неўзабаве пасля вызвалення Беларусі ў 1944 была адноўлена праца Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы. У 1945 зноў набыў статус паўнавартаснага інстытута Акадэміі навук Інстытут эканомікі, а 1 ліпеня 1947 быў адноўлены Інстытут філасофіі і права. У 1952 годзе са складу Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы быў вылучаны асобны Інстытута мовазнаўства АН БССР, а ў 1957 на базе аддзелаў мастатцвазнаўства Інстытута літаратуры і мастацтва і аддзелаў этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі быў створаны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (апошні пазней на некалькі год быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству культуры БССР, а потым зноў вернуты ў склад Акадэміі). У 1958 сектар дзяржавы і права аддзяліўся ад Інстыута філасофіі і права, быў пераўтвораны ў Аддзел прававых навук і перададзены ў склад БДУ імя У. І. Леніна, а інстытут перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 годзе ў выніку адваротнага ўключэння Аддзела прававых навук інстытут зноў стаў называцца Інстытутам філасофіі і права. У 1989 годзе на аснове часткі аддзелаў, якія займаліся сацыялагічнай праблематыкай, створаны Рэспубліканскі цэнтр сацыялагічных даследаванняў, а ў 1990 годзе - самастойны Інстытут сацыялогіі. У 1991 годзе ў складзе Аддзялення быў утвораны Нацыянальна навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, які ўзначаліў Адам Іосіфавіч Мальдзіс. Пазней Цэнтр набыў статус самастойнай арганізацыі і выйшаў са складу Акадэміі.

Аддзяленне гуманітарных навук АН Беларусі (1992-1997)

Па стане на 1 чэрвеня 1992 г. Аддзяленне налічвала 8 акадэмікаў і 27 членаў-карэспандэнтаў. У названы перыяд у склад Аддзялення была ўключана Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа.

Цяжкае фінансавае становішча вымусіла Прэзідыўм Акадэміі аддаць адзін з двух карпусоў Аддзялення (а іменна корпус па вул. Акадэмічная, дом 25, дзе раней месціліся Інстытут мовазнаўства АН БССР, Інстытут філасофіі і права АН БССР і Аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках) пад факультэт міжнародных адносін БДУ. Па стане на 2013 год у азначаным корпусе месціцца факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ і праводзяцца заняткі Інстытута бізнэсу і менэджменту тэхналогій БДУ.

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (з 1997)

У 1999 быў расфарміраваны Аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках, а на базе прававых аддзелаў Інстытута філасофіі і права быў утвораны Інстытут дзяржавы і права НАН Беларусі. У 2008 г. Інстытут мовазнаўства Імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы былі аб'яднаны ў Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, а Інстытут дзяржавы і права быў расфарміраваны і ўвайшоў у склад Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў на правах Інстытута прававых даследаванняў. У 2012 годзе ў выніку аб'яднання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы быў створаны Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, а названыя інстытуты ўвайшлі ў яго склад на правах філіялаў.

На 1 студзеня 2009 года ў замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 540 чалавек, у тым ліку 432 даследчыкі, 65 дактароў і 181 кандыдат навук. Па стане на 1 студзеня 2013 г. у склад Аддзялення ўваходзяць 5 дзяржаўных навуковых устаноў: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; інстытуты філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі, а таксама знаходзяцца 9 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў.

Напрамкі даследаванняў

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаваняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з'яўляюцца:

  • тэарэтыка-метадалагічныя асновы станаўлення ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі, якая забяспечвае яе ўстойлівае развіццё ва ўзаемадзеянні з сусветнай эканамічнай сістэмай;
  • філасофска-светапоглядныя перадумовы і логіка-метадалагічныя падставы грамадскага прагрэсу і сацыяльнай устойлівасці, развіцця асобы, культуры і адукацыі, фарміравання ідэалогіі беларускага грамадства.

Арганізацыі Аддзялення ў 2011-2015 гг. удзельнічаюць ў выкананні Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Гуманітарныя навукі ў якасці фактараў развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі" (ДПНД "Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава").

Крыніцы